М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
Russkikh11
Russkikh11
25.10.2021 18:56 •  Беларуская мова

Напишите 10 предложений на языке в научном стиле. .

👇
Ответ:
thisisfatal
thisisfatal
25.10.2021
Звычайны вожык - млекакормячае сямейства вожыкавыя, рода лясныя вожыкі. Гэта жывёла невялікіх памераў (дліною да 30 см). Мае выцягнутую мысу і востры нос. У роце вожыка 36 вострых зубоў: 20 на верхняй сківіцы, 16 - на ніжняй. Лапы вожыка заканчваюцца вострымі кіпцюрамі - па пяць на кожнай. Іголкі кароткія - не даўжэй за 3 см. Усярэдзіне іголкі полыя, запоўненыя паветрам. Дарослыя вожыкі маюць 5-6 тысяч іголак. Паміж іголкамі растуць доўгія рэдкія валасы. Колер вожыкаў можа адрознівацца ў залежнасці ад месцапражывання.
4,4(84 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
888Blond
888Blond
25.10.2021

Недавно я прочитал повесть Василия Владимировича"Журавлиный крик". Эта повесть о суровых днях 41.. Она была написана Быковым в 1959 году, когда писатель жил в нашем городе Гродно. С этого произведения начинается Быков-писатель.

Что такое подвиг? В чем суть героизма? На эти вопросы дает ответ писатель в повести "Журавлиный крик".

Шестеро солдат во главе с старшиной Карпенко должны продержаться сутки на пересечении шоссе и железной дороги, чтобы обескровленный полк смог закрепиться на новых позициях. Солдаты - очень разные, совершенно не похожие друг на друга люди. У каждого свой характер, свое отношение к жизни, свое .

В повести" Журавлиный крик " Быков пишет о том, о чем в то время говорили шепотом! А многие белорусские писатели вообще не писали. Им не хватало мужества, чтобы сказать, что на войне были смертники, который приказывал ценой жизни останавливать фашистов. Об этом - "Журавлиный крик". О воинской чести и антигуманных решениях командования. О молодых и не очень людей,

4,8(98 оценок)
Ответ:
Agent1597
Agent1597
25.10.2021
Творчасць Аляксея Дударава вылучаецца непадробнай шчырасцю, імкненнем знайсці адказы на надзённыя пытанні жыцця. Драматург звяртаецца да вечнага ў сучасным існаванні кожнага, жыццёвыя, немудрагелістыя сітуацыі асэнсоўвае па-філасофску. «...Жыццё — выпрабаванне чалавека на чалавечнасць. I ўвечары павінна свяціць сонца», — так сказаў пра сваю п'есу «Вечар» А. Дудараў. 
     У «неперспектыўнай» вёсцы Вежкі засталіся толькі трое старых — Ганна, Васіль Мульцік і Мікіта Гастрыт. Па-рознаму прайшло іх жыццё. Ганна ўвесь час, як і Мульцік, працавала на зямлі. Ні адпачынку, ні радасці не ведала. У вайну і пад бомбамі ляжала, і ў сваей хаце гарэла, траіх дзяцей пахавала за адзін месяц. I апошні сын Віцёк нейкі няўдалы атрымаўся — цягне лес у турме. Але Ганна не азлобілася на жыццё. Яна толькі стомлена думае: «Рабіла, рабіла, рабіла; а на гэтым свеце няма чаго пакінуць... I нашто нарадзілася?» 
     Навошта нарадзіўся, ведае Мульцік. У яго таксама нялёгкі лес. Ён «тры вайны адпляскаў, піабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла. I гэта яшчэ не ўсё! Двух дзетак за вайну пахаваў, і ніпічымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша». Гора ўзмацніла душу Васіля, надзяліла яго вялікім багаццем, дабрынёй, якая, колькі ні раздавай, не вычэрпваецца, як той калодзеж, што некалі паіў усю вёску. Ад Мульціка ідзе да людзей цеплыня, спачуванне. Ён бачыць, як чакае Ганна весткі ад свайго няўдалага сына, і піпіа ад імя Віцька ліст на радыё, каб перадалі для маці яе любімую песню. I якая паэтычная, тонкая і ўзнёслая душа адкрываецца ў яго, калі ён кажа пра ласкавыя матчыны рукі, што пяклі самы смачны хлеб, пра родную хату і бярозкі пад акном. Мульцік — паэт і ў адносінах да зямлі-карміцелькі, і да сонца, якое для яго вышэй і магутней нават за бога, таму што бог карае, а Сонца дае жыццё раслінам, і жывёлам, і чалавеку. Мульцік не моліцца сонцу, ён размаўляе з ім, як з блізкім. Ён добра ведае, што нарадзіўся на Зямлі, каб сагрэць яе сваей душой, каб працаваць, хлеб расціць. Для яго шчасце не ў сытасці і не ў бяздзейнасці: «Шчасце з чужых рук заўсёды кіслае... Шчасце самому рабіць трэба». Мульцік ніколі не ішоў насуперак сваім перакананням, пацверджаным жыццём папярэдніх пакаленняў поглядам. I легка ў яго на сэрцы нават перад немінучай смерцю. У Мульціку і Ганне ўвасоблена гармонія натуральнага жыцця. 
     Менавіта ў вобразах Васіля і Ганны раскрываюцца прыродная мудрасць, далікатнасць, чысціня пачуццяў чалавека. Старыя з болем думаюць, што няма каму перадаць мудрасць, жыццёвы вопыт, што выстудзяцца іх хаты і зарасце сцяжынка да іх Вежак, перасохне чысты калодзеж, бо ніхто не будзе браць з яго вады. Яны хвалююцца, што парушацца прыродныя сувязі і асірацее зямля продкаў. I не так адзіноцтва мучыць старых, як тое, што зямля застанецца ў адзіноце. 
     П'еса «Вечар» прасякнута цёплым гумарам, лірычнасцю. Адухоўленыя блізкасцю да прыроды героі А. Дударава ўвасабляюць гармонію спрадвечнага вясковага жыцця з яго высокімі патрабаваннямі і крытэрыямі.
4,5(67 оценок)
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ