Дагэтуль не бачыў
да зарэзу патрэбна
да заўтра развіталіся
разбураны дарэшты
3 даўна павялосяоно
выцерці да суха
цярпець да часу
за вочы гаварыць
стаяць на відавоку
быць (на) віду
мяккі на вобмацак
заданне на выбар вучня
бегчы на выперадкі і
на вякі захаваць,
забіць на глуха
запомніць на заўсёды
3 нарок не прыдумаеш
захопленыя (знянацку
сказаць на паследак
(на)раўне з братамскочыць 3 разбегут
ударыць 3 размахут
3 рэдку сустракацца
- 3 ходу адказаў
3 часам разабраўся
на бягу падсілкавацца
Гэта мне на руку, а
прачнуцца на світанні
бегчы на перагонкі
прастрэлены на скрозь
удаўся на славу
вывучыць на памяць.
Объяснение:
Складаныя прыметнікі пішуцца разам, калі ўтвораны ад:
1) складанага назоўніка, які пішацца разам (светлагорскі, днепрапятроўскі, калінінградскі);
2) словазлучэння (г. зн. спалучэння галоўнага слова з залежным). Пры гэтым галоўнае слова з’яўляецца назоўнікам. Напрыклад, беласнежны (ад белы снег), даўгарукі (ад доўгія рукі), светлавалосы (ад светлыя валасы);
3) спалучэння прыметніка з прыслоўем, якія абазначаюць адно паняцце (вечназялёны, высакарослы). Калі абазначаюцца два паняцці, то такое спалучэнне пішацца асобна (занадта плаксівы, асабліва прыгожы, рэзка адмоўны, прама прапарцыянальны і інш.).
Складаныя прыметнікі пішуцца праз злучок (дэфіс), калі ўтвораны ад:
1) назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок (буда–кашалёўскі, івана–франкоўскі);
2) раўнапраўных па значэнні слоў (беспрацэнтна–выйгрышны, гісторыка–філалагічны). Паміж такімі словамі можна ўставіць злучнік і (руска–беларускі слоўнік, ці рускі і беларускі слоўнік);
3) слоў, якія абазначаюць якасць з дадатковым значэннем (адценне якасці). Напрыклад, светла–бурачковы, горка–салёны, кісла–салодкі;
4) прыметнікаў, якія паўтараюцца (шэры–шэры, цёмны–цёмны);
5) спалучэння назоўніка з прыметнікам, якія абазначаюць напрамкі свету (паўднёва–заходні, паўночна–ўсходні);
6) прыметнікаў з першай часткай усходне–, заходне–, паўднёва–, паўночна– (паўднёва–заходні вецер, Паўночна–Курыльскія астравы, Усходне–Кітайскае мора). Калі гэтыя часткі ўваходзяць у геаграфічную назву, то ўтвораны ад яе прыметнік (не геаграфічная назва) пішацца разам. Напрыклад, Заходняя Сібір і заходнесібірскі вецер (вецер з Заходняй Сібіры), але Заходне–Сібірская раўніна (Заходняя і Сібірская раўніна);
7) лічэбніка (запісаны лічбай) і прыметніка (9–метровы, 25–кіламетровы, але дзевяціметровы, дваццаціпяцікіламетровы);
8) імені і прозвішча (васіль–быкаўскі, іван–мележаўскі, леў–талстоўскі).
ановіч нарадзіўся 9 снежня 1891 г. (паводле новага стылю) у Мінску ў сям’і служачых.
Бацька – Адам Ягоравіч Багдановіч (1862–1940) у дзяцінстве насіў імя Адольф. Існуе версія, што яго хрысцілі ў касцёле, паводле каталіцкага абраду. Афіцыйна, на падставе дубліката метрычнага запісу, лічыцца, што ён быў ахрышчаны ў Халопеніцкай праваслаўнай царкве Барысаўскага павета (цяпер Крупскі раён Мінскай вобласці). Максімавага дзеда Юрыя (Ягора), беззямельнага селяніна, былога прыгоннага кухара маёнтка Касарычы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер у Глускім раёне Магілёўскай вобласці) прывёз у гэтую мясцовасць на службу памешчык.
Продкі Максіма Багдановіча насілі прозвішча Скокліч і толькі прадзед Максіма Лук’ян, прыгонны садоўнік, з цягам часу стаў падавацца ў дакументах як Багдановіч (Багдан) паводле прозвішча Нічыпара Багдановіча – айчыма свайго бацькі Сцяпана.
Бабуля Максіма – маці Адама Ягоравіча Анэля Тамашоўна (Ганна Фамінічна) Асьмак, хоць і непісьменная, але мела прыродныя матэматычныя здольнасці, а таксама была цудоўнай апавядальніцай народных казак, атрымаўшы гэты дар у спадчыну ад сваёй маці Рузалі Казіміраўны Асьмак. Паводле ўспамінаў Адама Ягоравіча, прабабуля Максіма расказвала казкі вельмі творча, дадаючы новыя рысы ў сюжэт. Зробленыя Адамам Ягоравічам запісы з яе вуснаў казак, народных абрадаў, паданняў, прымавак, прыказак, загадак і інш. сталі для Максіма першай крыніцай яго знаёмства з беларускай мовай і беларускім фальклорам.
Адам Ягоравіч скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, працаваў настаўнікам у вясковай школе, выкладчыкам гарадскога пачатковага вучылішча ў Мінску, ацэншчыкам і землеўпарадчыкам у Сялянскім зямельным банку ў Гродне, Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі. У маладыя гады падтрымліваў сувязі з рэвалюцыянерамі-нарадавольцамі. Ён шмат займаўся самаадукацыяй, самастойна вывучыў некалькі замежных моў, добра ведаў беларускі фальклор, апублікаваў некалькі навуковых прац этнаграфічнага і гістарычнага характару, выступаў таксама як публіцыст. Адам Ягоравіч пісаў артыкулы пра жыццё беларускіх сялян да і пасля адмены прыгоннага права, пакінуў успаміны пра рэвалюцыйны рух у Беларусі 1880-х - пачатку 1890-х гг., а таксама пра славутага рускага пісьменніка Максіма Горкага. Ён жа па прапанове Інстытута беларускай культу