М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации

Составить небольшой рассказ о любом животном(лучше о кошке) на ! ведёт завуч и она требовательная, рассказ должен состоять ну где-то на 1 лист(тетрадный лист)! заранее большое !

👇
Ответ:
vika20022003
vika20022003
20.11.2022
Аднойчы, кали я яшчэ быу маленьким, тата падарыу мне кацяня. Ён быу шэраньки и вельми пухнаты. Ен адразу ж спадабауся мне. Я дау яму простую мянушку - Пушок. Прайшло шмат гадоу, и вось ужо Пушок вырас. Ен стау вялікім, але застауся такім жа пухнатым. Ен крыху нязграбны, таму у мяне з им адбылося шмат смешных гисторый. (Дальше придумай какую-нить историю смешную про кота, так чтобы тупо побпольше написть, можно перевести какой-нить анекдот на бел мову и написать. ИМХО должно получиться норм). Кольки б разоу мой хатни гадаванец не рабиу розных спрау, пасля яких тата мяне лаяу, я усё роуня яго вельми люблю. и николи не забываю цудоуны выраз: "Мы у адказе за тых каго прыручыли" 
4,8(89 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
Тппсхп
Тппсхп
20.11.2022
Фразеологизмы подчеркнуты:

Сенька ніколі не любіў вучыцца. Вучоба, вядома ж, не мёд, таму хлопец на занятках кляваў носам, аніякае рады на яго не было. Настаўнікі толькі ўздыхалі і прадказвалі, што калі-небудзь Сеня на сваё нарвецца. Сеня ж толькі рагатаў у адказ.
Але на яго ліха прыйшоў час экзаменаў. Толькі пачало на дзень займацца, а Сеня ўжо стаяў пад кабінетам ні жывы, ні мёртвы і не сваім голасам прасіў у аднакласнікаў шпаргалкі. 
Але выкарыстаць іх яму не давялося. Экзаменатары не спускалі вачэй з гультая, бо на свае вочы бачылі, на свае вушы чулі, як Сеня ўвесь час вучыўся. 
Нарэшце выклікалі Сеню адказваць. Пайшоў ён, не сабраўшы розуму. Адказ на языку круціцца, а сфармуляваць аніяк не ўдаецца. Навёрз Сеня сем карабоў, што на думку прыйшло. Здаецца, нішто сабе атрымалася. Але экзаменатары вырашылі інакш: адправілі хлопца на перасдачу. Вось і знайшоў лодар прыгоду на сваю галаву. 
4,4(93 оценок)
Ответ:
Илья2519
Илья2519
20.11.2022
Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых маладых і прыгожых гарадоў Беларусі - у Салігорску. Пра яго я і хачу Вам расказаць.
У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты.
Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада.
Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд.
Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе.
Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат".
У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі.
На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры.
Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
4,5(31 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ