"Сапраўдны сябар"
Сябры, напэўна, самае дарагое ў жыцці чалавека. Сябар прыйдзе на дапамогу ў любой сітуацыі, падзеліцца радасцю і смуткам, захавае ўсе даручаныя яму сакрэты. Хвіліны шчасця чалавек перажывае з блізкімі людзьмі, бо нават святы побач з імі становяцца вясёлымі і яркімі, а дрэннае не ўспрымаецца так рэзка. Добра, што ў маім жыцці ёсць сябры! Таму я не губляюся, калі трэба напісаць твор на тэму "Сапраўдны сябар". Я дакладна ведаю, як гэта напісаць.
Немагчыма выбраць сябра проста так. Збліжацца з чалавекам можна гадамі, паступова, маючы зносіны ў двары ці ў школе. Ёсць агульныя інтарэсы, якія, як вядома, аб’ядноўваюць людзей яшчэ больш. Так, большасць знаходзіць сяброў у клубах або спартыўных секцыях.
Калі вы сустракаецеся, аднойчы становіцца ясна, што гэты чалавек вам сапраўды блізкі, што думкі і ўчынкі ў вас падобныя. Ніхто не разумее вас так, як яна, вы можаце пагаварыць з ёй на розныя тэмы. Нездарма кажуць, што сапраўдныя сябры - гэта роднасныя душы.
Я хачу ўвесь час бачыць сваіх сяброў. Але не заўсёды ёсць магчымасць быць побач з сябрам. Вы можаце мець зносіны з людзьмі з розных гарадоў, нават краін. Не сустракаючыся месяцамі, адчуванне, што чалавек табе дарагі, нікуды не дзенецца, наадварот, становіцца ярчэй і вастрэй.
У свеце камп'ютэрных тэхналогій з'явілася паняцце "віртуальны сябар". Гэта чалавек, з якім вы пазнаёміліся, і вы размаўляеце толькі ў Інтэрнэце, не бачачы яе. Вельмі часта людзі не сустракаюцца ў рэальным жыцці. Але гэта не перашкаджае ім гаварыць і думаць аднолькава. У мяне няма віртуальных сяброў, але калі яны ёсць, я буду рады. Хоць я буду працягваць верыць, што жывое зносіны і цеплыня абдымкаў нічым не зменяць.
(Выбачайце, калі ёсць памылкі)
Мастацкі стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамадства. Гэтастыль мастацкіх твораў розных жанраў: апавяданняў, аповесцей, раманаў, вершаў, паэм, п'есі інш.
У сістэме функцыянальных стыляў мастацкі займае асобае месца. Яго, у адрозненне ад іншых стыляў, немагчыма суаднесці з пэўнай разнавіднасцю літаратурнай мовы. У межах мастацкага стылю могуць узаемадзейнічаць у большай ці меншай ступені элементы ці нават цэлыя фрагменты розных функцыянальных стыляў. Аднак гэта не «змешванне» стыляў, таму што ўжыванне моўных сродкаў у мастацкім тэксце абумоўлена задумай аўтара і зместам твора, г. зн. стылістычна абгрунтавана.
Асноўнай формай рэалізацыі мастацкага стылю з"яўляецца пісьмовае маўленне. Але праяўляецца ён і ў вуснай форме. Драматургія, напрыклад, цалкам разлічана на вуснае выказванне.
Галоўная асаблівасць стылю мастацкай літаратуры — адзінства, узаемадзеянне камунікатыўнай і эстэтычнай функцый. У мове мастацкага твора слова не толькі перадае пэўны змест, але і, з'яўляючыся сродкам фарміравання мастацкіх вобразаў, уздзейнічае на думкі і пачуцці чытача, робіць яго як бы саўдзельнікам тых падзей, пра якія расказвае аўтар.
Мова мастацкай літаратуры мае дзве разнавіднасці — празаічнае маўленне і паэтычнае маўленне.
Проза — гэта свабоднае, натуральна арганізаванае маўленне чалавека. Яно характэрна ў асноўным для эпічных і драматычных твораў: рамана, аповесці, апавядання, драмы, камедыі і інш. Галоўная асаблівасць паэтычнага маўлення — яго асобая рытмічная арганізацыя. Сярод гукавых паўтораў найбольш выдзяляецца рыфма. Рыфма ўплывае на музычнае гучанне верша.
Мове мастацкай літаратуры ўласцівы эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, вобразнасць. Гэтыя якасці дасягаюцца шырокім выкарыстаннем вобразна-выяўленчых сродкаў, сінонімаў, розных стылёвых пластоў лексікі.
Мове мастацкай літаратуры ўласціва стылістычная незамкнутасць, здольнасць убіраць у сябе розныя лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя сродкі ў адпаведнасці са спецыфікай твора. У мастацкім творы можна знайсці дыялектныя, тэрміналагічныя адзінкі, устарэлыя словы, неалагізмы, жарганізмы і нават вульгарызмы.
Пісьменнікі выкарыстоўваюць дыялектызмы як сродак характарыстыкі персанажаў, сродак стварэння мясцовага каларыту.
Спецыяльная лексіка звычайна ўводзіцца для характарыстыкі герояў, пэўнага прафесійнага асяроддзя.
У стылі мастацкай літаратуры, як ні ў якім іншым, асабліва выразна выяўляецца індывідуальнасць аўтара.
2. У дзеясловаў не бывае скланення, бывае спражэнне.
Восенню цішыня стаіць (2 спр.). Сонейка ўжо не пячэ (1 спр.), як улетку. Сумуюць (1 спр.) высокія таполі, губляюць (1 спр.) лісты. Жоўты дыван пакрывае (1. спр.) зямлю. Ідзеш (1 спр.) па ім, а лісце шалясціць (2 спр.) пад нагамі. Гэта восень шле (1 спр.) апошняе прывітанне.