ответ:Музай для Максіма Багдановіча стала Ганна Какуева, сястра ягонага аднакласніка, таленавітая піяністка. “Зорка Венера… ” не мае свайго адрасанта, аднак такі бліскучы раманс мог напісаць чалавек, сэрца якога “напаткала” палкае і моцнае юначае пачуццё.
Творчасць Максіма Багдановіча — гэта цэлае жыццё. У зборніку "Вянок" выявіліся мары, спадзяванні паэта, яго інтымныя пачуцці, шчырыя прызнанні ў любві да роднай зямлі. Значнае месца ў творчасці паэта займае інтымная лірыка. Каханне — пачуццё бязмернай павагі да жанчыны, выражэнне гуманнасці і высакароднасці чалавека, крыніца яго лепшых імкненняў. У творах М. Багдановіча гэта пачуццё сагрэта асаблівай цеплынёй, шчырасцю. Сапраўдным паэтычным шэдэўрам інтымнай лірыкі з'яўляецца раманс "Зорка Венера". Ён кранае глыбокай задушэўнасцю, душэўнай чысцінёй, праўдзівасцю выказаных пачуццяў. Лірычны герой твора (юнак) засмучаны тым, што павінен расстацца з любай дзяўчынай. Ён абяцае, што ў далёкім краі, куды едзе, усё сваё жыццё будзе помніць каханую. Пра яе будзе напамінаць і Венера, якой, безумоўна, вядома пра пакуты разлучаных сэрцаў:
Глянь іншы раз на яе, — у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае.. .
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе.. .
Сімвалам кахання ў рамансе выступае Венера. Краса вячэрняга неба, яна настолькі моцна ўплывае на ўнутраны стан чалавека, што можа нават з'яднаць позіркі і пачуцці закаханых людзей, якія знаходзяцца ў расстанні
Объяснение:
Але праз некаторы час Кірыла Шыковіч пачынае сумнявацца ў правільнасці тых высноў, якія ляглі ў аснову кнігі. Журналіст дзеліцца сваімі сумненнямі з доктарам Ярашам — былым падпольшчыкам, які не пагадзіўся з высновамі кнігі. Ён падтрымлівае жаданне Шыковіча дазнацца праўду, не верыць у здраду Савіча, які разам з дачкою выратаваў яго ад немінучай смерці. Антон Яраш добра разумее, што здраднікі не сталі б рызыкаваць сваім уласным жыццём, а адразу б выдалі яго фашыстам.Першым праменьчыкам праўды можна лічыць артыкул Шыковіча ў абласной газеце. Праз успаміны былой медсястры гаворьшда праўда пра вайну, праўда пра доктара Савіча. Так начала сцвярджацца думка, што многае пра мінулае і вайну было сфальсіфікавана. Але сказаць праўду пра тыя галасы для некаторых чыноўнікаў азначала б перакрэсліць усю сваю службовую кар'еру і прызнаць адказыасць за лес тых людзей, якія сталі ахвярамі. Адной з іх з'яўляецца Зося Савіч. Пасля расстрэлу бацькі яна была арыштавана фашыстамі, прайшла праз катаванні і трапіла ў канцлагер. Але на гэтым пакуты яе не скончыліся: ужо пасля вайны па даносу Гукана яна была выслана ў Сібір як дачка здрадніка.Пасля вайны ёй жылося вельмі цяжка. Пакуты падарвалі здароўе. 3 парокам сэрца яна трапляе да доктара Яраша — цяпер ён будзе ратаваць яе жыццё. Ад выніку аперацыі, якую робіць хірург Яраш, залежыць будучыня Зосі: ці жыць ёй шчасліва, ці зноў пакутаваць. Хворае сэрца мужнай жанчыны як бы ўвасабляе хворае грамадства.Сцэна хірургічнай аперацыі, якую праводзіў доктар Яраш, з'яўляецца адной з цэнтральных у рамане, набываючы сімвалічнае значэнне. Яна сімвалізуе працэс пераасэнсавання жыцця. Сам час, як скальпель хірурга, непазбежна адсячэ ўсё дрэннае, каб вылечыць хворае грамадства. Гэта сэрцы ўсіх людзей на далоні часу-хірурга.Сэрца на далоні — гэта сімвал даверу да чалавека, гэта сімвал грамадства, пазбаўленага страху і падазронасці, гэта сімвал шчырасці і адкрытасці, спагады і дабрыні. героямі твора з'яўляюцца Кірыла Шыковіч — журналіст, супрацоўнік абласной газеты, доктар Антон Яраш — вядомы ў горадзе хірург-прафесіянал, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў героем-падпольшчыкам, выконваў цяжкія заданні, штодзённа рызыкаваў жыццём, Сямён Гукан — старшыня гарсавета, чыноўнік, кар'ерыст, чалавек, які ў рамане ўвасабляе сістэму чыноўніцкай уседазволенасці таго часу. Гэта яшчэ і маладое пакаленне — Тарас Ганчароў і яго брыгада, Маша, Ніна, Славік іірына Шыковічы. Вобразы галоўных герояў паказаны ў працы, у барацьбе, у час адпачынку, у сямейным побыце, у шчасці і горы. Кожны па-свойму прывабны і абаяльны.Героі рамана «Сэрца на далоні» вельмі зацікаўлены гісторыяй падполля. Нягледзячы на ўсе перашкоды з боку надзеленага вялікай уладай старнтыні гарвыканкама Гукана, яны імкнуцца даведацца праўду пра падзеі тых дзён.