М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации

Идэйны сэнс вобраза вяликага сходу у пьесе я.купала "раскиданае гняздо! "

👇
Ответ:

У драме Янкі Купалы “Раскіданае гняздо” паказваецца абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларускага сялянства. Разрабаваныя панамі, яны намагаюцца абараніць сваю маёмасць і захаваць волю і чалавечую годнасць. Вялікі сход у драме паказваецца як магчымасць для простых людзей аб’яднацца і выступіць супраць несправядлівасці. Для Сымона Зябліка, аднаго з цэнтральных вобразаў у драме, вялікі сход – гэта новы шанец у барацьбе. Ён стаміўся хадзіць па судах, ён прагне дзеяння. На магіле бацькі ён дае клятву абараніць разбуранае гняздо. І ён ідзе за Незнаёмым, які заклікае на сход, дзе будзе вырашацца пытанне аб тым, як выгнаць з роднай зямлі страшнага смока-упыра і далей змагацца за сваё вызваленне.


Цікавы ў драме вобраз Незнаёмага, які агітуе сялянаў збірацца на Вялікі Сход. Ён філасофскі і рамантычны. Пісьменнік нават не надае імя герою, паказваючы, што гэты дух можа жыць у кожным з беларусаў. Аптымізм і надзея на лепшую будучыню ўвасабляюцца ў гэтым вобразе. Акрамя таго, Незнаёмы паказвае нам, што ў самай цяжкай сітуацыі чалавек не павінен пакладаць рукі, а дзейнічаць.


Разам з Сымонам на Вялікі сход збіраецца і Зоська – рамантычная дзяўчына, якая таксама марыць пра шчасце. У яе зусім іншае ўяўленне пра жыццё, яна не прагне крыві і помсты, як Сымон. Зоська верыць у людзей, верыць у Бога. Але ж і для яе Вялікі сход выпадае адзіным выбарам, куды накіравацца з раскіданага гнязда.


Такім чынам, Вялікі сход у драме паказваецца сімвалічным месцам, куды кіруюцца беларусы, пазбаўленыя іншай надзеі на вызваленне. З раскіданых гнёздаў, розныя ў сваіх марах і светапоглядах, яны не бачаць іншага шляху, як ісці на заклік. І гэты заклік, магчыма, стане новай надзеяй у іхнім змаганні за шчасце і справядлівасць.

4,4(75 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
dimannn8980
dimannn8980
09.06.2020
Хлопчык ведаў, што зайца так, як птушаня ў гняздзе, не накрыеш. тут ужо трэба маладзецтва, небывалае здарэнне, - каб ён, такі імклівы, няўлоўны, ды апынуўся ў тваіх руках. але аднойчы такі цуд адбыўся. а што не з зайцам, а з маленькім зайчыкам, дык цуд ад гэтага быў ані крышку не меншы. іх тады, цэлы вывадак зайчанят, не проста знайшлі ў канюшыне, а выкасілі. як жа добра, што не падрэзалі касою! вялікія, хто касіў, кінулі косы і пачалі лавіць зайчанят, што сыпанулі ва ўсе бакі. і смешна так, як завадныя, і не вельмі хутка. цяжка сказаць, як гэта ён сам, той хлопчык, не дагнаў ніводнага. можа, таму, што хацеў палавіць усіх адразу. а аднаго яму далі. рука дарослага трымала зайчаня за вушкі, толькі пальцамі. а шарачок па-немаўлячы пацешна дрыгаў заднімі лапкамі, нібы ад радасці, нібы з усмешкай. хлопчыку сказалі, што зайца няможна браць за спіну, а толькі за вушы, і малы чалавек, з вялікай асцярожнасцю і трывогай, узяў малога зайца так, як трэба браць, адчуў у пальцах і цёплыя лапінкі вушэй, і дрыганне ножак, а потым, ужо без парады дарослых, палажыў яго ў шапку і, нібы ў гняздзе, панёс трушком ды подбегам дахаты
4,6(45 оценок)
Ответ:
kskskdksks
kskskdksks
09.06.2020

 Надеюсь я правильно понял тему вашего сочинения, если это не так сообщите мне и я переделаю  сочинение.

 

У народзе кажуць, што без вішні і каліны няма Украіны. Гэта самыя паэтычныя сімвалы нашай краіны, якія сведчаць аб лірызм ўкраінскага народа, яго любові да меладычным песням. Яшчэ адным важным знакам Украіны з'яўляецца залаты пшанічны колас, які кажа пра тое, што ўкраінскія землі ўрадлівыя і шчодрыя. Нават на нашым сцягу золотистожелтой паласой пазначаная багатая ніва, прывольна раскінулася пад блакітным небам.

Аднымі з самых старажытных і важных сімвалаў Украіны з'яўляюцца вышытая кашуля і ручнік. На іх украінскія жанчыны спрадвеку вышывалі символыобереги. Ручнікамі ўпрыгожвалі выявы, перавязвалі рукі маладых на вясельным балі, іх жа давалі маці сваім дзецям перад далёкай дарогай, каб і на адлегласці цяпло роднага ачага і мацярынскай любові абаранялі іх.

Не менш значным з'яўляецца для ўкраінскага народа сімвал хлеба - круглай духмянай «паляницы». Ён сведчыць аб гасціннасцю і шчодрасці украінцаў, аб іх працавітасці. Сюды ж можна аднесці знакамітыя сала і варэнікі, без якіх мы не ўяўляем ні аднаго ўкраінскага застолля, ні аднаго свята.

4,6(85 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ