М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
guzhowa66
guzhowa66
07.10.2020 22:01 •  Беларуская мова

Напишите анализ одного из стихотворений чалавеку патрэбна не слава сяргея грахоускага или дала прырода мне ваду и цвердзь.

👇
Ответ:
marinaboarskaa41
marinaboarskaa41
07.10.2020
Чаго толькі ні перажылі нашы бацькі і дзяды, а ўсё роўна верылі і чакалі, што прыйдзе мір і шчасце, «не здаліся пякельнай бядзе». Аўтар услаўляе цярпімасць беларускіх людзей, іх імкненне да лепшага. У душы кожнага чалавека жыве Бог, ён дапамагае ў цяжкую хвіліну не дапусціць таго, каб мы «знямелі, аглухлі, аслеплі». Нават у душы самых апошніх людзей ёсць нешта светлае, хацелася б, каб яно перарасло ў магутнае, яркае святло, якое б адорвала ўсіх пяшчотай і дабрынёй. У сваім вершы аўтар закрануў актуальную для нашага часу праблему — праблему мовы, нібы просіць у «неба, у зорак і ў Бога» вярнуць яе. 6н хоча, каб беларусы былі беларусамі, Беларусь — Беларуссю, каб ніколі больш не было на карце «Северо-Западного края». Хаця С. Грахоўскі і звяртаецца да Бога, мне здаецца, што «заступіцца за лес Беларусі» і не даць ей загінуць павінны мы — беларусы. Гэта, на мой погляд, і ёсць галоўная ідэя твора. Але ці зможам мы абараніць радзіму? Каб паказаць, якімі бяздушнымі мы сталі, каб прымусіць чытача ўбачыць рэальнасць, аўтар дакарае нас: «знямелі, аглухлі, аслеплі». I ад гэтых слоў-сінонімаў становіцца цяжка на сэрцы. Але ж у іх — праўда, якая заўсёды будзе з намі, пакуль не прачнецца ў нас адчуванне ўласнай годнасці і патрэбнасці Радзіме. Хай мы не напішам «А хто там ідзе?», хай не зможам, як Янка Купала, уздзейнічаць на людзей праз слова, але ўсё ж сваім імкненнем да шчасця станем карыснымі для любай Беларуcі. Гаворачы аб «зацяжных прыхаднях», усіх нашых ворагах, іх жудасных справах, аўтар ужывае больш дзеясловы («гналі», «вырвалі», «крышы», «карай», «лінчуюць»). I я думаю: як добра, што болынасці дзяцей напіага часу пашчасціла не сутыкнуцца з гэтай, як сказаў аўтар, «пякельнай бядой» і «лютай знявагай». Ужываючы гэтыя эпітэты, паэт папярэджвае маладое пакаленне пра складанасці і цяжкасці, што абавязкова сустрэнуцца ў будучым. Хай усё будзе не такім ужо страшным, але нельга бачыць свет толькі ў ружовым кодеры. Аўтар вельмі часта ўжывае сказы з аднароднымі членамі. Асабліва хочацца звярнуць увагу на першы сказ. Аднародныя дапаўненні («волю», «долю», «мову», «душу», «зямлю») гавораць аб тым, як многа трэба яшчэ вярнуць беларускаму народу, як многа яшчэ трэба зрабіць. Трэба... Тэты верш мне не толькі спадабаўся, ён мяне ўразіў, бо тут ёсць усё: любоў і нянавісць, дабро і зло, вера і роспач, усё, што ўбірае ў сябе паняцце Радзімы. Але не трэба спадзявацца толькі на Бога, бо чалавек павінен будаваць свае шчасце сам. I хочацца верыць, што лес Беларусі будзе шчаслівы, што яна не загіне.
4,6(23 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
Baby1FNAF
Baby1FNAF
07.10.2020
Песняй вясны лебядзінаю,
Скінуўшы зімнія чары,
Шэпчуцца явар з калінаю
Ў сумнай даліне над ярам.

Лісцікі зеленяй хваляцца
Небу панятлівай мовай:
Росамі мыюцца раніцай,
Песцяцца сонцам паўднёвым.

Захадам модлы пакорныя
З маткай-зямлёй адпраўляюць;
Тайна у ночаньку чорную
Месяца, зор выглядаюць.

Слухаюць смехаў русалчыных,
Лопату крылляў начніцы,
Ветру павеваў ап'янчаных,
Плюскату шклістай крыніцы.

Чуецца музыка дзіўная
Ў повесцях сонных імшараў...
Цешыцца явар з калінаю,
Скінуўшы зімнія чары.
Читать полностью: http://soneyka.ru/vershy/yavar-i-kalina
4,5(42 оценок)
Ответ:

Но́вая зямля́» — ліра-эпічная паэма, напісаная Якубам Коласам у 1911—1923 гадах, першы беларускі буйны эпічны твор. У паэме перад чытачом паўстае маніфэст магчымасьці годнага быцьця, міру і дабрабыту, магчымасьці, якую дае зямля — месца і стымул жыцьцятворчасьці для кожнага сумленнага беларуса. Зьявіўшыся ў тыя часы, калі фармаваўся філязофзкі падмурак нацыянальнае ідэі нашае дзяржавы і будучыня яе народу, за «Новай зямлёй» стала замацоўваецца эпітэт энцыкляпэдыі жыцьця беларускага сялянства канца XIX — пачатку XX стагодзьдзяў[1][2][3].

4,6(29 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова

MOGZ ответил

Полный доступ к MOGZ
Живи умнее Безлимитный доступ к MOGZ Оформи подписку
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ