Зрабіць калядную зорку сваімі рукамі зусім не складана. Вазьміце невялікі шматок белай тканіны, адрэз тканіны залацістага колеру, залацістую або серабрыстую стужку, вату, два вялікія гузікі, залацістыя бліскаўкі і клей. Выражце з залацістай тканіны чатыры аднолькавыя пяціканцовыя зоркі. Затым дзве такія ж зоркі выражце з белай тканіны. Не забудзьцеся пакінуць прыпускі на шво - каля паўсантыметра. Злучыце парамі палоўкі зорак і састрачыце іх разам, пакінуўшы невялікую адлегласць для набівання. Выверніце зоркі і напоўніце іх ватаю. Зашыйце месцы напаўнення. Да белай зорачкі па цэнтры прышыйце вялікую пятлю са стужкі. Складзіце ўсе тры зоркі разам: залацістыя па краях, белая па цэнтры, прыкладзіце па баках гузікі і сшыйце. Намажце гузікі клеем і пасыпце бліскаўкамі. Дайце высахнуць. Ваша зорка гатовая, можаце упрыгожваць ёю кватэру.
Параўнальная характарыстыка літаратурных герояў (у. караткевіч "паром на бурнай рацэ") літаратура з’яўляецца адным са сродкаў пазнання жыцця і, перш за ўсё, чалавека. каб глыбока раскрыць характары, пісьменнікі часта ідуць па шляху супастаўлення герояў. такі прыём выкарыстаны янкам купалам у паэме «курган» пры абмалёўцы вобразаў гусляра і князя. у параўнальным плане пададзены вобразы сцёпкі і аленкі ў аповесці «на прасторах жыцця» якуба коласа. гэтым прыёмам карыстаўся і у. караткевіч пры стварэнні вобразаў пора-леановіча і горава ў апавяданні «паром на бурнай рацэ» . абодвагероі — выпрабаваныя ў баях ваенныя ў чыне каззітанаў, якія накіраваны з ротай салдат ахоўваць адзіны паром, каб не аддаць яго ў рукі паўстанцам. у пачатку твора аўтар зазначае, што аднаму з іх, пора-леановічу, «не вельмі верылі як нашчадку сепаратысцкай фаміліі і ўраджэнцу магілёва» , таму «ў дапамогу яму» паставілі юрыя горава, карэннага русака са старой маскоўскай фаміліі, які быў паранены ў сутычцы з паўстанцаў пад ракавам і адасланы «ў тыл» на лячэнне. сімпатыі чытача, здаецца, павінны быць на баку пора-леановіча: чалавека, якому не давярае сам генерал урадавых войск. бо ці можна прыхільна ставіццаі да чалавека, роля якога — шпіёніць? але гэта толькі першае ўражанне. у. караткевіч не навязвае нам сваіх думак, а дае магчымасць разабрацца, хто ёсць хто? вось мы бачым горава, які ў думках апынуўся ў маскве, успамінае сваю старэнькую маці, каханую дзяўчыну надзейку, марыць аб мірным жыцці. і раптам — стрэл! гэта страляў-забаўляўся з дуэльных пісталетаў пора-леановіч. горава ўразіў (каторы ўжо раз! ) яго сухі прыгожы твар, белыя валасы, бакенбарды і, галоўнае, страшнаватыя блакітныя вочы, у якіх бачная была пагарда да ўсяго. і яшчэ рэзкі шрам паўз брыво і левую скронь — адмеціна двубою. многае можа сказаць пра героя яго партрэт. пора-леановіча выдавалі вочы аўтар далей скажа: «яго нахабныя і страшныя вочы гарэлі вясёлым шаленствам» . і тут жа гораў дасць дакладную характарыстыку пора-леановічу: «чалавек, які сядзіць яго, — страшны, вельмі небяспечны чалавек, драпежнік, у якога, пэўна, зусім няма ў душы месца для так званых пакут сумлення» . і вельмі хутка мы ўпэўнімся ў гэтым. наступная ноч выдалася «вераб’інай» . дождж паліў так, што, здавалася, паветра было менш, чым вады. вада прыбывала вельмі хутка, рака пайшла старыком. на перасцярогу бывалага салдата івана, які прапанаваў паставіць каравул на рацэ, каб не здарылася бяды з прахожымі, пора-леановіч рэагуе іранічна: «табе што да таго? няхай не суюцца ў » і калі гораў хоча неяк абразуміць пора-леановіча, гаворачы, што да свайго народа трэба адносіцца з павагай, што людзі не вінаватыя, калі дрэнна робяць улады, той адказвае, што народ — гэта быдла, якое па галаве трэба біць. і ваша, і наша, і польскае, і ўсякае. іншага яны не варты. людзей не шкадуй. ні жанчын, ні дзяцей. ідзі па трупах, і добра табе будзе. і мы пачынаем разумець, які жудасны чалавек гэты пора-леановіч. для яго галоўнае — стаць на той бок, які выйграе. а прысяга, закон гонару — гэта не для яго. яшчэ болып поўна раскрываюцца героі апавядання пры сустрэчы з жанчынай, жонкай грынкевіча, кіраўніка паўстанцаў, якая везла памілаванне свайму мужу. адзін (пора-леановіч) ведаў, што пакаранне грынкевіча будзе выканана гэтай ноччу, і наўмысна затрымліваў жанчыну. другі (гораў), нічога не , рызыкаваў сваім жыццём, каб пераправіць жанчыну на другі бераг раз’юшанай ракі. менавіта гэтая вераб’іная ноч паказала, якія розныя тыпы людзей увасабляюць пора-леановіч і гораў. мы ўбачылі, што адзін з іх люта ненавідзеў людзей, а другі ганарыўся сваім . такія людзі, як капітан пора-леановіч, не павінны жыць на зямлі, — падкрэслівае аўтар, — і адмоўны герой гіне на дуэлі.
Вялікая айчынная вайна - гэта велізарная душэўная рана ў чалавечых сэрцах. пачалася гэтая страшная трагедыя дваццаць другога чэрвеня тысяча дзевяцьсот сорак першага года, а скончылася толькі праз чатыры гады, праз чатыры цяжкіх года - дзявятага мая тысяча дзевяцьсот сорак пятага года. гэта была самая найвялікшая вайна за ўсю гісторыю чалавецтва. велізарная колькасць людзей загінула ў гэтай вайне. страшна падумаць, што ў гэтай трагедыі прымалі ўдзел нашы аднагодкі - дзеці трынаццаці-чатырнаццаці гадоў. людзі аддавалі свае жыцці за лёс сваёй радзімы, за сваіх таварышаў. нават гарадах, якія выстаялі ўвесь напор гітлераўскай арміі, прысвоілі званне герояў.