М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
matuezh
matuezh
08.06.2022 03:22 •  Беларуская мова

Пэўна, гэта будзе хлусня, калі хто з жанчын скажа, што ёй не падабаюцца кветкі. бо калі жанчыне дораць кветкі, яна робіцца іншай, змяняецца на вачах. і не мае вырашальнага значэння, якія гэта будуць кветкі: з луга, з поля ці сапраўднай аранжэрэі — вытанчаныя і экзатычныя. значэнне мае толькі сам факт наяўнасці кветак. і не мае вырашальнага значэння, хто і каму дорыць кветкі: сын — матулі, муж — жонцы, хлопец — любай дзяўчыне. галоўнае ў тым, што кветкі дорыць мужчына жанчыне. гэта аснова. мабыць, не галоўнае, і з якой нагоды гэта адбываецца. ёсць кветкі, і іх патрэбна некаму дарыць. і цвіло лета. я няспешна крочыў па вуліцы. насустрач ішла жанчына. звычайная, якіх тысячы па вёсках і гарадах беларусі. трошкі “затурканая” нялёгкім жыццём. нічым не адметная. знешнасць, вопратка, хада — ва ўсім адчувалася нейкая стомленасць і абыякавасць да жыцця. у руцэ я трымаў шыкоўны гладыёлус, адзін з першых, што расцвілі тым летам у нашым садзе. на імгненне прыпыніўся, а калі незнаёмка параўнялася са мною, прамовіў: “калі ласка, гэта вам! ” у той момант, калі працягнуў кветку, з жанчынай пачало нешта адбывацца. у вачах з’явіўся прывабны бляск, узняліся грудзі, выпрасталіся плечы. у імгненне яна зрабілася стройнай і прыгожай. жанчына зніякавела і нейкім дрыготкім голасам спытала — мне! а чаму? — таму, што вы жанчына, прычым прыгожая, — адказаў я. і не адважыўся ўдакладняць, што прыгажосць яе стала відавочнай пасля таго, як ёй далі кветку. яна пайшла, а я яшчэ нейкі час пазіраў ёй услед. гэта была ўжо зусім іншая жанчына. вось яна — дзівосная сіла ўсяго толькі адной кветкі і мужчынскай увагі. дарыце кветкі… мае сыны вынайшлі добры прыклад. яны прыносяць кветкі маме. гэта могуць быць любыя зёлкі, што цвітуць у полі. увесну ролю кветак выконваюць лазовыя ці вербавыя галінкі з пяшчотнымі коцікамі. летам выбар большы, можна знайсці нейкія прыгожыя і нават шыкоўныя расліны ў сваім садзе. дзеці : калі ёсць кветкі, іх трэба несці маме. мама ж часам шкадуе, што знішчана прыгажосць, якую сама садзіла і песціла, але ж не крыўдуе на сваіх маленькіх мужчын. яна гатова прабачыць ім любыя свавольствы. яна ганарыцца сынамі. у яе паляпшаецца настрой, знікае стома і з’яўляецца вялікае жаданне падзяліцца радасцю з суседкай. дарыце кветкі… у дзецях пазнаю сябе. яшчэ не зусім раставаў снег, а мы з сябрамі ішлі на блізкае , каб нарваць чорнагалову. праз нейкі час можна было наламаць галінак . потым з’яўляліся пралескі, дрымотнік, лотаць, канваліі, рамонкі, валошкі… так доўжылася да глыбокай восені. кветкі я нёс матулі. яна ставіла іх у слоік з вадой. звычайна прамаўляла: “якая прыгажосць! ” я ж адчуваў, што матуля рабілася больш лагоднай, такой прывабнай. я ведаў, што менавіта мая мама самая прыгожая і любая, што ёй трэба дарыць кветкі. дарыце кветкі… для вясковых юнакоў чамусьці не стала правілам дарыць дзяўчынкам кветкі. мы саромеліся адзін аднаго, сваіх першых пачуццяў. звычайна букецік кветак хаваўся за пазуху і з’яўляўся на свет у самы апошні і адказны момант. у мяне не ўзнікала праблем у заваёве юных сэрцаў. за пазухай амаль заўсёды быў кветкавы аргумент. ён ў растапіць лёд, расчуліць самае халоднае і непрыступнае сэрца. у юных дзявочых душах адбываліся змены. дзяўчаты прыгажэлі тварам, рабіліся такімі дарослымі! ім было вельмі прыемна. яны адчувалі сябе жанчынамі, якім дораць кветкі, а значыцца — кахаюць. дарыце кветкі… можете переделать текст, чтобы казалось что сам писал, а не с интернета взято?

👇
Ответ:
zizi131
zizi131
08.06.2022
Парень, просто сделай в тексте две - три ошибки специально, тогда будет более правдоподобно!)
4,6(24 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
Зіма ў гэтым годзе прыйшла рана. Ужо ў першай палове лістапада вуліцы замяло снегам, лужыны падмарозіла. Дзеці па дарозе ў школу радасна каталіся па першым пасля лета лёдзе, гулялі ў снежкі, абломвалі ледзяшы. Некаторыя спрабавалі нават ляпіць снегавікоў.
Але век восеньскага снегу нядоўгі. Дажджы ды туманы з'ядуць яго за некалькі дзён. Аднак мы не сумуем. Хутка ўжо снежань, тады наступіць сапраўдная зіма: з глыбокімі гурбамі снегу, траскучымі маразамі, завеямі. А там ужо і Новы год. Будзе ў нас яшчэ час атрымаць асалоду ад зімовых радасцяў.
4,7(36 оценок)
Ответ:
liana5101
liana5101
08.06.2022
Аднойчы я ишоу да хаты и убачыу што гняздо синички ляжала на зямле. Я тиха падыйшоу да яго и убачыу пценьчыка синицы. Я пагладеу у верх але там не кога не было. Я вырашыу узяць гназдо да хаты. Я узяу гняздо с пценьчыкам и панёс. Кали прынёс яго да хаты я плажыу зназдо с птеньчыкам на стол и уключый настольную лампу каб яму не было холадна. Кали мая мама прыйшла да хаты яна была рада бачыть госця. Потым мы вырайшыли назвать яго и назвали Петя ((:) )). Ён падрастау и ужо лятау па хаце. Наступала восень и Пети як и другим пцицам трэба было адлятаць у цёплыя краи. Я узяу яго у руки, выйшау на двор, папрашчауся з им, и выпустиу. Я быу увераны што Петя прыляциць наведаць яго.
4,5(34 оценок)
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ