У апавяданні В.Карамазава «Дзяльба кабанчыка» расказваецца пра звычайны для вясковага жыцця эпізод — дзеці прыехалі ў вёску да маці «на свежыну». Але пісьменнік звяртае нашу ўвагу на паводзіны дзяцей, іх адносіны да маці.
Маці вырасціла, выпеставала трох дзяцей: Веру, Ніну і Сцяпана. Мы даведаліся, што ўсе яны добра ўладкаваліся, жывуць у горадзе, не адчуваюць сябе беднымі, а дапамагае маці толькі адзін Сцяпан. Вера і Ніна нават не адчуваюць сваёй віны за тое, што даўно не былі на магіле бацькі, забыліся туды дарогу. Не заўважаюць, што іх маці стала зусім старэнькай, а даглядае такую вялікую гаспадарку. I даглядае не для сябе, а для таго, каб дзеці, прыехаўшы, маглі чаго ўзяць. Пісьменнік не апісвае знешнасці сясцёр, а ўсю ўвагу надае адзенню малодшай сястры Ніны — белы плашчык, чырвоны берэцік, лакавыя чаравічкі. Яна прыехала не дамоў, а ў госці. Ці можна ў белым плашчыку і лакавых чаравічках дапамагчы маці па гаспадарцы? Канешне, не. Ды яна і не збіралася дапамагаць. Яе не ўразілі словы маці аб тым, што цяжка стала «цягнуць» гаспадарку — рукі ломіць і не хапае сіл. Але найбольш яскравы эпізод, які характарызуе ўсіх дзяцей — сцэна дзяльбы кабанчыка. «Смешна было глядзець, як маці бярэ з агульнай кучы кавалак, варочае яго з боку на бок, перакладае з рукі ў руку, гадаючы, каму пакласці, а сёстры і Коля ўважліва сочаць за матчынымі рукамі, маўчаць, ані слова — не да размоў...» Сясцёр і зяця турбуе толькі адно, каб толькі іх не абдзялілі. Адзін толькі Сцяпан заўважае, што маці недзе парэзала палец і ён, заматаны ў белую анучку, «падобны на белую каціную лапку». Аднаму Сцяпану няёмка, што маці ўсё мяса аддае ім, а сабе нічога не пакінула. Менш за ўсё маці думае пра сябе, а дарослыя дзеці нават не заўважаюць гэтага ў прагным жаданні атрымаць найлепшы кавалак.
З усіх дзяцей мне падабаецца Сцяпан. Толькі ён зразумеў сваю памылку і вярнуўся да маці. Ён не прымае жорсткасці і абыякавасці іншых дзяцей. Яму сорамна перад бацькам, што не спраўдзіў яго надзеі і з'ехаў у горад. Сцяпан — адзіны чалавек, якога і можна назваць сапраўдным сынам, а астатнія дзеці ўжо «страцілі святое штосьці», «ачарсцвелі душою».
ответ:
xx стагоддзе ў чалавечай гісторыі, напэўна, самае жорсткае і крывавае. для беларусі, яе культуры і літаратуры яно стала часам шматлікіх выпрабаванняў і стратаў. але яно ж, гэтае стагоддзе, выяўляючы жыццёвую сілу нацыі, нарадзіла і такіх волатаў духу, як нашы вялікія класікі янка купала, якуб колас, максім багдановіч, кузьма чорны і інш. іх мастакоўскія традыцыі працягваў і развіваў, уздымаючы на новую вышыню іван паўлавіч мележ.
біяграфія сусветна вядомага літаратурнага творцы, народнага пісьменніка беларусі, лаўрэата ленінскай прэміі і дзяржаўнай прэміі бсср івана паўлавіча мележа – найяскравы прыклад яго прадвызначанага богам ратнага, грамадзянскага шляху.
яго творчасць – гэта каштоўная з’ява не толькі ў беларускай літаратуры, але і ў сусветным маштабе, цікавая для тых, каму даспадобы разгадваць загадкі і паўсюль вышукваць таемны сэнс.
поўнатэкставая бд-музей “іван мележ: старонкі жыцця” зроблена ў рамках рэгіянальнай праграмы “культурно- развитие полесья». яе стварэнне прадыктавана, таксама, часам, значнасцю асобы і.мележа ў літаратуры, патрэбамі карыстальнікаў бібліятэкі. прадстаўленне музея і.п. мележа ў электроннай форме з наступным размяшчэннем на сайце значна павысіць доступ для чытачоў.
музей скіраваны на ўспрыманне асобы пісьменніка, у якога ёсць свая філасофія, сваё бачанне свету, у характары якога ёсць штосьці ад дзядоў і прадзедаў, адданасць любімай справе і апантанасць у рабоце.
бд-музей – гэта спроба сабраць каштоўны фактаграфічны і бібліяграфічны матэрыял, сістэматызаваць атрыманыя звесткі і скласці агульнае, цэластнае ўяўленне аб мележу. музей скадаецца з дзевяці тэматычных комплексаў, якія як мага больш характарызуюць івана паўлавіча мележа – выдатнага пісьменніка і чалавека.
объяснение:
незнаю это или нет. но держи.