Лявон - глава сям'і Зяблікаў. Ён да апошняга змагаўся за сваю хату і сваю зямлю. Успамінаў, як яны з яго бацькам разам будавалі гэту хату, як на гэтай зямлі жылі яшчэ яго дзед і прадзед. Лявон лічыў, што чалавек, як дрэва, не можа жыць без сваёй зямлі. Ён доўга судзіўся з панічам, продаў амаль усю гаспадарку, каб наняць адваката, але ўсё роўна праіграў суд. З гора Лявон павесіўся.
Данілка - чатырнаццацігадовы хлопчык. Ён марыў, што калі ў яго будзе новая скрыпка (бо старую зламаў бацька), то ён пойдзе па свеце і будзе іграць на сваёй скрыпачцы. Але ён хацеў іграць толькі сумныя мелодыі, каб данесці да іншых людзей трагедыю іх сям'і.
Яўхім Корч з раману “Людзі на балоце” – сын багатага бацькі, найпершы жаніх у вёсцы. Ён падабаецца дзяўчатам, адчувае гэта, таму паводзіць сябе фанабэрыста і ўпэўнена. Ён думае, што ягонае багацце дае яму сілу і перавагу ў параўнанні з астатнімі. Ён лічыць іх слабейшымі, і бывае грубым, нахабным у абыходжанні. У той жа час, у яго ёсць свая слабасць – дзяўчына Ганна, якую ён хоча зрабіць сваёй жонкай. У дачыненні да яе і яе сям’і ён дасціпны, намагаецца рабіць шырокія жэсты, дорыць дарагія падарункі.
Характар Яўхіма ў рамане паказваецца праз яго сям’ю, праз іх быт. У параўнанні з астатнімі куранеўцамі яны лічацца заможнымі. Шмат хто з аднавяскоўцаў ставіцца да іх з пагардай. Лічыцца, што акрамя зямлі і грошай, у іх няма ні душы, ні павагі да іншых. У той жа час, усе прызнаюць, што сваё багацце сям’я Карча прыдбала працавітасцю, яны руплівыя і рукастыя.
Вобраз Хадоські – адзін з самых пяшчотных, лірычных жаночых вобразаў у творы. Яна ўспрымае свет вельмі эмацыйна, нават наіўна. Можна сказаць, што Хадоська тут супрацьпастаўляецца Яўхіму з ягоным грубым, жорсткім поглядам на свет і стаўленнем да людзей. Праз Яўхіма Хадоська спазнала няшчасце, якое скалечыла ёй жыццё. Але яе вобраз застаецца светлым на працягу ўсяго раману. Урэшце пісьменнік і ёй дорыць дзявочае шчасце ў вобразе Хоні, які лечыць яе душэўныя раны.