Побач з домам маёй бабулі працякае звонкі ручаёк, які пачынаецца з крынічанькі і хутка бяжыць да рэчанькі. На яго дне ляжаць маленькія і вялікія каменьчыкі, праз якія ручаёк пераскоквае, як з парожка на парожак. Агінаючы вельмі вялікія камяні, ручаёк падзяляецца на маленькія струменьчыкі, а потым зноў збіраецца разам. Месцамі ручаёк разліваецца і становіцца настолькі спакойным, што на яго паверхні бачны толькі дробныя хвалькі, а на раслінах, якія схіляюцца да вады, сядзяць рознакаляровыя матылькі. Калі на небе няма хмарак, у такія месцы прыходзяць конікі, каб пабыць у цяньку і папіць чыстай вады. У дрэвах і кустах побач з ручаём шмат птушачак, якія звілі тут свае гняздзечкі. Часта з лесу да ручая прылятае зязюлька.
Я это сочинение писала, когда в 6 классе была))
Гастрыт:Яму 78 гадоў. Усё ў яго вострае(падбародак,калені). Быў начальнікам ў вёсцы. У усіх забіраў хлеб, глядзеў каб хто больш не пасадзіў. Заўсёды хоча каго- небудзь зачапіць. Ходзіць есці ў сталовую, якая знаходзіцца ў другой вёсцы Займішча.