Адно з найважнейшых якасцяў добрага маўлення - правільнасць, то ёсць адпаведнасць яе моўных норм. У наш час шмат інфармацыі чалавек даведваецца з радыё і тэлебачання, дзе выкарыстоўваецца вусная размова. Правільнае вымаўленне палягчае і паскарае працэс зносін. Акрамя таго, захаванне арфаэпічных норм вуснага маўлення - адзін з паказчыкаў валодання культурай маўлення .Культура маўлення дазваляе ў любой сітуацыі зносін выкарыстоўваць моўныя сродкі пры захаванні этыкі зносін.Літаратурная мова аб'ядноўвае ўсіх, хто размаўляе на адной мове, яна ппатрэбна для пераадолення моўных адрозненняў паміж людзьмi. А гэта значыць, што ў яе павінны быць строгія нормы і правілы.Адрозненні ў вымаўленні, як і іншыя моўныя адрозненні, перашкаджаюць людзям пры размаўленнi, перамыкаючы іх увагу з тэмы размовы, на яе якасць. Менавіта таму нам трэба вывучаць і выкарыстоўваць арфаэпічныя нормы ў сваiм паўсядзённым маўленні .
Мая Радзіма — Беларусь. Гэта краіна адна з самых прыгажэйшых у свеце. Беларусь размешчана ў лясной зоне. Лясы займаюць вялікую частку маёй краіны. А колькі ў Беларусі рэк і азёр! Болын за ўсё іх у паўночнай частцы. На поўдні маёй краіны размяшчаюцца балоты. Разнастайны раслінны і жывёльны свет нашай краіны ўражвае сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю. У нас жыве птушка, якая з'яўляецца сімвалам Беларусі. Гэта — бусел. Нашу краіну так і называюць «зямля пад белымі крыламі». Прыгажосць роднай зямлі, непаўторнасць яе прыроды неаднаразова алісваліся нашымі пісьменнікамі: Я.Купалам, Я.Коласам, У.Караткевічам, Н.Гілевічам, Р.Барадуліным і іншымі. У.Караткевіч у вершы «Бацькаўшчына» з гонарам апісвае сваю радзіму, нашу Беларусь. Р.Барадулін у вершы «Ад сівых гадоў...» апявае прыроду нашай краіны, захапляецца яе краявідамі, мовай. Я вельмі люблю сваю краіну, ганаруся тым, што я — беларус.