М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
chery97
chery97
05.01.2021 21:22 •  Беларуская мова

Вставить пропущенные буквы " пара, як з , клубiлася над iм.

👇
Ответ:
nut56
nut56
05.01.2021
Можа " Пара, як з міскі, клубілася над ім"
4,8(47 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
Agent1597
Agent1597
05.01.2021
Творчасць Аляксея Дударава вылучаецца непадробнай шчырасцю, імкненнем знайсці адказы на надзённыя пытанні жыцця. Драматург звяртаецца да вечнага ў сучасным існаванні кожнага, жыццёвыя, немудрагелістыя сітуацыі асэнсоўвае па-філасофску. «...Жыццё — выпрабаванне чалавека на чалавечнасць. I ўвечары павінна свяціць сонца», — так сказаў пра сваю п'есу «Вечар» А. Дудараў. 
     У «неперспектыўнай» вёсцы Вежкі засталіся толькі трое старых — Ганна, Васіль Мульцік і Мікіта Гастрыт. Па-рознаму прайшло іх жыццё. Ганна ўвесь час, як і Мульцік, працавала на зямлі. Ні адпачынку, ні радасці не ведала. У вайну і пад бомбамі ляжала, і ў сваей хаце гарэла, траіх дзяцей пахавала за адзін месяц. I апошні сын Віцёк нейкі няўдалы атрымаўся — цягне лес у турме. Але Ганна не азлобілася на жыццё. Яна толькі стомлена думае: «Рабіла, рабіла, рабіла; а на гэтым свеце няма чаго пакінуць... I нашто нарадзілася?» 
     Навошта нарадзіўся, ведае Мульцік. У яго таксама нялёгкі лес. Ён «тры вайны адпляскаў, піабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла. I гэта яшчэ не ўсё! Двух дзетак за вайну пахаваў, і ніпічымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша». Гора ўзмацніла душу Васіля, надзяліла яго вялікім багаццем, дабрынёй, якая, колькі ні раздавай, не вычэрпваецца, як той калодзеж, што некалі паіў усю вёску. Ад Мульціка ідзе да людзей цеплыня, спачуванне. Ён бачыць, як чакае Ганна весткі ад свайго няўдалага сына, і піпіа ад імя Віцька ліст на радыё, каб перадалі для маці яе любімую песню. I якая паэтычная, тонкая і ўзнёслая душа адкрываецца ў яго, калі ён кажа пра ласкавыя матчыны рукі, што пяклі самы смачны хлеб, пра родную хату і бярозкі пад акном. Мульцік — паэт і ў адносінах да зямлі-карміцелькі, і да сонца, якое для яго вышэй і магутней нават за бога, таму што бог карае, а Сонца дае жыццё раслінам, і жывёлам, і чалавеку. Мульцік не моліцца сонцу, ён размаўляе з ім, як з блізкім. Ён добра ведае, што нарадзіўся на Зямлі, каб сагрэць яе сваей душой, каб працаваць, хлеб расціць. Для яго шчасце не ў сытасці і не ў бяздзейнасці: «Шчасце з чужых рук заўсёды кіслае... Шчасце самому рабіць трэба». Мульцік ніколі не ішоў насуперак сваім перакананням, пацверджаным жыццём папярэдніх пакаленняў поглядам. I легка ў яго на сэрцы нават перад немінучай смерцю. У Мульціку і Ганне ўвасоблена гармонія натуральнага жыцця. 
     Менавіта ў вобразах Васіля і Ганны раскрываюцца прыродная мудрасць, далікатнасць, чысціня пачуццяў чалавека. Старыя з болем думаюць, што няма каму перадаць мудрасць, жыццёвы вопыт, што выстудзяцца іх хаты і зарасце сцяжынка да іх Вежак, перасохне чысты калодзеж, бо ніхто не будзе браць з яго вады. Яны хвалююцца, што парушацца прыродныя сувязі і асірацее зямля продкаў. I не так адзіноцтва мучыць старых, як тое, што зямля застанецца ў адзіноце. 
     П'еса «Вечар» прасякнута цёплым гумарам, лірычнасцю. Адухоўленыя блізкасцю да прыроды героі А. Дударава ўвасабляюць гармонію спрадвечнага вясковага жыцця з яго высокімі патрабаваннямі і крытэрыямі.
4,5(67 оценок)
Ответ:
Arina0557
Arina0557
05.01.2021
ноль нуль
один адзін
два два
три тры
четыре чатыры
пять пяць
шесть шэсць
семь сем
восемь восем
девять дзевяць
десять дзесяць
одиннадцать адзінаццаць
двенадцать дванаццаць
тринадцать трынаццаць
четырнадцать чатырнаццаць
пятнадцать пятнаццаць
шестнадцать шаснаццаць
семнадцать семнаццаць
восемнадцать васемнаццаць
девятнадцать дзевятнаццаць
двадцать дваццаць
тридцать трыццаць
сорок сорак
пятьдесят пяцьдзесят
шестьдесят шэсцьдзесят
семьдесят семдзесят
восемьдесят восемдзесят
девяносто дзевяноста
сто сто
двести дзвесце
триста трыста
четыреста чатырыста
пятьсот пяцьсот
шестьсот шэсьцьсот
семьсот сямсот
восемьсот васямсот
девятьсот дзевяцьсот
тысяча тысяча​
4,6(45 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ