Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу. Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя. Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным. У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопец вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння. Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
Наступiла доўгачаканае лета. У мяне, як i ва ўсiх маiх аднакласнiкаў, пачалiся летнiя канiкулы. Настрой ад гэтага быў прыўзняты. А яшчэ болыд радасна было ад таго, што скончыла навучальны год з добрымi адзнакамi. Першыя днi лета я з бацькамi правяла на летнiку. Мы палолi i палiвалi грады, збiралi ў лесе грыбы i ягады. З суседскай дзяўчынкай Таняй хадзiлi на рэчку купацца. Праўда, рэчка ад нашага летнiка далека, але жаданне выкупацца заўсёды было такiм вялiкiм, што дарога нас не пужала.Як прыемна было, выйшаўшы з вады, легчы на спiну, раскiнуць у бакi рукi i глядзець у неба! Калi глядзiш доўга i неадрыўна, то аблокi пачынаюць прымаць абрысы розных прадметаў: адны нагадваюць ветразi, другiя падобныя на кветкi, трэцiя маюць выгляд казачных iстот. Лежачы побач, мы з Таняй пачыналi абмяркоўваць кожнае воблачка. I смеху ж тады было!На другi летнi месяц бацькi мне ўзялi пуцёўку ў Балгарыю. Там я жыла ў горадзе Абзор. У Балгарыi ў мяне з'явiлася шмат новых сяброў. Я хадзiла з iмi купацца на мора, загараць на гарачым пяску. Вада ў моры вельмi чыстая, празрыстая, i на дне ляжыць многа ракавiнак. Кожную ранiцу мы бегалi ў горы па мiнеральную ваду.Цiкавымi былi i экскурсii, на якiя нас часта вазiлi. Горад Абзор вельмi прыгожы. Там многа цiкавых мясцiн, помнiкаў. А на вулiцах цвiце шмат незвычайна прыгожых руж.Тэрмiн адпачынку хутка скончыўся. Шкада было развiтвацца з новымi сябрамi, але затое радавала сустрэча з мамай, татам, Таняй i з нашымi воблачкамi.
На белорусском будет каралі