М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации

Сатырычныя вобразы гарлахвацкага и зёлкина у камедыи кандрата крапивы " хто смяецца апошним"

👇
Ответ:
kauymbek
kauymbek
01.07.2022

Цэнтральнае месца ў камедыi займае вобраз Гарлахвацкага. Гэта двурушнiк, дымагог, авантурыст, самазванец у навуцы, якi iмкнецца выкарастаць службовае становiшча у сваiх шкодных мэтах. Абапiраючыся на паслугi пляткара i падхалiма Зёлкiна, карыстаючыся баязлiвастью Тулягi, шчырасцю i даверлiвасцю Чарнауса, Гарлахвацкi iмкнецца пралезцi щ вучоныя. Для гэтага ён хоча стварыць у iнстытуце атмасферу падазронасцi i недаверу. Гэтым ён iмкнецца нанесцi шкоду дзяржаве, народнай гаспадарцы. Гарлахвацкi выкарыстоувае разнастайныя сродкi i прыёмы, каб дасягнуць свайго. Шантаж i паклеп, начальнiцкi вокрык. На яго думку гэтым можна прымусiць Тулягу i нават самаго Чарнавуса працаваць на яго: «хрыбецiкi щ iх моцныя, галовы разумныя, няхай стараюцца, калi хочуць на свеце жыць».

Характар Гарлахвацкага у п’есе падаецца сатырычна; характарызуючы яго, Кандрат Крапiва выкарыстоўвае разнастайныя прыёмы. Пачынаецца п’еса размовай прыбiральшчыцы цёткi Кацi i дворнiка Нiчыпара, якiя гавораць пра змены, што адбылiся са з’яўленнем Гарлахвацкага. Асаблiва ярка праяуляецца яго характар, калi ён шальмуе i запалохвае Тулягу, прымушаючы таго напiсаць навуковую працу. Аб’ект даследавання гэтага вучонага, «свiнячы мамант», надзвычай здала асацыiруецца з унутранымi якасцямi самаго даследчыка. Як шарлатан Гарлахвацкі поўнасцю раскрываецца ў заключнай часцы трэцяга акта.

У вобразе навуковага супрацоунiка Зёлкiна паказаны яркi тып пляткара i падхалiма. Зёлкiн як вучоны амаль нiчым не адрознiваецца ад свайго шэфа, а таму i стараецца дагаджаць начальству, падхалiмнiчаючы, каб утрымаць сваё месца. Разумеючы хiсткасць свайго становiшча, Зёлкін пачынае плясцi iнтрыгi, паклёпнiчаць на сумленных людзей. Крапiва падкрэслiвае адну знешнюю асаблiвасць Зёлкіна, якая паказвае яго ўнутраную сутнасць. Зёлкін ходзiць амаль нячутка, як кот, што падкрадваецца да сваёй ахвяры. Здаецца, што ўвесь ён — гэта натапыранае вуха, якое да ўсяго прыслухоўваецца. Убачыўшы чалавека ў форме НКВД, якi выходзiў з кабiнета Гарлахвацкага, пачуўшы назву толькi вулiцы, Зёлкін фабрыкуе новую плётку супраць Чарнавуса, хаця разумее дзiкасць свайго рашэння.

Невуцтва Зёлкіна, яго бессаромнае падхалiмства выразней за усе праяўляецца ў сцэне пасяджэння вучонага савета, на якiм Гарлахвацкі абараняе «сваю» навуковую працу. Як i Гарлахвацкі, Зёлкін не разумее, што гэты даклад — пародыя на навуковую працу. Ён кiнууся на ўсе лады хваліць свайго начальнiка. Але варта было Зёлкіну зразумець, што ў гэтым дакладзе няма нiчога навуковага i напiсаны ён не Гарлахвацкім, а Тулягам, як тут жа ён гаворыць адваротнае: «Я так i думаў! Каб Вы, Аляксандр Пятровiч, напiсалi такую бязгуздзiцу». У вобразе Зёлкiна драматург не толькi закляймiў пляткарства i падхалiмства, але i наглядна паказаў небяспечнасць i шкоднасць такiх Зёлкiных, бяздоказныя абвiнавачваннi якiх былi самымi моцнымi аргументамi у свой час для рэпрэсii супраць сумленных людзей.

4,7(35 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
Фокс890
Фокс890
01.07.2022

Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.

4,6(45 оценок)
Ответ:
Анюта3Б
Анюта3Б
01.07.2022

Сармацкія каштоўнасці дарогі сэрцу, але калі радзіма ў няволі, у снежнай завеі і сцюжы, лепшыя з яе сыноў становяцца сынамі Буры. У кнізе час ад часу сустракаецца такі персанаж - высакародны валацуга з разбітым сэрцам ... Разумныя людзі асуджаюць яго і шкадуюць. Але менавіта Сын Буры бачыць таямнічую Плачку, ўвасабленне забытай гісторыі, патрыятычнага абавязку.

Падзеі ў тэксце ўспрымаюцца спачатку вачыма селяніна як інфернальныя, невытлумачальныя з'явы. Потым - вачыма асвечаных спадароў, выкрывае забабоны. Затым апавядальнік канстатуе: не варта легкадумна ставіцца да рэчаў, на першы погляд Ненавуковым. "Ёсць шмат на свеце, сябар Гарацыя ..." Як сцвярджае адзін з даследнікаў, П.Васючэнкам, Ян Баршчэўскі папярэджваў нашчадкаў не занадта захапляцца эзатэрыкай, не лезці за тую заслону, куды нельга зазіраць цікаўным, інакш можна выклікаць катастрофу. І яшчэ адзін пласт - гэта гучыць у кожным радку патрыятызм, сімвалічнае выява былой свабоды, пакут народа, спробаў супраціву ... Казкі Баршчэўскага ствараліся паміж двума паўстаннямі, шматлікія з яго сяброў былі рэпрэсаваныя.

4,7(58 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ