Шмат я чуў розных спрэчак аб пгчасці. Шчасце — гэта багацце, грошы. Багатым заўсёды жывецца лягчэй, чым бедным. Але сапраўднага шчасця, моцнага сяброўства за грошы не купіш. Калі чалавек пакрыўдзіў каго-небудзь, яму робіцца неяк не па сабе. Пра такіх кажуць: «Сумленне не дае спакою». А ад сумлення ніякімі грашыма не адкупішся. Шчаслівы той, хто будуе шчасце не толькі для сябе, але і для ўсіх, хто любіць людзей, і каго яны паважаюць і любяць, бо шчасце — гэта не толькі мець, браць, атрымліваць. Шчасце і ў тым, каб умець аддаваць, дапамагаць другім, дзяліцца з імі радасцю. Шчаслівы чалавек не можа быць абыякавым да чужой бяды, жыць па прынцыпу «мая хата з краю». Важна навучыцца знаходзіць іскрынкі шчасця ў будзённым жыцці. І з гэтых іскрынак, калі яны збяруцца разам, можа ўспыхнуць факел, які будзе асвятляць шлях чалавечнасці, дабрыні. І яшчэ вельмі добра, калі ты патрэбны людзям, калі цябе чакаюць, табе дзякуюць за дапамогу, за параду. Ці ж гэта не шчасце? Кожны разумее шчасце па-свойму. Але ўсе людзі на зямлі, дзе б яны ні жылі, аднолькава ўсведамляюць, што няма і не можа быць шчасця без міру.
Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых маладых і прыгожых гарадоў Беларусі - у Салігорску. Пра яго я і хачу Вам расказаць. У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты. Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада. Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд. Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе. Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат". У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі. На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры. Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
Шчаслівы той, хто будуе шчасце не толькі для сябе, але і для ўсіх, хто любіць людзей, і каго яны паважаюць і любяць, бо шчасце — гэта не толькі мець, браць, атрымліваць. Шчасце і ў тым, каб умець аддаваць, дапамагаць другім, дзяліцца з імі радасцю. Шчаслівы чалавек не можа быць абыякавым да чужой бяды, жыць па прынцыпу «мая хата з краю». Важна навучыцца знаходзіць іскрынкі шчасця ў будзённым жыцці. І з гэтых іскрынак, калі яны збяруцца разам, можа ўспыхнуць факел, які будзе асвятляць шлях чалавечнасці, дабрыні. І яшчэ вельмі добра, калі ты патрэбны людзям, калі цябе чакаюць, табе дзякуюць за дапамогу, за параду. Ці ж гэта не шчасце?
Кожны разумее шчасце па-свойму. Але ўсе людзі на зямлі, дзе б яны ні жылі, аднолькава ўсведамляюць, што няма і не можа быць шчасця без міру.