(1) вёска збляны, якая знаходзіцца ў зэльвенскім раёне гродзенскай вобласці, з’яўляецца радзімай антона раманавіча жэбрака. (2) сялянскі хлопец прагнуў вучыцца. (3) пасля за- канчэння школы ён паступіў у знакамітую маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя ціміразева. (4) пройдуць гады, і выхадзец з вёскі антон раманавіч жэбрак стане акадэмікам,прэзідэнтам акадэміі навук беларусі. (5) ён уздымецца на такую вышыню ў навуцы, што з ім будуць лічыцца ўсе генетыкі свету 13.вызначце від 5-га сказа. адказ запішыце. 14.знайдзіце ў тэксце складаназлучаны сказ, вызначце сэнсавыя адносіны, якія выражаюцца паміж яго часткамі. адказ запішыце. 15.вызначце від даданай часткі ў 1-м сказе. адказ запішыце. 16.вызначце тып тэксту
Сенька ніколі не любіў вучыцца. Вучоба, вядома ж, не мёд, таму хлопец на занятках кляваў носам, аніякае рады на яго не было. Настаўнікі толькі ўздыхалі і прадказвалі, што калі-небудзь Сеня на сваё нарвецца. Сеня ж толькі рагатаў у адказ.
Але на яго ліха прыйшоў час экзаменаў. Толькі пачало на дзень займацца, а Сеня ўжо стаяў пад кабінетам ні жывы, ні мёртвы і не сваім голасам прасіў у аднакласнікаў шпаргалкі.
Але выкарыстаць іх яму не давялося. Экзаменатары не спускалі вачэй з гультая, бо на свае вочы бачылі, на свае вушы чулі, як Сеня ўвесь час вучыўся.
Нарэшце выклікалі Сеню адказваць. Пайшоў ён, не сабраўшы розуму. Адказ на языку круціцца, а сфармуляваць аніяк не ўдаецца. Навёрз Сеня сем карабоў, што на думку прыйшло. Здаецца, нішто сабе атрымалася. Але экзаменатары вырашылі інакш: адправілі хлопца на перасдачу. Вось і знайшоў лодар прыгоду на сваю галаву.