Лiтаратурную дзейнасць Ян Баршчэўскi пачаў у Полацкай калегii паэмамi "Пояс Венеры" i "Псiхея", вытрыманымi ў стылi польскага класiцызму. Твораў, напiсаных на беларускай мове, захавалася мала. Гэта дыдактычныя вершы "Дзеванька" i "Тарэлiца", а таксама паэма "Рабункi мужыкоў" ("Размова хлопаў"), прысвечаная падзеям 1812 г. Гэтыя творы прадуманыя з боку кампазiцыi, iм не адмовiш у лiрызме i пэўнай сатырычнай скiраванасцi. Так, у вершы "Дзеванька" аўтар папракае маладую асобу за беспадстаўныя прэтэнзii на панскасць, а ў вершы "Гарэлiца" — п'янiцу за празмерную прыхiльнасць да "зялёнага змiя". Пад уплывам пiсьменнiкаў-рамантыкаў Я. Баршчэўскi пачаў апрацоўваць беларускiя паданнi, легенды, казкi, песнi, прыказкi i прымаўкi, у вынiку чаго была напiсана "кнiга сэрцаў i характараў людскiх" "Шляхцiц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". У гэтым чатырохтомным зборы апавяданняў, якi параўноўваюць з цыклам "Тысяча i адна ноч", пiсьменнiк абгрунтаваў думку пра самабытнасць, велiч i духоўнае багацце беларускага народа. Скразным вобразам, якi аб'ядноўвае твор у адзiнае мастацкае цэлае, з'яўляецца шляхцiц Завальня. Ён гасцiнна сустракае ўсiх падарожных, шчодра частуе iх, уважлiва слухае жыццёвыя гiсторыi i казкi, 3 такiх гiсторый мы даведваемся пра багатага Карпа, рыбака Родзьку, пана Сiвоху, сляпога Францiшка, паляўнiчага Сямёна i iншых герояў, якiя аказваюцца ў самых розных i неверагодных жыццёвых сiтуацыях, трапляюць пад уплыў чорных сiл, змагаюцца, перамагаюць, выратоўваюцца, гiнуць... ("Пра чарнакнiжнiка i змяю, што вылупiлася з яйка, знесенага пеўнем", "Карона вужа", "Зухаватыя ўчынкi", "Вогненныя духi"). Фантастычныя апавяданнi Я. Баршчэўскага, адметныя i непаўторныя, звязаны з "духам i паэзiяй народа". Яны насычаны афарызмамi, трапнымi выслоўямi i параўнаннямi: "Хто вучыцца, той павiнен пра усё ведаць"; "Помстаю не супакоiш пакуты"; "Чалавек без рэлiгii на усё гатовы"; "Якая карысць спрачацца з людзьмi, якiя маюць абмежаваныя веды i пачуццi?"; "Перасаджваць дубы - найвялiкшае няшчасце". У iх сцвярджаюцца вечныя iсцiны чалавечага быцця: мiласэрнасць, дабрыня, вернасць, усёдаравальнасць, любоў да блiжняга i роднай зямлi. Праз сiстэму выяўленчых сродкаў i на аснове багатых фальклорных матэрыялаў Я. Баршчэўскаму ўдалося стварыць сiмвалiчны i непаўторны вобраз Плачкi-Беларусi i яе пакутнiцкага лёсу.
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу. Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя. Найбольш цікавае апавяданне "Плачка". Гэта адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным. Вобраз Плачкі арыгінальны і не сустракаецца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.