Апошні дзень восені выдаўся сумным. Усё неба зацягнулі шэрыя тоўстыя хмары. З іх сыпаўся дробны самотны дождж. Дрэвы стаялі з голымі чорнымі галінкамі. Горад таксама быў шэры. Дзьмуў моцны вецер. Людзі спяшылі некуды з сур’ёзнымі тварамі. І раптам сярод гэтай шэрасці засвяціў сонечны праменьчіык. Вечер разагнаў хмары. З-за іх выглянула блакітнае неба. Сонца засвяціла мацней, і адразу стала прыемна. І людзі пачалі ўсміхацца.
Горад Слонiм Я жыву ў Слоніме і вельмі люблю гэты горад. Слонім - адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Ён быў заснаваны ў 1252 годзе. Слонім - раённы цэнтр Гродзенскай вобласці. Насельніцтва Слоніма складае ўсяго каля 50 000 чалавек, а яго плошча - 46 квадратных кіламетраў. Нягледзячы на невялікія памеры горада, тут ёсць чым палюбавацца. У сярэдзіне мінулага стагоддзя на ўскрайку Слоніма быў знойдзены слонімскі ідал, які цяпер захоўваецца ў Слонімскім краязнаўчым музеі. Для аматараў архітэктуры ў горадзе ёсць праваслаўны сабор і каталіцкі храм. У дзесяці кіламетрах ад Слоніма знаходзіцца найвядомы Жыровіцкі праваслаўны манастыр. Для тых, каму спадабаецца спорт, у горадзе пабудаваныя тры стадыёны. Тут таксама ёсць свой футбольны клуб, які называецца "Слонім". У Слонімскім раёне нарадзіўся вядомы беларускі спартсмен-лёгкаатлет Іван Ціхан. Аматары прыроды могуць выехаць з горада і наведаць Слонімскі раён, сорак працэнтаў якога занятыя лясамі. Там можна збіраць грыбы і ягады. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Шчара і Іса, на скрыжаванні якіх і ўзнік горад Слонім. У гэтых рэках водзіцца шмат рыбы, якую можна лавіць. У нашым цудоўным горадзе забавы знойдзiцца на любы густ. Калі вы яшчэ ніколі не былі ў Слоніме, то абавязкова прыязджайце ў госцi. Усiх запрашаю!
1. Паўсюль ляталі пчолы, абуджаныя цяплом і сонцам. 2. Птушкі, спалоханыя стрэлам, узняліся ў паветра 3. Кошка з цікавасцю разглядала стол, прынесены намі ўчора. 4. Стас, рэзка павярнуўшыся, ледзь не ўпаў са стула 5. Убачыўшы брата, Марына спалохалася і ўцякла. 1-3 дзеепрым звароты 4-5 дзеепрысл звароты 6, . Бацька трымаў у руках малюнак, акуратна згорнуты дачкою. 7 . Сказ, напісаны на дошцы, спачатку я не зразумеў. 8. Цікава было сачыць за Пецем, падманутым сваім сябрам. 9. Матчына сэрца, разбітае сынам, не можа хаваць свае слёзы. 10.Слова, сказанае ў гневе, можа пакрыўдзіць любога чалавека.