Чарнавус — прафесар інстытута геалогіі. Аўтар з сімпатыяй малюе гэтага вучонага. Шчыра спачувае яму, даведаўшыся пра непрыемнасці, якія наваліліся на беднага прафесара. Вось гэта справядлівасць і сумленнасць часам перашкаджаюць вучонаму бачыць з'явы ў сапраўдным святле. Чарнавус непатрабавальны і сціплы. Яго вельмі любяць калегі. Ён увесь час адчувае іх маральную падтрымку. Калі што-небудзь не ладзіцца, ён непакоіцца, каб з-за яго не было непрыемнасцяў у калег. Інтарэсы навукі для Аляксандра Пятровіча даражэй за ўсё. Без навукі ён не ўяўляе свайго жыцця.
Дзьмухавец - род шматгадовых травяністых раслін сямейства астравыя. Гэта расліна з галінастым, стрыжневым коранем таўшчынёй каля 2 см і даўжынёй каля 60 см, які ў верхняй частцы пераходзіць у кароткае шматгаловае карэнішча. Кветаносная стрэлка сакавітая, цыліндрычная, усярэдзіне полая, заканчваецца адзіночным кошыкам язычковых ярка-жоўтых кветак. Квітнее дзьмухавец ў траўні, плоданасіць пачынае сямянкамі з белым чубком з чэрвеня. Усе часткі расліны ўтрымоўваюць густы белы малочнападобны сок, які даволі цяжка выдаліць з адзення
Зіма ў гэтым годзе прыйшла рана. Ужо ў першай палове лістапада вуліцы замяло снегам, лужыны падмарозіла. Дзеці па дарозе ў школу радасна каталіся па першым пасля лета лёдзе, гулялі ў снежкі, абломвалі ледзяшы. Некаторыя спрабавалі нават ляпіць снегавікоў. Але век восеньскага снегу нядоўгі. Дажджы ды туманы з'ядуць яго за некалькі дзён. Аднак мы не сумуем. Хутка ўжо снежань, тады наступіць сапраўдная зіма: з глыбокімі гурбамі снегу, траскучымі маразамі, завеямі. А там ужо і Новы год. Будзе ў нас яшчэ час атрымаць асалоду ад зімовых радасцяў.