М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
TimurZel
TimurZel
21.04.2021 17:03 •  Беларуская мова

Вобраз герояў у творы хто смяецца апошнім

👇
Ответ:
minzilyana
minzilyana
21.04.2021
Гарлахвацкі - дырэктар інстытута геалогіі. Гэта двурушнік, дэмагог, авантурыст, самазванец у навуцы, які імкнецца выкарастаць службовае становішча ў сваіх шкодных мэтах. На самай справе ў прафесіі палеантолага ён нічога не разумее. Гарлахвацкі - вельмі небяспечны чалавек, бо выдае сябе не за таго, кім з'яўляецца на самай справе. Ён вельмі хітры і вынаходлівы. 3 рознымі людзьмі паводзіць сябе па-рознаму.  Абапіраючыся на паслугі пляткара і падхаліма Зелкіна, карыстаючыся баязлівасцю Тулягі, дабратой і даверлівасцю Чарнавуса, Гарлахвацкі імкнецца пралезці ў вучоныя. Для гэтага ён хоча стварыць у інстытуце атмасферу падазронасці і недаверу. Гарлахвацкі выкарыстоўвае разнастайныя сродкі і прыемы, каб дасягнуць свайго. Шантаж і паклеп, начальніцкі вокрык. Зёлкін - малодшы навуковы супрацоўнік. Зелкiна паказаны яркi тып пляткара i падхалiма. Зелкiн як вучоны амаль нiчым не адрознiваецца ад свайго шэфа, а таму i стараецца дагаджаць начальству, падхалiмнiчая, каб утрымаць свае месца. Разумеючы хiсткасць свайго становiшча, З. пачынае плясцi iнтрыгi, паклепнiчаць на сумлен. людзей. Крапiва падкрэслiвае адну знешнюю асаблiвысць З., якая паказвае яго унутраную сутнасць. З. ходзiць амаль нячутка, як кот, што падкрадваецца да сваей ахвяры. Здаецца, што увесь ён -- гэта натапыранае вуха, якое да усяго прыслухоуваецца.  Чарнавус - прафесар інстытута геалогіі. Без навукі ён не ўяўляе свайго жыцця. Гэта вельмі разумны, адукаваны чалавек. Яго слабасцю з'яўляецца яго даверлівасць і шчырасць Чарнавус непатрабавальны і сціплы.. Калегі яго паважаюць, у цяжкую хвіліну яны яго падтрымліваюць  Ён увесь час адчувае іх маральную падтрымку. Калі штонебудзь не ладзіцца, ён непакоіцца, каб з-за яго не было непрыемнасцяў у калег Вера — правая рука Чарнавуса, малодшы навуковы супрацоўнік. Яна чалавек прынцыповы, мяркуе аб людзях не па чутках, а па іх учынках. У цяжкія хвіліны яна стараецца падтрымаць Чарнавуса і дапамагчы яму. Менавіта яна садзейнічае шчаслівай развязцы ў каме-дыі. Сваёй энергічнасцю, адкрытасцю натуры Вера вы-клікае нашы сімпатыі.    Левановіч - сакратар парткома. Ён справядлівы і сумленны чалавек.Левановіч умее выслухаць чалавека, паверыць яму і дапамагчы калі трэба. Раней, чым хто, ён зразумеў сапраўдную абстаноўку ў інстытуце, і не без яго дапамогі выкрылі Гарлахвацкага.   Тулягу нельга аднесці ні да станоўчых, ні да адмоўных вобразаў. Спачатку мы бачым яго баязлім, няўпэўненым. Гарлахвацкі, напалохаўшы, прымушае напісаць за яго навуковую працу - даклад па палеанталогі. Але раптам у Тулягі прачнуліся рашучасць і мужнасць. Ён згадзіўся напісаць працу, але толькі дзеля таго, каб выкрыць невуцтва Гарлахвацкага. З яго дапамогай ўсе даведаліся праўду. Я Думаю Такім чынам К. Крапіва дапамог нам зразумець тое страшнае становішча, у якім апынуліся ўсе нашыя суайчыннікі ў трыццатыя гады, як лёгка было ў той час прынізіць чалавека, а то і ўвогуле - адняць у яго жыццё. І разам з тым вучыць нас быць сумленнымі перад сабой і людзьмі, выкрываць невуцтва, кар'ерызм і ўсе адмоўныя рысы чалавечага грамадства. Прайшло нямала часу пасля таго, як была напісана камедыя "Хто смяецца алошнім". Здаецца, сваёй актуальнасці яна не страціла і сёння.  
4,6(16 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
DimitryPanika
DimitryPanika
21.04.2021
Наша мова — цудоўная, спеўная     Табе складаю шчыра свой санет, 
     Прапрадзедаў маіх жывая мова, — 
     Майго народа першая аснова, 
     Душы яго шырокі, чысты свет! 
     Лось Еўдакія 
      
     У кожнага чалавека, народа ёсць свая родная мова. Мова, на якой было сказана першае ў жыцці слова. Для кожнага народа яго мова самая найпрыгажэйшая. Мая родная мова — беларуская. Матчына мова, спеўнае слова, родная мова — так ласкава і шаноўна называюць сапраўдныя беларусы сваю мову. Мова — неацэнны духоўны набытак нашага народа. 
     Беларускія пісьменнікі сказалі шмат шчырых слоў пра сваю родную мову, яе багацце і прыгажосць. Іх творы прасякнуты любоўю да мовы, заклапочанасцю за яе лёс. У вершах П.Броўкі «Калі ласка!», Н.Гілевіча «Слова», Я.Янішчыц «Мова» ўслаўляецца родная мова, іх радкі напоўнены патрыятычнымі пачуццямі. Паэты падкрэсліваюць значэнне роднай мовы ў жыцці чалавека. У сваім вершы «Страціў слова, страціў спадчыннае слова...» Ніл Гілевіч гаворыць: 
      
     Страціў слова, страціў спадчыннае слова — 
     Штосьці страціў у душы абавязкова! 
      
     Мне вельмі б хацелася, каб наша слова жыло шмат стагоддзяў, радавала сваей мілагучнасцю і прыгажосцю іншыя пакаленні.
4,6(3 оценок)
Ответ:
Арсен077
Арсен077
21.04.2021


 У апавяданні В.Карамазава «Дзяльба кабанчыка» расказваецца пра звычайны для вясковага жыцця эпізод — дзеці прыехалі ў вёску да маці «на свежыну». Але пісьменнік звяртае нашу ўвагу на паводзіны дзяцей, іх адносіны да маці.

Маці вырасціла, выпеставала трох дзяцей: Веру, Ніну і Сцяпана. Мы даведаліся, што ўсе яны добра ўладкаваліся, жывуць у горадзе, не адчуваюць сябе беднымі, а дапамагае маці толькі адзін Сцяпан. Вера і Ніна нават не адчуваюць сваёй віны за тое, што даўно не былі на магіле бацькі, забыліся туды дарогу. Не заўважаюць, што іх маці стала зусім старэнькай, а даглядае такую вялікую гаспадарку. I даглядае не для сябе, а для таго, каб дзеці, прыехаўшы, маглі чаго ўзяць. Пісьменнік не апісвае знешнасці сясцёр, а ўсю ўвагу надае адзенню малодшай сястры Ніны — белы плашчык, чырвоны берэцік, лакавыя чаравічкі. Яна прыехала не дамоў, а ў госці. Ці можна ў белым плашчыку і лакавых чаравічках дапамагчы маці па гаспадарцы? Канешне, не. Ды яна і не збіралася дапамагаць. Яе не ўразілі словы маці аб тым, што цяжка стала «цягнуць» гаспадарку — рукі ломіць і не хапае сіл. Але найбольш яскравы эпізод, які характарызуе ўсіх дзяцей — сцэна дзяльбы кабанчыка. «Смешна было глядзець, як маці бярэ з агульнай кучы кавалак, варочае яго з боку на бок, перакладае з рукі ў руку, гадаючы, каму пакласці, а сёстры і Коля ўважліва сочаць за матчынымі рукамі, маўчаць, ані слова — не да размоў...» Сясцёр і зяця турбуе толькі адно, каб толькі іх не абдзялілі. Адзін толькі Сцяпан заўважае, што маці недзе парэзала палец і ён, заматаны ў белую анучку, «падобны на белую каціную лапку». Аднаму Сцяпану няёмка, што маці ўсё мяса аддае ім, а сабе нічога не пакінула. Менш за ўсё маці думае пра сябе, а дарослыя дзеці нават не заўважаюць гэтага ў прагным жаданні атрымаць найлепшы кавалак.

З усіх дзяцей мне падабаецца Сцяпан. Толькі ён зразумеў сваю памылку і вярнуўся да маці. Ён не прымае жорсткасці і абыякавасці іншых дзяцей. Яму сорамна перад бацькам, што не спраўдзіў яго надзеі і з'ехаў у горад. Сцяпан — адзіны чалавек, якога і можна назваць сапраўдным сынам, а астатнія дзеці ўжо «страцілі святое штосьці», «ачарсцвелі душою».

4,8(86 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ