Літаратура з’яўляецца адным са сродкаў пазнання жыцця і, перш за ўсё, чалавека. Каб болыы глыбока раскрыць характары, пісьменнікі часта ідуць па шляху супастаўлення герояў. Такі прыём выкарыстаны Янкам Купалам у паэме «Курган» пры абмалёўцы вобразаў гусляра і князя. У параўнальным плане пададзены вобразы Сцёпкі і Аленкі ў аповесці «На прасторах жыцця» Якуба Коласа. Гэтым прыёмам карыстаўся і У. Караткевіч пры стварэнні вобразаў Пора-Леановіча і Горава ў апавяданні «Паром на бурнай рацэ».
Абодвагероі - выпрабаваныя ў баях ваенныя ў чыне каззітанаў, якія накіраваны з ротай салдат ахоўваць адзіны паром, каб не аддаць яго ў рукі паўстанцам. У пачатку твора аўтар зазначае, што аднаму з іх, Пора-Леановічу, «не вельмі верылі як нашчадку сепаратысцкай фаміліі і ўраджэнцу Магілёва», таму «ў дапамогу яму» паставілі Юрыя Горава, карэннага русака са старой маскоўскай фаміліі, які быў паранены ў сутычцы з атрадам паўстанцаў пад Ракавам і адасланы «ў тыл» на лячэнне. Сімпатыі чытача, здаецца, павінны быць на баку Пора-Леановіча: чалавека, якому не давярае сам генерал урадавых войск. Бо ці можна прыхільна ставіццаі да чалавека, роля якога - шпіёніць? Але гэта толькі першае ўражанне. У. Караткевіч не навязвае нам сваіх думак, а дае магчымасць разабрацца, хто ёсць хто?
Вось мы бачым Горава, які ў думках апынуўся ў Маскве, успамінае сваю старэнькую маці, каханую дзяўчыну Надзейку, марыць аб мірным жыцці. І раптам - стрэл! Гэта страляў-забаўляўся з дуэльных пісталетаў Пора-Леановіч. Горава ўразіў (каторы ўжо раз!) яго сухі прыгожы твар, белыя валасы, бакенбарды і, галоўнае, страшнаватыя блакітныя вочы, у якіх бачная была пагарда да ўсяго. І яшчэ рэзкі шрам паўз брыво і левую скронь - адмеціна двубою. Многае можа сказаць пра героя яго партрэт. Пора-Леановіча выдавалі вочы Аўтар далей скажа: «Яго нахабныя і страшныя вочы гарэлі вясёлым шаленствам». І тут жа Гораў Дасць дакладную характарыстыку Пора-Леановічу: «Чалавек, які сядзіць насупроць яго, - страшны, вельмі небяспечны чалавек, драпежнік, у якога, пэўна, зусім няма ў душы месца для так званых пакут сумлення». І вельмі хутка мы ўпэўнімся ў гэтым.
Наступная ноч выдалася «вераб’інай». Дождж паліў так, што, здавалася, паветра было менш, чым вады. Вада прыбывала вельмі хутка, рака пайшла старыком. На перасцярогу бывалага салдата Івана, які прапанаваў паставіць каравул на рацэ, каб не здарылася бяды з прахожымі, Пора-Леановіч рэагуе іранічна: «Табе што да таго? Няхай не суюцца ў ваду...» І калі Гораў хоча неяк абразуміць Пора-Леановіча, гаворачы, што да свайго народа трэба адносіцца з павагай, што людзі не вінаватыя, калі дрэнна робяць улады, той адказвае, што народ - гэта быдла, якое па галаве трэба біць. І ваша, і наша, і польскае, і ўсякае. Іншага яны не варты. Людзей не шкадуй. Ні жанчын, ні дзяцей. Ідзі па трупах, і добра табе будзе.
І мы пачынаем разумець, які жудасны чалавек гэты Пора-Леановіч. Для яго галоўнае - стаць на той бок, які выйграе. А прысяга, закон гонару - гэта не для яго. Яшчэ болып поўна раскрываюцца героі апавядання пры сустрэчы з жанчынай, жонкай Грынкевіча, кіраўніка паўстанцаў, якая везла памілаванне свайму мужу. Адзін (Пора-Леановіч) ведаў, што пакаранне Грынкевіча будзе выканана гэтай ноччу, і наўмысна затрымліваў жанчыну. Другі (Гораў), нічога не ведаючы, рызыкаваў сваім жыццём, каб пераправіць жанчыну на другі бераг раз’юшанай ракі.
Менавіта гэтая вераб’іная ноч паказала, якія розныя тыпы людзей увасабляюць Пора-Леановіч і Гораў. Мы ўбачылі, што адзін з іх люта ненавідзеў людзей, а другі ганарыўся сваім народам. Такія людзі, як капітан Пора-Леановіч, не павінны жыць на зямлі, - падкрэслівае аўтар, - і адмоўны герой гіне на дуэлі.
думаю главный смысл названия в последних словах дедули Архипа :
— Дык вось, Архіп, любы ты мой! Бачу я, крэпка ў табе роднае карэнне наша. А мне, старому, уміраць трэба. Едзеш ты ў свет далёкі. Смерць мая з-за кургана ўжо смяецца: мо і не пабачымся болей, дык вось, будзь ласкаў, звярні ты ўвагу на маю старыкоўскую гутарку. Першае, што скажу я табе, гэта — чытай, галубец, у кніжках і ў разумных людзей пытайся, як жылі даўней нашы тутэйшыя людзі... Споўніш гэты загад — у жыцці не ашукаешся, будзеш ведаць, што рабіць трэба. I ніякая, братка, чартаўня, ніякія думы чорныя не змогуць цябе. А другое: часцей у роднае гняздзечка залятай, дык не будзе яно здавацца табе страшным, і не пабяжыш ты, спужаўшыся, уцякаць ад яго, калі, часам, пачуеш ад каго дурнога або цёмнага і скрыўджанага нараканні няправедныя, нахабшчыну на справу і працу тваю. А яшчэ дадам: не забывай ты ў горадзе, дайжа ў добрай таварыскай бяседзе за салодкімі напіткамі ды смачнымі дарагімі стравамі, не забывайся ты запытаць у сябе: «А можа, цяпер у каго скарынкі хлеба няма? » I ведай тады, што адным енкам ды стагнаннем бядзе людской не паможаш.. . Помні, што каб другога вызваляць, трэба самому крэпкім быць, на сілы не ўпадаць, а то і самаго затопчуць.. . Толькі ты не гневайся, што я табе наказы раблю...
или же...
Сэнс фразы "Родныя карані"
Я лічу, што назва "Родныя Карані" падобна па сэнсу слоў Радзіма, Айчына.
Жыццё чалавека бярэ пачатак ад каранёў сваіх родных і продкаў, фарміруючы ў працэсе жыцця ўжо свае карані і яны цесна пераплятаюцца разам.
Сям'я для чалавека - гэта яго карані, якія цягнуцца з глыбіні стагоддзяў, з стагоддзя ў стагоддзе, з роду ў род.
Чалавек можа быць моцна звязаны з каранямі і тады ён адчувае сябе ў бяспецы, а можа быць ад іх адарваны, як эмігранты, якія з'ехалі са сваёй краіны, пакінуўшы сваіх родных і блізкіх.
У жыцці чалавека Радзіма гуляе важную ролю, у далеке ад яе ён становіцца слабым, адзінокім і безабаронным.
Не дарма людзі кажуць: "Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся".
Объяснение: