Дружба - вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць… Сапарўдны сябар - гэта чалавек, які ніколі не здрадзіць і не кіне ў цяжкую хвіліну. У кожнага чалавека павiнен быць сапраўдны сябар. На мой погляд сапраўдны сябар - добры чалавек з поглядамі, падобнымі на твае. Сапраўдным сябрам лiчыцца той, хто цябе разумее, хто заўжды гатовы дапамагчы ў бядзе, хто шчыра радуецца тваiм поспехам i, нарэшце, той, хто гатовы не толькi сказаць табе нешта прыемнае, але, калi трэба, то i справядлiва пакрытыкаваць, параiць, як выправiцца. Я шчаслiвая. У мяне ёсць сапраўдная сяброўка. Яе завуць Ксюша. 3 Ксюшай я магу падзялiцца i болем, i радасцю, i трывогай, i няўдачай. Упэўнена — яна са мною таксама. Не адзiн раз Ксюша дапамагала мне знайсцi выйсце з цяжкага становiiшча, заўсёды раiць, як зрабiць лепш. Асабліва добра, калі ёсць лепшы сябар. Але яшчэ вельмі важна ацэньваць і сябе. Часам варта задумвацца пра тое, ці з'яўляюся я сапраудным сябрам, што я магу зрабіць для свайго лепшага сябра. Не варта патрабаваць ад іншых, трэба патрабаваць ад сябе. Як ставіцца чалавек да людзей, так і да яго будуць адносіцца. Асабліва моцная дружба – гэта тая, што ўстанаўліваецца ў маленстве і ў маладыя гады. Аберагайце праз усё жыццё яе. Беражыце дружбу, гэта самае дарагое і важнае, што ёсць у чалавека.
Дарагім чалавекам, сябрам і дарадцам стала для Даніка пані Мар’я, бо яна адкрывала хлопчыку багацце і разнастайнасць свету, радасць і шчасце вучыцца, харашэць душой, адкрывала беларускую і польскую літаратуру, хараство польскага слова. Данік любуецца знешнім хараством настаўніцы, з захапленнем глядзіць на мілы твар, які абрамляе шапка кучаравых, коратка пастрыжаных валасоў, на чорныя доўгія вейкі, якія прыкрываюць жывыя карыя вочы, на белую зграбную ручку. Даніку так хацелася, каб гэтая рука легла яму на галаву. Хлопчык захапляецца непасрэднасцю, шчырасцю настаўніцы, яе здольнасцю паспачуваць чужой бядзе, парадавацца поспеху вучня, дапамагчы яму. Пані Мар'я любіць сваіх вучняў, падтрымлівае іх стараннасць, карае нядбайнасць, верыць у духоўныя мажлівасці беларускіх дзяцей, у тое, што з цягам часу яны змогуць унесці свой уклад у духоўную скарбніцуі чалавецтва. Дзеці таксама любілі сваю «кіраўнічыху» , бо яна вылучалася інтэлігентнасцю, дэмакратызмам шчырым жаданнем навучыць, выхаваць, падтрымаць сваіх выхаванцаў. Урокі пані Мар'і для Даніка і іншых падлеткау беларусаў сталі ўрокамі жыцця, далучэння да сусветнай літаратуры і культуры.
Сякера ваеннай навалы
прайшлася бязлітасна па ім...
2. Зямля мая бой прымала
ад стара і да мала...
3. Мір асвятліў нас сваім святлом.
Грымелі ўрачыста акорды.
Толькі не быў за святочным сталом
кожны чацвёрты.
4. ... ранай адной страшэннай
на целе маёй Беларусі.
5. Лічым: кожны чацвёрты,
а той рахунак прыблізны,
а той рахунак няцвёрды,
а ўрон яшчэ больш вялізны.
6. Не забываецца той урон,
не зарастаюць прагалы...