Дамашняе заданне Заданне 1. Тэст
А1. Адзначце словы з падоўжаным [ч]:
1) паказчык
2) сугучча
3) падчысціць
4) даследчык
5) расчасаць
А2. Адзначце словы з падоўжаным [ш]:
1) заросшы
2) узвышша
3) расчырванелы
4) з шапкай
5) шчыміць
А3. Адзначце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем:
1) карагод
2) касцюм
3) мярэжжа
4) перакідваць
5) лес і возера
А4. Адзначце словы, у якіх пры вымаўленні адбываецца асіміляцыя зычных
гукаў па мяккасці:
1) сківіца
2) светлы
3) сфера
4) нясвіжскі
5) схіліцца
А5. Адзначце словы, у якіх пры вымаўленні адбываецца асіміляцыя па
звонкасці:
1) дубчык
2) кляцьба
3) разбіць
4) бейсбол
5) экзамен
А6. Адзначце словы, у якіх усе гукі – мяккія:
1) глей
2) абледзяненне
3) пляцень
4) цвісці
5) юбілей
А7. Адзначце словы, дзе вымаўленне не супадае з напісаннем:
1) клёцкі
2) бацвінне
3) адступаць
4) чэшскі
5) кончык
А8. Адзначце словы, у якіх спалучэнне дж абазначае два гукі:
1) агароджа
2) паджаць
3) дажджлівы
4) аджартавацца
5) аджыць
А9. Адзначце словы, у якіх вымаўляецца гук [цц]:
1) па кладцы
2) на рэчцы
3) жыццё
4) у лодцы
5) лісце
А10. Адзначце словы, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае:
1) без бацькі
2) згінуў
3) ткацкі
4) камандзір
5) усміхаешся
Серж — нахабны, злосны і адначасова труслівы, баіцца адказваць за свае ўчынкі. Ніхто і не чакае ад Сержа нічога добрага. Ён, нібы сыты і распешчаны звярок, «палюе» на дзяўчатак. Яго цешаць іх пакуты, слёзы. Не паважае Серж і старэйшых: пажылога чалавека называв дурнем і старым чортам.
Сержа не любілі ў класе. У яго не было сяброў, акрамя белабрысага Мішкі, які прымаў удзел ва ўсіх Сержавых помстах. Адносіны Сержа і Мішкі былі толькі падобныя на сяброўскія. Хлопцы разам помсцілі старому чалавеку, разам наведвалі школьны буфет. Але сапраўднымі сябрамі яны не былі. Мішка карыстаўся Сержавымі здабыткамі, а на тое, каб дапамагчы аднакласніку пазбавіцца памылак, Мішкі не хапала. Аўтар называв яго падхалімам і падлізнікам.
Серж хацеў, каб яго лічылі героем, але няправільна разумеў геройства і зусім не ведаў, што такое сапраўдная дружба. Ён не любіў працаваць, не ўмеў ладзіць з аднакласнікамі, у яго былі абмежаваныя інтарэсы. Серж думаў, што калі яго бацька карыстаецца аўтарытэтам у горадзе, то частка бацькавай славы дастанецца і яму.
Серж не паважаў сваіх бацькоў, даваў загады бацьку, мог крыкнуць на маці. Ён ніколі не сумняваўся, што бацька або маці выканаюць усе яго жаданні. Серж нават не прасіў у бацькоў машыну, грошы, а патрабаваў. 3 кожным разам хлопчык станавіўся ўсё больш нахабным. Аўтару не падабаецца яго герой. Гэта бачна па апісаннях учынкаў, размовы Сержа з іншымі людзьмі. Вось як К.Чорны апісвае патрабаванні Сержа: «закрычаў... прарэзлівым, пісклівым і распешчаным голасам», «яўкнуў», «запішчаў другі раз».
Серж меў усё, што можна купіць за грошы, але не меў самага галоўнага — бацькоўскай увагі. Бацька Сержа быў вельмі заняты чалавек. Яму не было калі заняцца выхаваннем сына. Ён патураў усім Сержавым капрызам, каб хутчэй адчапіцца ад яго. А Серж прывык да таго, што яго жаданні задавальняліся, і рашыў, што яму ўсё можна і што ён лепшы і разумнейшы за ўсіх.
Я думаю, што Серж Мілеўскі зменіцца. I ён, і яго бацька зразумелі свае памылкі. Бацька Сержа цвёрда ўпэўнены, што іх можна выправіць.