М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
jodydonig
jodydonig
06.07.2020 06:36 •  Беларуская мова

Нужно сачыненне магіла льва на тему " яго высокую магі"магілай льва" народ назваў".

👇
Ответ:
olgas2000
olgas2000
06.07.2020
1. Паданне
2. Разбойник Машэка
3. Дзяцинства Машэки
4. Дзяучынка Наталька
5. Каханне
6. Прыгажость Натальки
7. Растанне
8.Пракляццё
9. Пан
10. Наталька и пан
11. Наталька у сетцы
12. Гора и жальба Машэки
13. Адчуждэнне Машэки
14.Машэка-разбойник
15. забойство пана
16.Былое каханне Машэки
17. Помста Натальки
18. Добрая вестка
19. Магила льва
20. Лягенда аб Магилёве
4,6(92 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
Драматычныя творы Кандрата Крапівы атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Творчасць пісьменніка складае залаты фонд гісторыі тэатральнай культуры, з'яўляецца школай мастацкага майстэрства для многіх беларускіх драматургаў. Найбольш вядомай і папулярнай п'есай К. Крапівы стала камедыя "Хто смяецца апошнім", якая адлюстроўвае атмасферу, што панавала ў краіне ў 1937-1938 гг. Дзеянне камедыі разгортваецца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі, дзе дырэктарам з'яўляецца Гарлахвацкі. Да навукі дырэктар не мае ніякага дачынення: на пасаду кіраўніка інстытута яму дапамаглі ўладкавацца "сябры", выдаўшы фальшывую даведку. Гарлахвацкі адчувае сябе ў інстытуце, як рыба ў рацэ. Як гаспадар становішча, Гарлахвацкі тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы іх мёртвай хваткай (зусім невыпадкова драматург дае яму прозвішча Гарлахвацкі). Асабліва актыўнай стала яго дзейнасць пасля таго, як у інстытут прыйшла папера з патрабаваннем прадставіць спіс навуковых прац дырэктара. Не маючы ніводнай, Гарлахвацкі спрабуе выратаваць сваю шкуру шляхам шантажу, подкупа, пагроз, паклёпаў. І вось з яго лёгкай рукі былы настаўнік Варонежскай гімназіі Туляга раптам становіцца дзянікінскім палкоўнікам, асістэнтка Вера Міхайлаўна - распусніцай і амаральнай асобай, прафесар Чарнавус - здраднікам, ворагам народа, за што адхіляецца ад чытання лекцый, кніга яго здымаецца з выдавецкага плана, а над дачкой-студэнткай навісае пагроза выключэння з інстытута. Запалоханага Тулягу Гарлахвацкі прымушае напісаць за яго навуковы даклад. Невуцтва і шарлатанства Гарлахвацкага поўнасцю выкрываюцца ў канціы п'есы, калі на вучоным савеце слухаецца даклад "Новы від дагістарычнай жывёліны". З сур'ёзным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свінні, напісаную Тулягам. Вобраз "свінтуса грандыёзуса", праўда, асацыіруецца не з дагістарычнай жывёлінай, а з самім Гарлахвацкім. У дасягненні жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагае малодшы навуковы супрацоўнік Зёлкін - падхалім і пляткар. Ён з'яўляецца правай рукой Гарлахвацкага, надзейным яго паслужнікам, які, як шкоднае зелле, атручвае вакол сябе атмасферу, сее падазронасць і недавер сярод вучоных. Не маючы здольнасцей да навукі, пазбаўлены прынцыповасці, Зёлкін можа неймаверна раздзьмуць кожную дробязь, адшукаць у выпадковым, сказаным без усялякага прыхаванага намеру слове небяспечны палітычны сэнс. Варта было яму пачуць што-небудзь дрэннае аб сваім знаёмым, як сумленны чалавек станавіўся ворагам народа. Невуцтва і падхалімства Зёлкіна найбольш ярка праяўляюцца ў сцэне абароны Гарлахвацкім "навуковай працы". У прадмове Зёлкін кідаецца расхвальваць вялікія адкрыцці свайго начальніка, яго канструктыўны розум, даследчыцкія здольнасці. Але калі высвятляецца, што даклад не мае навуковай вартасці і што напісаны ён Тулягам, Зёлкін, нават не чырванеючы, гаворыць адваротнае: "Я так і думаў! Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровіч, такую бязглуздзіцу напісалі". Важную ролю ў п'есе адыгрывае Туляга. Гэта сумленны, працавіты і сціплы чалавек. Вызначальнай рысай яго характару з'яўляецца баязлівасць. Магчыма, карані яе ў былым жыцці Тулягі, прывучанага слухацца начальства, нікому не пярэчыць, быць пакорлівым. Страх Тулягі, безумоўна, абумоўлены і грамадскай атмасферай таго часу, калі існавалі ўсеагульныя падазронасць і недавер, калі чалавека без усякай прычыны маглі арыштаваць. Баючыся нават уласнага ценю, запужаны прайдзісветам Гарлахвацкім, Туляга згаджаецца напісаць навуковую працу свайму дырэктару. Востра перажываючы сваё становішча вучонага-парабка, Туляга паступова пазбаўляецца ўласцівага яму страху. Нерашучы і баязлівы, ён у канцы камедыі з'яўляецца самым актыўным у барацьбе з Гарлахвацкім, у канчатковым яго выкрыцці. Ён піша даклад, які паказаў невуцтва лжэвучонага Гарлахвацкага, і з горда паднятай галавой, з выглядам пераможцы праходзіць паўз дырэктара. Безумоўна, шлях героя да перамогі быў нялёгкім. Пераадолець сваю баязлівасць і нерашучасць яму дапамаглі чулыя адносіны калег па працы - Чарнавуса, Веры, Левановіча. Дзякуючы іх намаганням зрываецца маска вучонага з невука і паклёпніка, высмейваецца падхалімства і прыстасавальніцтва, кар'ерызм і двурушніцтва. Апошнімі, на шчасце, смяюцца сумленныя вучоныя (у гэтым сэнс назвы камедыі). У п'есе "Хто смяецца апошнім" выявілася майстэрства К. Крапівы як тонкага псіхолага, які знайшоў непаўторныя, індывідуальныя рысы для герояў, поўна і закончана "вымаляваў" іх партрэты. Імёны Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі, як і імёны шматлікіх гогалеўскіх і шчадрынскіх герояў, ператварыліся з уласных у агульныя. На жаль, падхалімства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца і ў нашы дні. Нямала ёсць людзей, якія робяць усё, каб падняцца па службовай лесвіцы, заняць больш высокую пасаду. Дзеля сваіх асабістых інтарэсаў такія людзі не грэбуюць нічым, ідуць на любую подласць. Змагацца з імі, лічыць К. Крапіва, трэба агульнымі сіламі, проціпаставіўшы невуцтву і ашуканству прынцыповасць, строгасць і ваяўнічасць.
4,6(98 оценок)
Ответ:
xDxzkaketodelat
xDxzkaketodelat
06.07.2020

Я хачу расказаць Вам аб самім лепшым месцы на зямлі. Гэта мая Беларусь.

Хто аднойчы пабываў у нас, на нашай гасціннай, хай і не зусім багатай рэсурсамі зямлі, той ніколі не забудзе добры, талерантны , спагадны народ — беларусаў.

Так, у нас няма нафты і газу, (хоць можа проста не знайшлі яшчэ , нікеля і жалеза, але затое ў нас выдатная прырода, вельмі прыгожыя азёры, а якія там у нас санаторыі! Беларусам туды патрапіць немагчыма. На шмат месяцаў наперад раскупляюць пуцёўкі расіяне.

А людзі! Вядома, мы не такія раскаваныя як расейцы, не такія вясёлыя, як украінцы, не такія гарачыя як грузіны, не такія спакойныя як прыбалты. Мы не лепш і не горш. Мы іншыя. Добрыя і шчырыя, спагадлівыя і сардэчныя. І паверце мне, вельмі разумныя.

Мой родны Бабруйск з кожным годам становіцца больш прыгожым. А Менск у нас які прыгажун!

Жыць у Беларусі — гэта не проста жыць і належаць вызначанага дзяржаве свету, трэба любіць традыцыі, звычаі, ведаць культуру і мастацтва гэтай краіны. Шанаваць і берагчы прыроду і помнікі архітэктуры, каб захаваць іх для будучых пакаленняў такімі, якія яны ёсць, выдатныя, загадкавыя і якія радуюць вочы рускага чалавека і не толькі.

Роднае месца — гэта там, дзе цябе любяць і чакаюць. Куды прыходзіш і не можаш знайсці, дзе яно канчаецца. Калі адчуваеш перад веліччу і значэннем Радзімы сваё нікчэмнасць , бо, калі кахаць, то — не даводзіць да агульнага. Не дарма, існуе столькі выказванняў вядомых людзей з нагоды Радзімы, абавязку перад Радзімай і любові да яе.

На жаль, у нашым сучасным свеце ўсё нашмат складаней, ёсць людзі, якія пойдуць на ўсё дзеля сваёй краіны, а ёсць здраднікі, якія яе прадаюць.

Мая Радзіма — гэта прыгожая Беларусь. Гэта тое месца, куды я вяртаюся і яна заўсёды мне рада. Яна мяне спарадзіла і выхавала. І я вельмі ўдзячная лёсу, што я нарадзілася беларускім чалавекам, у гэтым ганарлівым сэнсе слова.

4,7(47 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ