Наступiла доўгачаканае лета. У мяне, як i ва ўсiх маiх аднакласнiкаў, пачалiся летнiя канiкулы. Настрой ад гэтага быў прыўзняты. А яшчэ болыд радасна было ад таго, што скончыла навучальны год з добрымi адзнакамi. Першыя днi лета я з бацькамi правяла на летнiку. Мы палолi i палiвалi грады, збiралi ў лесе грыбы i ягады. З суседскай дзяўчынкай Таняй хадзiлi на рэчку купацца. Праўда, рэчка ад нашага летнiка далека, але жаданне выкупацца заўсёды было такiм вялiкiм, што дарога нас не пужала.Як прыемна было, выйшаўшы з вады, легчы на спiну, раскiнуць у бакi рукi i глядзець у неба! Калi глядзiш доўга i неадрыўна, то аблокi пачынаюць прымаць абрысы розных прадметаў: адны нагадваюць ветразi, другiя падобныя на кветкi, трэцiя маюць выгляд казачных iстот. Лежачы побач, мы з Таняй пачыналi абмяркоўваць кожнае воблачка. I смеху ж тады было!На другi летнi месяц бацькi мне ўзялi пуцёўку ў Балгарыю. Там я жыла ў горадзе Абзор. У Балгарыi ў мяне з'явiлася шмат новых сяброў. Я хадзiла з iмi купацца на мора, загараць на гарачым пяску. Вада ў моры вельмi чыстая, празрыстая, i на дне ляжыць многа ракавiнак. Кожную ранiцу мы бегалi ў горы па мiнеральную ваду.Цiкавымi былi i экскурсii, на якiя нас часта вазiлi. Горад Абзор вельмi прыгожы. Там многа цiкавых мясцiн, помнiкаў. А на вулiцах цвiце шмат незвычайна прыгожых руж.Тэрмiн адпачынку хутка скончыўся. Шкада было развiтвацца з новымi сябрамi, але затое радавала сустрэча з мамай, татам, Таняй i з нашымi воблачкамi.
1) Прыслоўе - самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння, або прымету іншай прыметы ці прадмета і адказвае на пытанні як? якім чынам? калі? дзе? куды? чаму? з якой нагоды? з якой мэтаю? навошта? 2) акалічнасць і выказнік. Можа быць залежным словам ( бегчы хутка (як?)) 3) прыслоўе нязменная часціна мовы як і другія, не мае канчатка, не скланяюцца, не спрагаюцца. 4) прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў. Утвараюцца ад прыметнікаў (цяжка, прыгожа), ад лічэбнікаў (удзвюх, па двое), ад спалучэнняў прыназоўнікаў с назоўнікамі (досыць, бесперастанку), ад спалучэння прыназоунікаў з рознымі склонавымі формамі кароткіх прыметнікаў (дабяла, дачыста, зацемна), ад іншых прыслоўяў (назусім, занадта) 5) каб абазначыць прымету прадмета, дзеяння, прыметы; прэдыкатыўныя прыслоўі, абазначаюць стан наваколля, чалавека, памяшкання. 6) з дэфісам пішуцца прыслоўі з прыстаўкай абы (абы-дзе), пасля прыставак аб ў прыслоўях на ому, аму, яму, йму, ску, цку, ы: па-старому, па-новаму, па-дзіцячы; пасля прыстаўкі па ў прыслоўях, утвораных ад парадкавых лічэбнікаў (па-першае, па-другое); складаныя прыслоўі (ледзь-ледзь, калі-нікалі, мала-памалу, перш-наперш). Яшчэ праз дэфіс пішуцца прыназоунікі (з-за, па-над), прыметнікі (белы-белы, жоўта-ружовы), назоунікі (паў-Мінска)