Словазлучэнне 1.Адзначце словазлучэнні:
а) ісці з лесу; б) больш нізкі; в) сорак два; г) вясёлыя дзеці; д) збіраць грыбы
2. Адзначце простыя словазлучэнні: а) да горада рукой падаць; б) буду рамантаваць веласіпед; в) самы шчаслівы дзень; г) пакой нумар дваццаць два; д) ісці шпаркім крокам.
3. Адзначце складаныя словазлучэнні: а) хлопец з кірпатым носам; б) карысная парада брату; в) дзяўчынка з доўгімі валасамі; г) самы надзейны сябар; д) буду пісаць сачыненне.
4.Сінтаксічна непадзельнымі з’яўляюцца словазлучэнні:
а) есці кашу; б) Малыя Боркі (вёска); в) зычны гук; г) другі хлеб (бульба); д) бегчы на луг.
5. Адзначце іменныя словазлучэнні:
а) сын суседкі; б) чацвёрты справа; в) паранены салдат; г) весяліцца зранку; д) восьмаму чалавеку
6. Адзначце дзеяслоўныя словазлучэнні:
а) светлы стол; б) напалоханы крыкам; в) арганізаваць паход; г) спяваць ад душы; д) збірацца ў дарогу
7. Адзначце прыслоўныя словазлучэнні:
а) радавацца пісьму; б) па-ранейшаму адказна; в) даволі рана; г) добра разагрэцца; д) высока ў небе
8. Адзначце аб’ектныя словазлучэнні:
а) упрыгожаная ёлка; б) нехта з нас; в) падарыць сукенку; г) расказаць хутка; д) паліваць агарод
9. Адзначце азначальныя словазлучэнні:
а) прыгожай бярозе; б) купіць мёду; в) шчырай сустрэчы; г) хутка ісці; д) ружовы фламінга
10. Адзначце акалічнасныя словазлучэнні: а) павярнуць налева; б) гаманілі па-сяброўску; в) убачылі ноччу; г) хутка вывучылі; д) імкненне да ведаў
11. Адзначце словазлучэнні, у якіх сувязь паміж словамі – дапасаванне:
а) высокая таполя; б) горад Мінск; в) гутарыць з дзецьмі; г) тры дні; д) аддаць лепшаму
12. Адзначце словазлучэнні, у якіх сувязь паміж словамі – кіраванне:
а) прынесці дроў; б) мокры ад дажджу; в) жаданне прыехаць; г) твой гонар; д) глядзець кінафільм
13. Адзначце словазлучэнні, у якіх сувязь паміж словамі – прымыканне:
а) любіць вясну; б) свяціць ярка; в) зрабіць хутка; г) чытаць лежачы; д) жаданне застацца
14. Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчаны памылкі ў дапасаванні: а) два дарослых сыны; б) дзякаваць сябра; в) смяяцца над малым; г) тры разы на тыдзень; д) за два кіламетры ад вёскі.
15.Правільна на беларускую мову перакладзены словазлучэнні: а) обращаться по адресу – звяртацца на адрас; б) поехать к брату – паехаць да брата; в) жениться на Нине – ажаніцца з Нінай; г) дом в пять этажей – дом на пяць паверхаў; д) видеть своими глазами – бачыць сваімі вачыма.