Акалічнасць – гэта даданы член сказа, які паясняе выказнік або іншыя члены сказа і абазначае прымету названага імі дзеяння або прыметы.
Акалічнасць месца абазначае месца, напрамак дзеяння і адказвае на пытанні ДЗЕ? КУДЫ? АДКУЛЬ?
Хмаркі белыя марудна за лясы плывуць. (куды?)
На вуліцы было многа народу. (дзе?)
Акалічнасць часу абазначае час дзеяння, яго працягласць, пачатак ці завяршэнне і адказвае на пытанні КАЛІ? З ЯКОГА ЧАСУ? ЗА ЯКІ ЧАС?
Буду пець сваю я песню ўзімку. (калі?)
Акалічнасць прычыны абазначае прычыну дзеяння і адказвае на пытанне ЧАМУ? З ЯКОЙ ПРЫЧЫНЫ?
А мяцеліца ад злосці белай грываю трасе. (з якой прычына?)
(можна замяніць ЗЛОСНА)
Акалічнасць мэты абазначае мэту дзеяння і адказвае на пытанні ДЛЯ ЧАГО? З ЯКОЙ МЭТАЙ?
А пасля мы паехалі знаёміцца з будаўніцтвам электрастанцыі.
(з якой мэтай?)
Акалічнасць дзеяння абазначае дзеяння і адказвае на пытанні ЯК? ЯКІМ ЧЫНАМ?
Натужліва гулі ў траве чмялі.
Акалічнасць меры і ступені абазначае меру, колькасць чаго-небудзь або ступень праяўлення дзеяння ці прыметы і адказваюць на пытанні КОЛЬКІ? ЯК МНОГА? У ЯКОЙ СТУПЕНІ? НАКОЛЬКІ?
Да слёз крануў мяне расказ старога пасечніка. (наколькі?)
(можна замяніць ВЕЛЬМІ)
Акалічнасць умовы абазначае ўмову, пры якой можа адбывацца дзеянне, і адказвае на пытанні ПРЫ ЯКОЙ УМОВЕ?
Пры замаразках насякомыя пачынаюць хавацца ў зімовыя сховішчы.
Акалічнасць уступкі абазначае абставіны, насуперак якім адбываецца дзеянне, і адказвае на пытанне НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА ШТО?
Нягледзячы на абставіны, мы змаглі выканаць заданне.
Сенька ніколі не любіў вучыцца. Вучоба, вядома ж, не мёд, таму хлопец на занятках кляваў носам, аніякае рады на яго не было. Настаўнікі толькі ўздыхалі і прадказвалі, што калі-небудзь Сеня на сваё нарвецца. Сеня ж толькі рагатаў у адказ.
Але на яго ліха прыйшоў час экзаменаў. Толькі пачало на дзень займацца, а Сеня ўжо стаяў пад кабінетам ні жывы, ні мёртвы і не сваім голасам прасіў у аднакласнікаў шпаргалкі.
Але выкарыстаць іх яму не давялося. Экзаменатары не спускалі вачэй з гультая, бо на свае вочы бачылі, на свае вушы чулі, як Сеня ўвесь час вучыўся.
Нарэшце выклікалі Сеню адказваць. Пайшоў ён, не сабраўшы розуму. Адказ на языку круціцца, а сфармуляваць аніяк не ўдаецца. Навёрз Сеня сем карабоў, што на думку прыйшло. Здаецца, нішто сабе атрымалася. Але экзаменатары вырашылі інакш: адправілі хлопца на перасдачу. Вось і знайшоў лодар прыгоду на сваю галаву.