Даўным-даўно жыў тут чалавек. Зваўся ён Васілём. Вельмі любіў Васіль кветкі, а таму і сам вырошчваў іх. Новым кветкам даваў імёны.
Аднойчы ў яго садзе з’явілася новая кветачка. Была яна блакітнага колеру. Яна ўмела размаўляць і пры першым спатканні папрасіла Васіля, каб ён хутчэй даў ёй імя. Прыгожае, мілагучнае.
Доўга-доўга думаў Васіль і нарэшце разважыў, што назвы лепшай за Васілёк не прыдумаць.
Васіль з Васільком многа чаго не дагаварылі. Але аб новай кветачцы, якая да таго ж умее гаварыць, даведаўся туташні злосны пан. Ён і загадаў Васілю прынесці кветку да яго ў святліцу.
Пра гэтае няшчасце дачуўся і Васілёк. Ён таксама не хацеў жыць у злоснага чалавека і ператварыўся ў чырвоную нікім незаўважаную кветачку.
Азвярэлы пан люта пакараў Васіля, а напрыканцы мучэння загадаў укінуць яго цела ў рэчку. Так і загінуў Васіль, але кветачка — засталася. А людзі і перайменавалі сваё паселішча Васількамі — як памяць аб Васільку, Васілю і яго кветках.
объяснение:
«паэта трэба слухаць душой» - фраза вядомая кожнаму школьніку. але што за сэнс крыецца ў ёй? чаму трэба ўмець слухаць менавіта душой? паэты - людзі, здольныя выказаць свае пачуцці на паперы, чаго простыя людзі часам не могуць зразумець. яны думаюць, што напісаць стихотворение- лёгка і проста. такія людзі ніколі не спрабавалі ўнікаць у сутнасць вершаў таго ж пушкіна, чэхава, маякоўскага, з яго незвычайным, завуаляваным футурыстычным стылем. ўчыталася ў радкі верша, пазнаючы аб лёсе пісьменніка, мы пачынаем разумець, якія пачуцці хацеў данесці паэт і ўжо ніколі больш не зможам застацца абыякавыя да яго творчасці. менавіта таму трэба разумець сутнасць прачытанага, умець слухаць душой і знаходзіць схаваны сэнс, даступны толькі таму, хто сапраўды можа ацаніць лірыку.