Беларусь... Як шмат значыць гэтае слова для нас — яе дзяцей. Тэта і родныя, знаёмыя з дзяцінства краявіды, і прыгожыя, працавітыя, сціплыя людзі. Гэта і родны дом, у якім нарадзіўся, і мілагучная маміна мова, і сцежка, па якой пайшоў упершыню, і клёкат буслоў... Усё гэта і шмат чаго іншага — «Беларусь мая сінявокая». Жывём мы на гэтай чароўнай, багатай зямлі і за штодзённымі клопатамі не зауважаем яе хараства, прывыкаем да ўсёй гэтай прыгажосці. I па-сапраўднаму адчуваем Радзіму толькі ўдалечыні ад яе. Як хочацца тады пачуць гучанне роднай мовы, убачыць роднае неба, удыхнуць роднага паветра. Вось ужо некалькі гадоў мы з класам ездзім улетку на адпачынак у Балгарыю. Там прыгожа, весела і цікава. Але на радзіме ўсё-такі і дыхаецца лягчэй, і смяецца весялей, і спіцца мацней. I я ведаю, чаму: я — дома. Гэта —мае. I разумею перажыванні М. Багдановіча ў вершы «На чужыне»:
Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць,— Маркотна між іх я хаджу адзінок, Аж бачу — мне сіняй галоўкай ківае Наш ровны, забыты ў цяні васілёк.
Радзіма — не толькі родная краіна чалавека, дзе ён жыве, а гістарычная, культурная спадчына яго народа. Беларусь — зямля нашых продкаў, багатая на падзеі і імёны. Асновай жа духоўнага скарбу людзей, іх творчасці з'яўляецца родная мова. Мова — не толькі сродак зносін, але і жывая гісторыя, бо ў ей знайпілі адлюстраванне ўсе падзеі чалавечага жыцця. Многія выдатныя сыны Беларусі апявалі яе ў сваіх вершах. Але ёсць у нашай краіне і патрыёты — людзі, якія паважаюць Бацькаўшчыну, з болем пішуць пра яе становішча. Гэта перш за ўсё беларускія паэты і пісьменнікі. Сярод іх — Ніл Сымонавіч Гілевіч.
Пакуль паэты будуць пець — Не быць Радзіме безыменной, Зямлі бацькоў — не анямець...
Дай Божа, каб гэта сапраўды было так! Каб мы, беларусы, маглі ганарыцца не толькі сваей краінай, але і сваей мовай.
Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых маладых і прыгожых гарадоў Беларусі - у Салігорску. Пра яго я і хачу Вам расказаць. У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты. Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада. Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд. Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе. Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат". У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі. На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры. Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
Вулица выводзиць на рынак.Ён застауле.Н..ы вазами з паднятыми угору аглоблями.Шум и тлум стаиць навокал.Игнась глядзиць па бака.Х.. и дзивицца, як многа сабралася людзей.Вунь на возе сядзиць тоусты мужчына.Ён прымайстравау да аглобли вагу - стралу и гандлюе яблыками. Бацька увесь час трымае у руках лейцы и варочае беднага Гнядога и туды и сюды : гэта каб не зачапицца за чый-небудзь воз.А Гняды так стараецца дастаць канюшыну, або сена з чужога воза нибы не... ну тры дн.i.. Усю дарогу Алеся адольвали неспакойныя думки.Прывыкшы спаць у дарозе, ён заплюшчыу вочы, але яму усё мроилися дрэвы и сон зникау.Колы кацилися пациху, драбины рыпели пагражаючы, нибы вось- вось ра.сс..ыплюцца, и Алесем авалодала такая абыякавасць да усяго навакольнага,што ён нi.. разу н.е. падагнау каня. Адзинокия дрэвы у палях, нерухомыя и бязгучныя ,н.е.. кивали н..i. адной сваёй галинкай.Ноч насунулася знянацку. Алесь н.е. зауважыу як сцямнела.На захадзе як след ад сонца засталася тольки (жоута-чырвоная паласа и тая увачавидки ра...сплывалася у цемр.ы. Прыгадау даунину маладосць.Ды якую даунину! Хлопцам будучы таксама на заробки хадзиу,па Расе пл.ыты ганяу,вугаль палиу,лес рыхтавау. Працы перароблена не зличыць. А кольки пражыу? Глупства:только чацвёрты дз.е.сятак скончыуся,а старасць ужо сивизной у галаву ды бараду лезе.
Жывём мы на гэтай чароўнай, багатай зямлі і за штодзённымі клопатамі не зауважаем яе хараства, прывыкаем да ўсёй гэтай прыгажосці. I па-сапраўднаму адчуваем Радзіму толькі ўдалечыні ад яе. Як хочацца тады пачуць гучанне роднай мовы, убачыць роднае неба, удыхнуць роднага паветра.
Вось ужо некалькі гадоў мы з класам ездзім улетку на адпачынак у Балгарыю. Там прыгожа, весела і цікава. Але на радзіме ўсё-такі і дыхаецца лягчэй, і смяецца весялей, і спіцца мацней. I я ведаю, чаму: я — дома. Гэта —мае. I разумею перажыванні М. Багдановіча ў вершы «На чужыне»:
Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць,—
Маркотна між іх я хаджу адзінок,
Аж бачу — мне сіняй галоўкай ківае
Наш ровны, забыты ў цяні васілёк.
Радзіма — не толькі родная краіна чалавека, дзе ён жыве, а гістарычная, культурная спадчына яго народа. Беларусь — зямля нашых продкаў, багатая на падзеі і імёны. Асновай жа духоўнага скарбу людзей, іх творчасці з'яўляецца родная мова.
Мова — не толькі сродак зносін, але і жывая гісторыя, бо ў ей знайпілі адлюстраванне ўсе падзеі чалавечага жыцця. Многія выдатныя сыны Беларусі апявалі яе ў сваіх вершах.
Але ёсць у нашай краіне і патрыёты — людзі, якія паважаюць Бацькаўшчыну, з болем пішуць пра яе становішча. Гэта перш за ўсё беларускія паэты і пісьменнікі. Сярод іх — Ніл Сымонавіч Гілевіч.
Пакуль паэты будуць пець —
Не быць Радзіме безыменной,
Зямлі бацькоў — не анямець...
Дай Божа, каб гэта сапраўды было так! Каб мы, беларусы, маглі ганарыцца не толькі сваей краінай, але і сваей мовай.