М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
про783
про783
03.03.2020 15:00 •  Беларуская мова

Кали ласка, паставиць знаки прыпынку у вершы бор зялены и густы, а у бары растуць кусты разгарни их пакрысе, аглядай куточки усе вунь схавауся я у траве и кажу: "пайду к табе- кошык маеш пры сябе" у.мацвеенка

👇
Ответ:
vevvrqc
vevvrqc
03.03.2020
А у бары растуть кусты,
4,7(69 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
sleshkevich
sleshkevich
03.03.2020

Сучаснае жыццё цяжка ўявіць без камп'ютарных тэхналогіяў. У наш час Інтэрнет – самы зручны здабываць інфармацыю. “Хто валодае інфармацыяй, той валодае светам”, - казаў Уінстан Чэрчыль. Па хуткасці, з якой інфармацыя распаўсюджваецца праз сусветнае сеціва, не могуць паспрачацца ніякія папяровыя носьбіты. У Інтэрнеце можна чытаць, а можна бавіць час таксама за размовамі з рэальнымі і віртуальнымі сябрамі, гуляць у гульні і глядзець фільмы. Тэлебачанне, галоўная забава 20-га веку, таксама зараз можна глядзець праз Інтэрнет. Што ж адбываецца з кнігай? Няўжо тэхналогіі выціснуць іх канчаткова і чытанне кніг хутка стане архаічнай забаўкай?


Мне падаецца, што гэта не так. Па-першае, у сучасных тэхналогіяў ёсць вельмі значнае абмежаванне – залежнасць ад электрычнасці. Камп’ютары, тэлеманіторы, як і любыя гаджэты, здольныя выконваць сваю функцыю, толькі калі паблізу ёсць электрычнасць і сувязь. Калі раптам па нейкай прычыне здарыцца нечаканае, і электрычнасць знікне на нейкі час, - на гэты ж час нашыя тэхналогіі будуць толькі ні на што непрыдатнай гарой жалеза. Ніякай інфармацыі з іх здабыць не атрымаецца. Ні навінаў, ні забавак, ні фільмаў. Кніга ж не залежыць ад дротаў. Папера – надзейны носьбіт, дасяжны ў любым месцы, у любы час. Багацце чалавечай думкі, выкладзенае на паперы, мае большы шанец захавацца, чым набраны ў камп’ютары тэкст. “Кожная карціна, ўзятая ў галерэю, як і кожная кніга, якая трапіла ў бібліятэку, служаць вялікай справе – накаплення ў краіне багацця”, - казаў А.П.Чэхаў.


Па-другое, я лічу, што пакуль што няма тэхналогіі, якая б магла даставіць чалавеку такое ж эстэтычнае задавальненне, як тое, што атрымліваеш, трымаючы ў руках новую кнігу. Пагартаць старонкі, адчуць водар паперы, утульна прысесці ў крэсла. Уяўляць герояў так, як іх  бачыш толькі ты. Гэтай магчымасці пазбаўленыя мы, калі глядзім нешта па тэлевізары або ў Інтэрнеце. Таму я лічу, што кніга не толькі патрэбна ў наш тэхналагічны век, але яна застаецца непараўнальнай і незаменнай.

 

4,6(39 оценок)
Ответ:
jeneksoul1997
jeneksoul1997
03.03.2020
На вторую тему сама недавно написала, получила 9/9.

Жыццё - гэта вялікі падарунак прыроды. Але проста нарадзіцца недастаткова. Адведзены час на гэтай Зямлі трэба пражыць годна, каб не было сорамна ні перад кім. Жыццё кожнага чалавека поўнае эмоцый, і наша задача складаецца ў тым, каб зрабіць гэтыя эмоцыі станоўчымі. 

Анатоль Вярцінскі, сучасны беларускі паэт, - майстар філасофскай паэзіі. У сваіх вершах ён звяртаецца да агульначалавечых праблем. Меня зацікавіў яго твор "Жыццё даецца, каб жыццё тварыць". Аўтар хоча сказаць нам, што значыць жыць. Не проста існаваць, а іменна жыць. Любоў, дабрыня, клопаты - усё гэта суправаджае дзіця, якое толькі нарадзілася, і калі яно вырасце, то будзе павінна жыццёвую "ніць віць і далей - любоўю, справай дзейнай ды словам, што ад працы неаддзельна".

Наша жыццё поўнасцю залежыць ад учынкаў, якія мы здзяйсняем. Кожнага чалавека хвалюе, што ж застанецца пасля яго. А калі мы чытаем такія матываваныя светлыя вершы, то хочацца пакінуць нешта, што дапамагло б нашым нашчадкам, што пакінула б у іх толькі добрыя ўспаміны і пачуццё гонару. Да гэтага заклікае і Вярцінскі:

Жыццё даецца, как жыццё тварыць.
Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць,
- Тварыць!

Пасля гэтых радкоў з'яўляецца жаданне, каб памяць пра цябе жыла доўга. Аўтар звяртаецца да чытача з жыць не ціха, а ярка, каб розныя колеры былі ў жыцці людзей, каб было што ўспомніць, інакш "якая ад жыцця карысць?"  Другі твор пісьменніка "Чалавек маленькага роста" таксама разказвае пра жыццё людзей, але крыху з іншага боку. Ён сцвяржае, што мы не можам выбіраць нашу знешнасць:

«Чалавек маленькага роста,
чаму не рос, па чыёй віне?»
Чалавек адказвае проста:
«Гэта залежыць не ад мяне».

Тое ж самае - і пра розум:

«Чалавек маленькага розума,
мог ты быць разумнейшым ці не?»
Чалавек гаворыць цвяроза:
«Гэта залежыць не ад мяне».

Але калі аўтар запытваецца ў чалавека "душы маленькай", то не атрымлівае адказу. Анатоль Вярцінскі запэўнівае нас ў тым, што мы можам быць Людзьмі, нават калі не можем выбіраць нашу знешнасць і нашы здольнасці. Таму і маўчыць чалавек, бо "хібам нашым ёсць апраўданне, подласці апраўдання няма". 

Тое, як мы паводзім сябе з іншымі людзьмі ў розных абставінах, паказвае наш характар, наша "я". Аўтар робіць вынік: знешнасць не галоўнае. Чалавек можа быць непрыгожым, але са светлай душой, і да яго будуць цягнуцца людзі. А вось калі чалавек прыгожы, але з "беднай душой", то ніхто не будзе з ім сябраваць. Кожны чалавек здольны выбіраць: быць яму добразычлівым, цікавым ці злым, дрэнным.

Такім чынам, у вершах Анатоля Вярцінскага мы можам убачыць тонкую філасофскую лінію, якая выказвае думкі пісьменніка, яго адносіны да жыцця. Яго творчасць вучыць нас добрым учынкам як для сябе, так і для іншых. І калі б я сустрэў Анатоля Вярцінскага, то я б сказаў яму "дзякуй!" за яго творы і за яго любоў і павагу да душы чалавека.
4,4(51 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
Полный доступ к MOGZ
Живи умнее Безлимитный доступ к MOGZ Оформи подписку
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ