М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
aze1234
aze1234
22.07.2020 21:41 •  Беларуская мова

Характеристика лёни с рассказа сябры алёна.василевич

👇
Ответ:
3231561
3231561
22.07.2020
Лёня -стараны ,добры
4,8(81 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
dariadaria6
dariadaria6
22.07.2020

паэзія янкі купалы — гэта філасофскі роздум аб лесе бацькаўшчыны, яе гістарычным мінулым, будучыні. грамадзянская пазіцыя паэта вельмі выразна акрэслена ў вершы «я не для вас»:  

    я не для вас, паны, о не, падняць скібіну слова рвуся на запусцелым дзірване сваёй старонкі беларусі  

    літаратурны псеўданім, які абраў для сябе купала, вельмі сімвалічны. сэнс яго як бы прадвызначае сутнасць купалаўскай музы: быць прарокам для сваіх суайчыннікаў. тэма беларусі ў паэзіі янкі купалы вельмі маштабная. у сваіх творах пісьменнік імкнецца асэнсаваць гісторыю сваёй краіны, яе сівую мінуўшчыну, прадвызначыць будучыню. старажытная беларусь бачыцца паэту праз сімвалічныя вобразы кургана, дуба, якія сведчаць аб мужнасці, нязломнасці народнага духу, які стагоддзямі жыве на тэрыторыі беларусі ў гонар славутых асоб, дзейнасць якіх стала яркай старонкай айчыннай і сусветнай гісторыі.  

    паэзія янкі купалы ўвасобіла ў сваім змесце вельмі складаную і супярэчлівую эпоху. сумнымі, шэрымі фарбамі стварае паэт вобразы роднага краю, беззямельнага беларуса, і лёсу выбітага з каляіны жыцця. эпітэты «худыя», «пагарджаныя», «сляпыя», «глухія» падкрэсліваюць забітасць, сацыяльную і нацыянальную прыгнечанасць беларуса.  

    народна-паэтычныя вобразы гора, бяды, крыўды, якія ў творчасці янкі купалы маюць абагульняючае значэнне, разбудзілі сон суайчыннікаў. вялікай шматмільённай грамадой яны, беларусы, ідуць адстойваць права «людзьмі звацца». янка купала самаахвярна служыць ідэі сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення роднага народа. як паэт, грамадзянін і патрыёт бацькаўшчыны, ён настойліва і пераканальна сцвярджае думку аб асабістай еднасці з роднай зямлёй, старонкай, якая яго нарадзіла. у служэнні радзіме, народу ён бачыць сэнс свайго паэтычнага прызначэння:  

     

    з цэлым гутарку весці,  

    сэрца мільёнаў падслухаць біццё —  

    гэткай шукаю цэлы век чэсці,  

    гэта адно мне падпорай жыцця.  

     

    сваю ролю як духоўнага правадыра нацыі паэт вызначае ў вершы «я ад вас далёка». у творы «маладая беларусь» даволі выразна выявіліся пачуцці, настрой паэта ў вырашэнні лёсу радзімы:  

     

    падымайся з нізін, сакаліна сям'я,  

    над крыжамі бацькоў, над і,  

    занімай, беларусь маладая мая,  

    свой пачэсны пасад між і.  

     

    зварот да ўсяго беларускага народа, заклік узняцца на барацьбу за нацыянальную незалежнасць, гістарычнае значэнне гэтай велічнай справы — асноўны матыў верша.  

    падзеі першай сусветнай вайны янка купала перажывае вельмі . купала-гуманіст ніяк не мог змірыцца з яе антынароднай сутнасцю. яна несла няшчасці, разбурэнні, вымушала многіх беларусаў адракацца ад родных мясцін і накіроўвацца ў далёкі свет.  

    з маленства паэт палюбіў прасторы роднай зямлі. палымяную любоў да роднага краю, да яе прыроды ён выказаў у сваіх вершах:  

     

    лета ты, лета прыгожа-квяцістае,  

    колькі ты ўносіш аздобы з сабой!  

    цягнуцца стройна шнуры каласістыя,  

    пахне прывабна трава над ракой.  

     

    з дапамогай сродкаў мастацкай выразнасці мовы «прыгожа квяцістае лета», «шнуры залацістыя» і інш. аўтар стварае прывабны і непаўторны малюнак прыроды, які здольны выклікаць радасны настрой. аднак змест верша азмрачняецца сумнымі сацыяльнымі матывамі. паэт сцвярджае ў вершы думку аб гарманічным адзінстве прыроды і жыцця народнага, выказвае спадзяванні, мару аб жыцці вольным, незалежным:  

     

    эх! каб, здаецца, ды шчасця да гэтага!  

    эх! каб, здаецца, менш гора і слёз!  

     

    паэзія янкі купалы глыбока народная. народныя песні, прыказкі, прымаўкі, казкі, легенды — крыніца, якая жывіла паэзію паэта. творы янкі купалы глыбей зразумець гісторыю беларусі, палюбіць яе прыроду, зразумець характар нашага суайчынніка. лёс радзімы, «сны аб беларусі» — асноўная ідэя творчасці паэта, якога з поўным правам можна лічыць грамадзянінам, патрыётам.

4,4(42 оценок)
Ответ:
бакыт6
бакыт6
22.07.2020
Загадка ўяўляе сабой кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з’явы ў форме пытання.Традыцыйныя загадкі адлюстроўваюць ў высокапаэтычнай форме менталітэт народа, яго погляд на жыццё і маральна-этычныя пытанні.

1. Касматы, вусаты, есці пачынае – песенькі спявае.

(Кот).



2. Ходзіць па двары, на нагах – купцюры, белае каменне нясе?

(Курыца).

3. Вось вам быль-нібыліца: у пяці чалавек – адна паясніца.

(Рука і пальцы).

4. Пер'я наелася, у кашулю адзелася, спіць у ахвоту начная істота, ляжыць, дзе і ты, чатыры рукі і два жываты.

(Падушка).

5. На той свет бяжыць – звініць, а адтуль вяртаецца – плача.

(Вядро з калодзежа).

6. Што бяжыць без повада?

(Вада).

7. Што нас корміць, а есці не просіць?

(Зямля).



8. Каляровае карамысла цераз рэчку павісла.

(Вяселка).



9. Не агонь, а пячэцца?

(Крапіва).

10. У кутку барада на кійку?

(Венік).

11. Хто ні ідзе, усяк яму паклоніцца?

(Грыбу, ягадзе).

12. Прыйшла белая кабыліца, увесь свет пабудзіла.

(Раніца).

13. Па небу каціцца катушка, ні звер, ні птушка, ні пясок, ні вада, а адгадаць – бяда?

(Сонца).

14. Ішла Рася – расцяглася. Каб устала, дык і да неба дастала.

(Дарога).



15. Гаршочак разумны, хоць і сем дзірак мае.

(Галава).

16. У печы парыцца ў вопратцы, да стала ідзе распранутаю.

(Бульба).

17. Хто ходзіць з ранку на чатырох, у дзень – на двух, а вечарам – на трох?

(Чалавек).

18. Вярхом сядаю, на каго – не знаю, знаёмага ўбачу – адразу падскочу.

(Капялюш).

19. У жываце – лазня, у носе – рэшата, на галаве – пупок, адна рука, і тая на спіне.

(Чайнік).

20. Паміж гуркамі, буракамі – каза з зяленымі рагамі.

(Цыбуля).

21. Крутаста, вяртаста, на ёй адзежы за сто, хто распранае, той пражыве лет за сто.

(Капуста).

22. Красна, ды не дзеўка, з хвастом, ды не мыш?

(Бурак).



23. Ляжыць калода сярод балота, не гніе і не сохне.

(Язык).

24. Круглае, гарбатае, вакол махнатае, як прыйдзе бяда, пацячэ і вада.

(Вока).

25. На гары – гай, пад гаем – маргай, пад маргаем – шмаргай, пад шмаргаем – хапай.

(Галава чалавека).

26. Хоць і не хворая, а увесь час стогне.

(Свіння).

27. Закіну палку, заб’ю – не галку, здыму – не пер’е, з'ем – не мяса.

(Рыба).

28. У адной бочцы два розныя півы: боўтаюцца, боўтаюцца, а змешвацца не хочуць.
4,6(75 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ