Я бачу маці кожны дзень. Якая яна? Трэба прыгледзецца. Твар круглявы, смуглы, з маршчынкамі каля вачэй. Вочы карыя, ясныя. Позірк часцей глыбокі і спакойны. Па ім я чытаю, ці задаволена мной мама, ці падабаюцца мае паводзіны. На жаль, часам я заўважаю сум у вачах, непакой у позірку. Мабыць, мама стамілася пасля работы. У такія моманты я імкнуся дапамагчы ёй у справах або даць магчымасць адпачыць. Валасы ў мамы цёмныя, коратка падстрыжаныя. Я бачу, што ў іх ужо прабіваецца сівізна. Але ад гэтага яна не выглядае старой. Мне падабаецца мая мама, і яна заўсёды для мяне будзе самай прыгожай і самай лепшай.
Кожны чалавек – гэта цэлы свет (К. Чорны). Чалавек – заўсѐды бог. Але тады, калі ѐн падобны толькі на самога сябе (Я. Скрыган). Не шукай на свеце нейкую падкову, /Што прыносіць шчасце і знішчае злосць. / Не чакай ад неба цудаў і спакою, / Ведай: / На Зямлі ты – гаспадар, не госць (П. Пруднікаў). Вада і агонь, якія пярэчаць адно аднаму, мірацца на чалавеку: і вада ачышчае яго, і агонь таксама (А. Разанаў). Калі нараджаецца чалавек, нічога ў свеце не памірае ўзамен (Г. Марчук). Кожны чалавек носіць у сабе храм. Штодзень, з году ў год. Толькі ў адных ѐн маўчыць, а ў другіх звоніць на ўсе свае званы. Але ѐсць яшчэ і трэція: званы раздзіраюць такому душу, аднак ніхто гэтага звону не чуе – чалавек не выпускае яго з сябе. Апошнія паміраюць першымі – раней за ўсіх. Ад карозіі храма, які яны носяць у сабе. А раўнадушныя сцвярджаюць – ад разрыву сэрца (Я. Сіпакоў) Выпиши какое понравится, там где такой знак / это четверостишие