М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
Qmpzaslk
Qmpzaslk
06.07.2022 02:29 •  Беларуская мова

На кожную схему складзiце па два сказы. ​

👇
Открыть все ответы
Ответ:
kolody71p0aje8
kolody71p0aje8
06.07.2022
                           Жыццёвы вопыт - галоўны настаўнік
Мінулае ... Мінулае вельмі важна для нас. Бо толькі дзякуючы яму мы унаем жыццё нашых продкаў. Нашы папярэднікі вельмі доўга жылі на зямлі. У іх назапасілася шмат вопыту, якое яны перадаюць нам. Бо як без яго? Калі б мы не перадавалі б сваё вопыт, магчыма мы б моцна адставалі ад развіцця.Вопыт - адна з мэтаў жыцця. Нездарма за саветамі прыходзілі менавіта да старэйшынам. Бо ў іх за плячыма велізарная жыццём, а значыць велізарны жыццёвы вопыт. Мабыць адна з іх мэтаў - перадаць нам гэты вопыт. Бо разумны той хто вучыцца на чужых памылках ...Мінулае - добры настаўнік!
4,4(2 оценок)
Ответ:
Mihan4ik
Mihan4ik
06.07.2022
Лiтаратурную дзейнасць Ян Баршчэўскi пачаў у Полацкай калегii паэмамi "Пояс Венеры" i "Псiхея", вытрыманымi ў стылi польскага класiцызму. Твораў, напiсаных на беларускай мове, захавалася мала. Гэта дыдактычныя вершы "Дзеванька" i "Тарэлiца", а таксама паэма "Рабункi мужыкоў" ("Размова хлопаў"), прысвечаная падзеям 1812 г. Гэтыя творы прадуманыя з боку кампазiцыi, iм не адмовiш у лiрызме i пэўнай сатырычнай скiраванасцi. Так, у вершы "Дзеванька" аўтар папракае маладую асобу за беспадстаўныя прэтэнзii на панскасць, а ў вершы "Гарэлiца" — п'янiцу за празмерную прыхiльнасць да "зялёнага змiя". Пад уплывам пiсьменнiкаў-рамантыкаў Я. Баршчэўскi пачаў апрацоўваць беларускiя паданнi, легенды, казкi, песнi, прыказкi i прымаўкi, у вынiку чаго была напiсана "кнiга сэрцаў i характараў людскiх" "Шляхцiц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". У гэтым чатырохтомным зборы апавяданняў, якi параўноўваюць з цыклам "Тысяча i адна ноч", пiсьменнiк абгрунтаваў думку пра самабытнасць, велiч i духоўнае багацце беларускага народа. Скразным вобразам, якi аб'ядноўвае твор у адзiнае мастацкае цэлае, з'яўляецца шляхцiц Завальня. Ён гасцiнна сустракае ўсiх падарожных, шчодра частуе iх, уважлiва слухае жыццёвыя гiсторыi i казкi, 3 такiх гiсторый мы даведваемся пра багатага Карпа, рыбака Родзьку, пана Сiвоху, сляпога Францiшка, паляўнiчага Сямёна i iншых герояў, якiя аказваюцца ў самых розных i неверагодных жыццёвых сiтуацыях, трапляюць пад уплыў чорных сiл, змагаюцца, перамагаюць, выратоўваюцца, гiнуць... ("Пра чарнакнiжнiка i змяю, што вылупiлася з яйка, знесенага пеўнем", "Карона вужа", "Зухаватыя ўчынкi", "Вогненныя духi"). Фантастычныя апавяданнi Я. Баршчэўскага, адметныя i непаўторныя, звязаны з "духам i паэзiяй народа". Яны насычаны афарызмамi, трапнымi выслоўямi i параўнаннямi: "Хто вучыцца, той павiнен пра усё ведаць"; "Помстаю не супакоiш пакуты"; "Чалавек без рэлiгii на усё гатовы"; "Якая карысць спрачацца з людзьмi, якiя маюць абмежаваныя веды i пачуццi?"; "Перасаджваць дубы - найвялiкшае няшчасце". У iх сцвярджаюцца вечныя iсцiны чалавечага быцця: мiласэрнасць, дабрыня, вернасць, усёдаравальнасць, любоў да блiжняга i роднай зямлi. Праз сiстэму выяўленчых сродкаў i на аснове багатых фальклорных матэрыялаў Я. Баршчэўскаму ўдалося стварыць сiмвалiчны i непаўторны вобраз Плачкi-Беларусi i яе пакутнiцкага лёсу.
4,7(96 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ