М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
evgehafly
evgehafly
18.04.2023 11:36 •  Беларуская мова

Написать сочинение (5 предложений) навуковага, публицыстычнага и мастацкага стылю по теме Восень 8 класс

👇
Открыть все ответы
Ответ:
спирина1
спирина1
18.04.2023

Дрэва моцнае свае каранямі , рака — вытокамі , а чалавек — сваімі продкамі. На змену дубам-дзядулям уздымаюцца «ценькія дубочкі» ,  магутныя кроны якіх праз некаторы час зашумяць у дуброве жыцця, — такі галоўны закон вечнасці і неўміручасці кожнага народа.

Першая ўмова закону вечнасці — каб унукі ведалі : «хто такія іх продкі» , каб  помнілі і бераглі як зрэнку вока ,  створаную імі і пакінутую ў спадчыну маёмасць . Можна ўзгадаць мудрасць тоесную мудрасці шляхціца Завальні з твора Яна  Баршчэўскага «Мінулае вучыць нас , як жыць сёння». З люстра мінуўшчыны глянуць на нас вочы Святой нябесная заступніцы Ефрасіні Полацкай . Шасцёра сыноў знакамітага князя-вешчуна Усяслава Чарадзея ўзбагацілі  радаводнае дрэва полацкай дынастыі  Рагвалодавічаў шматлікімі атожылкамі.  Сам Усяслаў Чарадзей княжыў 57 гадоў , і за гэты час Полацкае княства дасягнула найвялікшага росквіту . Нямала Чарадзеевых нашчадкаў увайшло ў гісторыі . Але найбольшую славу прынясуць Полацку пасля Усяслава не ваяры . Зрабіць гэта наканавана  было яго ўнучцы — Еўфрасініі Полацкай. Яе жыццё, «як прамень сонечны»,  прасвятліла «зямлю Полацкую». «Была яна дапамогай пакрыўджаным , суцяшэннем  засмучаным ,  распранутым — адзеннем , хворым — наведаннем ці , проста кажучы,  — для ўсіх была ўсім». Заслуга яе перад нашай нацыяй не толькі ў манацтве і перапісванні кніг ,  не толькі ў садзеянні будаўніцтву скага сабора,  распісанага ўнікальнымі фрэскамі . З яе імем звязана і стварэнне ў 1161 годзе полацкім майстрам Лазарам Богшам паводле яе заказу нацыянальнай рэліквіі — крыжа . Гэта сімвал палітычнай самастойнасці і культурнага росквіту Полацкага княства — старажытнага правобраза Беларусі.

У галерэі партрэтаў нашых слынных продкаў ,  па якіх  нас прымае свет — Францыск Скарына. » І Скарына наш друк распачаў за паўвека да Фёдарава»,  — з гонарам пісаў Пімен Панчанка ў вершы «Мы з тых беларусаў». У тым,  што мы ёсць сёння як нацыя і грамадзяне ,  першая заслуга Францыска Скарыны. Ен не толькі наш першы Доктар навук — ён першы беларускі ўніверсітэт . У яго творчай спадчыне — пачаткі ўсіх нашых пачаткаў ,  бо ён і філосаф ,  і педагог ,  і гісторык,   і эстэтык,  і батанік,  і медык…. Надзённа гучыць Скарынаў успамін усім  нам , што светам валадарыць любоў ,  бо яна самая дасканалая з усіх даброт і  каштоўнасцей,  без якой марна ўсё ў свеце.

Імя Кастуся Каліноўскага — гэта сімвал нашай Радзімы,  а вобраз яго шырока ўвасобіўся ў творах мастакоў . Каліноўскаму за месяц да гібелі споўнілася б 26 год . » За такі час большасць паспявае зрабіць мала . А гэты паспеў стварыць вольную беларускую прэсу,  пасеяць насенне народнага гневу ,  узрасціць яго і зжаць пасеў».

Сапраўдны подзвіг — гэта жыццё беларускіх пісьменнікаў.  Яны , нягледзячы на прыгнёт , пісалі па-беларуску. На жаль,  расцаніць па сапраўднаму іх майстэрства ўдалося не адразу . Бо сапраўдны талент генія апяраджае свой час. Янка Купала,  Якуб Колас, Максім Танк,  Максім Багдановіч — яркі прыклад людзей, што стаялі сцяной за мову родную і ўзбагачалі няспынна скарбніцу  беларускай культуры.

Усе гэтыя людзі павінны быць прыкладам для нас. Тыя, на каго варта раўняцца. Менавіта яны стварылі радасць і гонар за права беларусам звацца. Людзі ,  якія і па сённяшні дзень абуджаюць беларускія сэрцы сваёй жыватворнай сілай. Людзі, які праслаўляюць і дагэтуль наш край. Мы шчаслівыя ад таго, што наш народ мае такіх людзей з вялікай літары.

4,8(24 оценок)
Ответ:
alevtinatian
alevtinatian
18.04.2023
Сям'я вельмі важная ў жыцці кожнага чалавека. Сям'я - гэта самыя блізкія, родныя людзі, якіх мы вельмі любім, якія дораць нам цяпло і дапамагаюць у складаных сітуацыях. Гэта і родны дом, утульны і бяспечны. Сям'я - гэта твой маленькі свет, у якім усе зразумелае, звыклае і дарагое.  Сапраўдная сям'я - гэта больш, чым проста быць сваякамі. Гэта асаблівае стаўленне адзін да аднаго, каханне, ўзаемапавага, дапамогу. Гэта калі кожны чалавек унікальны і незаменны, як і тое, што ён прыўносіць у сям'ю. Гэта бабуліны казкі і смачныя пірагі, гэта маміна клопат, татава дапамогу і ўвага. Сям'я - гэта калі нават твой хатні гадаванец - яе паўнавартасны член.  На жаль, сям'і бываюць рознымі, як і адносіны ў іх. Напрыклад, хтосьці пастаянна сварыцца адзін з адным, а здараецца, нават могуць пабіцца. А часам зусім наадварот - усё ў сям'і, быццам зусім абыякавыя адзін да аднаго, не цікавяцца ні справамі, ні інтарэсамі, ні праблемамі, не ведаюць, хто, чым жыве. Кожны марыць аб шчаслівай сям'і. Але гэта залежыць ад нас, ад таго, наколькі мы гатовыя ўкладваць свае намаганні ў яе. Бо гэта асабістыя адносіны паміж людзьмі розных пакаленняў, поглядаў і перакананняў, якія вымушаны пастаянна вырашаць бытавыя пытанні разам. Вядома, бываюць і канфлікты, і спрэчкі. Але я лічу, самае галоўнае - гэта паважаць адзін аднаго. Родныя людзі - гэта падарунак лёсу, які мы павінны шанаваць. А сям'я - наш надзейны прытулак у вялікай, не заўсёды дружалюбным свеце. І кожны з нас абавязкова павінен уносіць свой уклад у шчасце сваёй сям'і.
4,4(50 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ