М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
SamForDevil
SamForDevil
11.01.2023 00:43 •  Беларуская мова

Дапоунице сказы назоуниками у дужках, абазначце их канчатки и лик. прыгравае веснавое ( сонейка). дземе легки (ветрык) свишчуць на бярозах (шпак). раптам даносяцца высокия и чытыя птушыныя ( трэль)

👇
Ответ:
айжан65
айжан65
11.01.2023
Сонейка (канчатак -а, адз.л.), ветрык (нулявы канчатак, адз.л.), шпакi (канчатак - i, мн.л.), трэлi (канчатак - i, мн.л.), жаваранкi (канчатак - i , мн.л.), птушкi (канчатак- i, мн.л.), песня (канчатак я, адз.л.).
4,7(39 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
sob000
sob000
11.01.2023
 Мая Радзіма — Беларусь. Гэта краіна адна з самых прыгажэйшых у свеце. Беларусь размешчана ў лясной зоне. Лясы займаюць вялікую частку маёй краіны. А колькі ў Беларусі рэк і азёр! Болын за ўсё іх у паўночнай частцы. На поўдні маёй краіны размяшчаюцца балоты. Разнастайны раслінны і жывёльны свет нашай краіны ўражвае сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю. У нас жыве птушка, якая з'яўляецца сімвалам Беларусі. Гэта — бусел. Нашу краіну так і называюць «зямля пад белымі крыламі».
     Прыгажосць роднай зямлі, непаўторнасць яе прыроды неаднаразова алісваліся нашымі пісьменнікамі: Я.Купалам, Я.Коласам, У.Караткевічам, Н.Гілевічам, Р.Барадуліным і іншымі. У.Караткевіч у вершы «Бацькаўшчына» з гонарам апісвае сваю радзіму, нашу Беларусь. Р.Барадулін у вершы «Ад сівых гадоў...» апявае прыроду нашай краіны, захапляецца яе краявідамі, мовай.
     Я вельмі люблю сваю краіну, ганаруся тым, што я — беларус.
4,4(55 оценок)
Ответ:
LLLLLina
LLLLLina
11.01.2023

Барыс Фішар у апавяданні Васіля Быкава “Жураўліны крык” – адзін з мужна загінулых байцоў групы, што абараняла адыход нашых войскаў у першыя дні вайны. Фішар – зусім не ваенны чалавек. Ён вучоны, кандыдат мастацтвазнаўства, інтэлігент. Але гэта не перашкаджае яму даказаць сваю годнасць і смеласць у абароне ад ворагаў.


Як прыйшла вайна, Барысу Фішару мінуў ужо трэці дзесятак. Ён захапляўся мастацтвам, яно было для яго цудам і найвышэйшым праяўленнем чалавечага духу. Дома ён захоўваў манаграфіі, малюнкі, рэпрадукцыі з альбомаў па жывапісу і скульптуры. Барыс Фішар маляваў і сам. У асноўным, тое, што бачыў навокал самога сябе. Хоць ён і не стаў вялікім мастаком, але цягам часу ўпэўніўся, што без мастацтва ягонае існаванне не мае сэнсу, захапіўся ім і звязаў з мастацтвам усё сваё жыццё.


Апынуўшыся сярод вайсковых, ён разумеў, што не мае патрэбных навыкаў, адчуваў сябе чужынцам, белай варонай, няўмекаю. Інтэлігенту з мастацкім складам думкі, яму прыходзілася цяжка сярод крыклівых сяржантаў і таварышаў па войску. Але вось прыйшла сапраўдная вайна. Няёмкасць, няўклюжасць у ваеннай справе Фішара пересталі турбаваць яго. Галоўным стала іншае – бараніцца ад ворагаў. Смелым, мужным байцом паказвае сябе кандыдат мастацтвазнаўства.


Адзін за адным гінуць героі апавядання ў няроўным баі. Мужна памірае і Барыс Фішар, забіўшы адзінага ў сваім жыцці ворага. 

4,4(90 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ