На карціне намаляваныя клёны і іншыя дрэвы, пакрытыя жоўтай восеньскай лістотай. За дрэвамі-паляна, на якой знаходзяцца дзве сарокі, чорна-белае апярэнне якіх вылучаецца на фоне кветак восеньскага лесу і падкрэслівае прасторавы эфект. Мяркуюць, што першапачаткова птушак на пейзажы не было, і яны былі ўнесены туды па прапанове мастака Валянціна Сярова, блізкага сябра Астравухава[2].
Як і некаторыя іншыя карціны Астравухава, "Залатая восень" можа быць аднесена да "пейзажу настрою", найбольш вядомымі прадстаўнікамі якога ў рускім жывапісе былі Ісаак Левітан і Аляксей Саўрасаў[3][4].
Вядомы таксама напісаны ў 1885 годзе эцюд для гэтай карціны, пад назвай "Восень", які знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі
___І сёння, хоць прайшло ужо нямала часу, хоць сёе-тое ў краяведзенне змянілася, нельга не захапляцца рэдкімі па прыгажосці мясцінамі абапал Дняпра паміж вёскай Ляўкі і старажытным Копысем. Здаецца, само натхненне кіравала стыхіяй, калі ўзнімала яна гэтыя берагавыя кручы, зарослыя на схілах арэшніка, гэтыя дзівосныя яры, шумлівыя лясы і неабсяжныя далі правабярэжжа, на якія ў веснавое разводдзе выходзіць Дняпро, і ператвараецца ў сапраўднае мора.
___Не ведаешь, калі тут прыгажей: у зімку , у вясну , ці улетку, але лепш за ўсё тут у восень, калі да красы прыроднай далучаецца прыгажосць чалавечай працы, калі звон кранутых золатам лясоў зліваецца з песняй жніва і пачынаецца свята ўраджаю.
___Мінавіта у гэты час, можна найлепш зразумець і глыбей адчуць, чаму Янка Купала, апынуўшыся ў творчай камандзіроўцы, захапіўся гэтымі мясцінамі і хутка зноў вярнуўся сюды, каб збудаваць непадалёк ад Ляўкоў хату, і штогод прыязжаў туды, і заставаўся на ўсё лета.
___У вялікай літаратурнай спадчыні Янкі Купалы творы, напісанныя ў Ляўках, займаюць значнае і асаблівае месца. Яны прасягнуты сонечным ,жыццесцвярдажальным, аптымістычным настроем, шчырай радасцю за чалавека. Толькі ў чэрвене тысяча дзевяцьсот трыццать пятага года, калі Купала ўпершыню прыехаў у Ляўкі на працяглы адпачынак, ён напісаў каля двух дзясяткаў вершаў, якія ўвайшлі ў залаты фонд яго творчай спадчыны: ''Сыны'', ''Госці'', ''Вечарынка''', "Алеся", "Хлопчык і Лётчык" і інш. Не менш плённымі для паэта былі ліпень і жнівень таго ж года. Паэт перажываў незвычайны творчы ўздым.
___Вершы, напісаныя народным паэтам у Ляўках своеасаблівы яшчэ і таму, што пісаліся яны амаль кожны раз пасля калгаснага сходу або сустрэч с калгаснікамі ў полі, на таку, у сялянскай хаце. Кожны факт звычайнага сялянскага жыцця Янка Купала змог убачыць і асэнсаваць як з'яву гістарычнага значэння , як факт нараджэння новага, ні кому на свеце да гэтага невядомага чалавека.
___Плённым, натхнёным быў той час, праведзёны паэтам у Ляўках. Навакольная прырода, вольная праца людзей абуджалі творчую думку, спрыялі напісанню мастацкіх твораў.