Не кожнаму чалавеку ўласцівае пачуццё маралі. У апавяданне Змiтра Бядулi "На каляды к сыну" праблема маралі стаіць востра ў вобразах Тэкли і Лаўрука . Нельга казаць, што Тэкля добрая жанчына, а яе сын дрэнны чалавек, якога сапсавалі грошы і ўлада. У апавяданне Тэкля выступае ў ролі ахвяры, а яе сын у ролі злыдня, але я не магу пагодзіцца з гэтым. Тэкля душы не чула ў сваім сыне, ён быў яе адзінай надзеяй, той думкай, якая грэла яе ў шэрыя будні. Але на што меркавала яна, калі аддала свайго дзесяцігадовага сына на выхаванне да пана Шчубальскага. Адпачатку было ясна, што хлопчык будзе ўсе далей аддаляцца ад сваёй роднай сям'і. Лаўрук радзей стаў ліставаць, калі прыязджаў у госці, то ён ужо тады сароміўся сваіх бацькоў. У пана Шчубальскага не было дзяцей, таму ён выхоўваў і гадаваў яго, як уласнага сына. Так ці інакш хлопчык пераняў стыль жыцця пана. Нельга асуджаць Лаўрука за яго паводзіны, бо ён быў зусім маленькім хлопчыкам, у яго закладвалі каштоўнасці, якія не супадалі з каштоўнасцямі яго бацькоў. Перад яго вачыма было іншае жыццё, іншыя адносiны. Момант, калі Тэкля прыходзіць да сына, а ён кліча яе жабрачкай - балючы момант, сутыкнуліся два дасканала розныя светы, якія б не перасекліся, калі б Тэкля не была маткай ужо чужога, але такога роднага адваката Лаўрука. У нашым жыцці нам так ці інакш сорамна за свае паводзіны, за паводзіны сваіх родных. Ніколі не трэба асуджаць людзей, бо мы не ведаем як бы павялі сябе самі.
Ірка — дзяўчынка дванаццаці гадоў. Яна разам са сваімі бацькамі жыве ў Бярэзаўцу. Бацька Іркі быў ляснік, і жылі яны ў лесе. Гэта вельмі падабалася дзяўчынцы, бо яна вельмі любіла прыроду, з задавальненнем назірала за ёй. Ірка была рослай дзяўчынкай, толькі вельмі худой. У яе былі доўгія і тоўстыя чорныя косы. Апраналася яна часцей за ўсё ў «цёплую чорную матчыну хустку, старую фуфайку; на нагах буркі, пашытыя з суконак, на бурках — бахілы, склееныя з гумы, і слізкія-слізкія». Дзяўчынка добра вучылася, была вельмі стараннай. Яна магла б хадзіць у чацвёрты клас, але ў іх школе было толькі тры класы. Каб паступіць у чацвёрты, трэба было ісці ў суседнюю вёску Камена, якая знаходзілася вельмі далёка, і бацькі яе ў гэтым годзе адну не адпусцілі. Ірка вельмі любіла прыроду, звяроў. Яна не магла зразумець людзей, якія нішчылі прыроду. «Ірка шкадуе лес і не любіць ні леспрамгасаўцаў з піламі, ні іхніх машын з прычэпамі і печамі, куды шафёры засыпаюць бярозавыя чуркі і перамешваюць іх жалезнымі качэргамі. Не было б іх — не рэзалі б гэтулькі лесу». Больш за ўсіх звяроў Ірка любіла сваіх аленяў. Яна карміла іх, даглядала. На дзяўчынку вялікае ўражанне аказаў учынак дарослых. Ірка не магла зразумець, чаму ў дарослых людзей такія чэрствыя сэрцы. Як можна забіць жывую істоту? Дзяўчынка да апошняй хвіліны спадзявалася, што ўсе яе алені жывыя. Яна шукала іх па ўсім лесе, а асабліва хацела ўбачыць рагатага. З-за гэтага яна захварэла на запаленне лёгкіх, ледзь не замерзла ў снезе. Усю ноч дзяўчынка клікала сваіх аленяў. Ірка — сапраўдны сябар. Яна падтрымлівала ежай сваіх сяброў-аленяў, перажывала за іх лёс. Чалавек, які мае такое чулае сэрца, ніколі не пакіне ў бядзе сваіх таварышаў.
Двайнiком свайго непасрэднага начальнiка, яго верным слугою i надзейным памочнiкам з'яўляецца
пiсар Пiсулькiн.
Ён, як i Кручкоў, займаецца хабарнiцтвам. З вялiкiм задавальненнем пiсар прызнаецца: "Харашо быць пiсьмавадзiцелем у разумнага чалавека, маляваныя госцiкi (грошы) самi ў карман лезуць, не нада i рук выцягваць".
В. Дунiн-Марцiнкевiч у вобразах станавога прыстава Кручкова i яго памочнiка Пiсулькiна па-мастацку дасканала i знiшчальна выкрыў царскае чыноўнiцтва Расii (асноўную палiтычную апору расiйскага самадзяржаўя) , для якога характэрнымi былi хцiвасць, хабарнiцтва, грубасць, свавольства, невуцтва, п'янства.
Напэўна, па гэтай прычынё ў 1890 г. вiленскi губернатар рашуча запратэставаў супраць друкавання камедыi. I толькi ў 1918 г. выдатны твор В. Дунiна-Марцiнкевiча ўбачыў свет.
Праблема маральнага выбару.