Крынічка хутка бяжыць па каменьчыках, звонка звініць струменьчыкамі, ярка пераліваецца на сонцы. Вакол крынічкі на ўсю моц кіпіць жыццё. Матылі радасна пырхаюць над смарагдавай травой. Гучна цвыркаюць конікі. Пералівіста спяваюць птушкі ў паднябессі. Свежасць крынічкі няспынна вабіць іх усіх да сябе. Навокал шмат зеляніны. Надзіва густы лес расце зусім блізка. У ім жывуць дзікія звяры, якія часта ходзяць да крынічкі на вадапой. Вада крынічкі то на сонцы ясна ззяе, то ў цяньку баязліва хаваецца, калі хмары раптам неба зацягваюць. Але ўпарта бяжыць і бяжыць наперад, заўсёды дорыць навакольнаму свету радасць і жыццё.
Фразеалагізмы з выкарыстаннем слова «кошка»:
Драная кошка.
Жывучы як кошка
Як кошка з сабакам
Кот наплакаў
Кошкі на душы (на сэрцы) скрабуць
Цягнуць ката за хвост
Чорная кошка прабегла
Любіць кошка малако, ды рыла кароткае
Няма звера, страшнейшага за кошку
Кошку дзявятая смерць даймае
Добрае слова і кошцы прыемна
На мышку і кошка звер