На карціне намаляваныя клёны і іншыя дрэвы, пакрытыя жоўтай восеньскай лістотай. За дрэвамі-паляна, на якой знаходзяцца дзве сарокі, чорна-белае апярэнне якіх вылучаецца на фоне кветак восеньскага лесу і падкрэслівае прасторавы эфект. Мяркуюць, што першапачаткова птушак на пейзажы не было, і яны былі ўнесены туды па прапанове мастака Валянціна Сярова, блізкага сябра Астравухава[2].
Як і некаторыя іншыя карціны Астравухава, "Залатая восень" можа быць аднесена да "пейзажу настрою", найбольш вядомымі прадстаўнікамі якога ў рускім жывапісе былі Ісаак Левітан і Аляксей Саўрасаў[3][4].
Вядомы таксама напісаны ў 1885 годзе эцюд для гэтай карціны, пад назвай "Восень", які знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі
Кобрын - горад у Брэсцкай вобласці Беларусі. Размешчаны на захадзе Палесся. З'яўляецца адным з найпрыгажэйшых гарадоў нашай краіны. Штогод у Кобрыне праходзяць дзясяткі фестываляў, конкурсаў, выстаў і культурных мерапрыемстваў. У горадзе шмат тэатраў і музеяў, якія захоўваюць гісторыю Беларусі; заводаў і фабрык, якія вырабляюць разнастайную прадукцыю для жыхароў; рэк, азёр, якія адлюстроўваюць чысціню, мірнасць і ўсё хараство краю; зялёных лясоў, напоўненых цудоўнымі пахамi дрэў, смачнымі ягадамі і грыбамі. Сюды прыязджаюць сотні турыстаў з розных куткоў свету, каб атрымаць асалоду ад ўсяго гэтага і адпачыць. Мясцовыя жыхары заўсёды рады гасцям!