На карціне намаляваныя клёны і іншыя дрэвы, пакрытыя жоўтай восеньскай лістотай. За дрэвамі-паляна, на якой знаходзяцца дзве сарокі, чорна-белае апярэнне якіх вылучаецца на фоне кветак восеньскага лесу і падкрэслівае прасторавы эфект. Мяркуюць, што першапачаткова птушак на пейзажы не было, і яны былі ўнесены туды па прапанове мастака Валянціна Сярова, блізкага сябра Астравухава[2].
Як і некаторыя іншыя карціны Астравухава, "Залатая восень" можа быць аднесена да "пейзажу настрою", найбольш вядомымі прадстаўнікамі якога ў рускім жывапісе былі Ісаак Левітан і Аляксей Саўрасаў[3][4].
Вядомы таксама напісаны ў 1885 годзе эцюд для гэтай карціны, пад назвай "Восень", які знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі
Плачка - незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах і ўвесь час плача. "Вопратка яе - белая, як снег, на галаве чорны ўбор, і чорная хустка накінута на плечы. Твар хоць і смуглы ад сонца і ветру, але гожы і паглядны, вочы жывыя і заўсёды блішчаць на іх слёзы".