Яго завуць Максім. Яму шаснаццаць гадоў. Акрамя школы займаецца каратэ. Ён мой сябар, таму што ён адкрыты, шчыры і душэўны чалавек. Яго маці можа ганарыцца, што вырасцілі такога хлапчука. Ходзіць смешна, быццам вось-вось упадзе. У яго прыгожыя шэрыя вочы з сінім адценнем. Валасы кучаравыя і вельмі смешна ляжаць раніцай. Рост яго сярэдні: каля ста сямідзесяці пяці сантыметраў. На яго шчаках, якія ніколі не ружавеюць, ёсць ямачкі. Нос звычайны, вусны тонкія. Максім заўсёды можа дапамагчы. Ён выхаваны і дысцыплінаваны чалавек. Я рада, сто знайшла такога чалавека ў свеце.
Дзеці дружылі, бавіліся разам, гулялі, як браткі, слухалі Маланніны казкі і не хацелі спакідацца, калі прывязлі ў двор паважнага настаўніка, каб вучыў паніча пісьменству. (М.Гарэцкі "Дзве душы")
Кожны чалавек, кожны звер, кожная птушка і расліна маюць сваю асобную долю-нядолю, свой асобны, брыдкі ці добры лёс. (Ц.Гартны "Думкі беларуса")
Наводдаль за гарбатым пагоркам высіліся закапцелыя коміны, у неба з якіх няспынна плыў дым. (В.Быкаў "Вуціны статак")
Галілей натрапіў у жыцці сваім на вялікую і цікавую праблему. (М.Зарэцкі "Вязьмо")
Ён выйшаў з ліфтавога пад’езда, перайшоў у адсек, дзе пачыналіся лесвічныя маршы, і няўцямна спыніўся. (В.Быкаў "Глухі час начы")
корань - стрэл//страл
мост - масток - маставы
корань - мост//маст
шэпт - шаптаць - шаптуха
корань - шэпт//шапт
мора - марскі - маракі
корань - мор//мар
рэчка - рачулка - рачнікі
корань - рэч//рач