1. Чым творчасць Кузьмы Чорнага вылучаецца з агульнай літаратурнай плыні? 2. Лёсы якіх пакаленняў выяўлены ў творы? Што адрознівае і што аб’ядноўвае прадстаўнікоў гэтых пакаленняў?
3. Як вы разумееце сэнс назвы рамана?
4. Вызначце ідэю «Пошукаў будучыні». Прасачыце, якім чынам яна развіваецца ў мастацкім тэксце.
5. Даведайцеся ў сваіх бацькоў, бабуль, дзядуль, якую будучыню яны жадалі сваім дзецям. Ці спраўдзіліся іх надзеі? Напішыце невялікае эсэ на тэму «Глядзець у будучыню».
6. Узгадайце верш Максіма Танка «Шчасце». Каму з персанажаў рамана Кузьмы Чорнага найбольш адпавядае канцэпцыя шчасця, выказаная ў вершы?
7. Якія гістарычныя падзеі адабралі дзяцінства ў Волечкі і Кастуся, Тамаша і Лізы?
8. Што зблізіла Волечку і Кастуся? Як і з дапамогай якіх прыёмаў, мастацкіх сродкаў Кузьма Чорны апісвае іх пачуцці і адносіны?
1. Гутман таропка скамандаваў «смірна», камбат зышоў з падмёрзлых глыжоў бруствера.
2. Ракета дагарэла, мігатлівы паўзмрок саступіў месца яшчэ больш пагусцелай цемры.
3. Ад ягонага крыку на саломе заварушыўся і ўстаў разведчык, падцяўшы ногі, сеў каля скрынак лейтэнант Маркін...
4. Але цяпер у яго не было ніякае ахвоты да пачцівасці — злавала начальства, злавалі немцы, злавала няпэўнасць у абстаноўцы.
5. На НП у бакавой ячэйцы стрымана варушылася цьмяная, ахінутая палаткай постаць — баец зважліва павярнуўся бокам да камбата, звыкла чакаючы ягоных пытанняў.
6. Па-ранейшаму было цёмна, напорысты паўночны вецер шапацеў у быльнягу і рэдкім, па ўзмежках, кустоўі.