1) Выступалі цёмна-сінія сцены высокіх лясоў, прыгожа раскіданых на бясконцых прасторах зямлі. 2) Моцныя дубовыя дошкі, збітыя ўпрытык, апаясвалі сядзібу. 3) Седзячы на галінцы, працяжна пасвістваў шпак. 4) Дарога, шчыльна зарослая травой, падымалася ўгару. 5) Цёмна-ліловая хмара, глуха вуркочучы, цягнецца да сонца . 6) Ад лугавых узгоркаў, бязлітасна выпаленых сонцам, ужо дыхала сумным настроем восені. 7) Даверху нагружаныя жытам вазы разносяць цяжкі скрып па шляху. 8) Недалёка ад берага, прыціскаючыся да пясчанага дна, чародкамі плавалі нейкія маленькія рыбкі.
У кнізе «Зямля пад белымі крыламі» незабыўны наш Караткевіч засведчыў легенду пра тое, як Бог дзяліў між народамі землі. I даў Бог беларусам, якія Яму вельмі спадабаліся, пушчы нямераныя, рэкі - поўныя, азёры - нялічаныя. Звяры і дзічына ў пушчах чародамі; лані бягуць - лес варушыцца. Рыбы ў рэках - касякамі; чаўны з вады выціскае. Пчолы ў борцях - мільёнамі. Сады - багатыя, грыбоў ды ягад - заваліся. Сказаў Бог, што і голаду на гэтай зямлі ніколі не будзе. Наадварот, у голад шмат багацейшыя людзі будуць да нас прыходзіць. Не ўродзіць бульба, то ўродзіць жыта ці яшчэ нешта. Яшчэ сказаў Бог, што і людзі на гэтай зямлі будуць таленавітыя, на музыку, песні, вершы - здатныя, на дойлідства - таксама; жанчыны будуць прыгожыя, дзеці - дужыя, кемлівыя на Украинском)