М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
Cingareda
Cingareda
20.03.2023 07:25 •  Беларуская мова

ответить на вопросы по Паулинке Вобраз Якіма (1 урок) 1. Калі і дзе мы знаёмімся з Якімам? 2. Чаму хоча навучыць Якім Паўлінку? Зачытайце. 3. Зачытайце, што пра яго гаворыщь Паўлінка. 4. Што галоўнае у жышці для Якіма? 5. Як Якіма характарызуе Сцяпан Крыніцкі? 6. Ці кахае Якім Паулінку. Знайдзіще ў тэкспе словы, якімі Ен называе дзяўчынку. 7. У чым прычына канфлікту Якіма і Сцяnана Крыніцкага? 8. Дакажыще, что Якім-новы чалавек беларускай вёскі. 9. Чаму Якім пераконвае Паўлінку на тайны шлюб? 10. Зачытайце фінал ад апошняй рэплікі Паўлінкі да слова "заслона". Як, на вашу думку, мог бы скласціся далейшы лёс закаханых?. Вобраз Паўлінкі (2-3 урок) 1. Якой вы уўяўляеце Паулінку. Зачытайце яе партрэт. 2. Як жывецца Паўлінцы ў роднай хаце? (дыялог Паўлінкі з Агатай) 3. Якія погляды на жыщце і каханне сутыкаюцца ў гэтым дыялогу? 4. 3'ява VI. Якія погляды на жыцце маюць бацькі іi дзеші? Якія рысы характару Паўлінкі выразна праявіліся ў дыялогу? 5. Што патрабуе бацька ад Паулінкі? 6. У чым сэнс жыция Паўлінкі? 7. Ці па-сапраўднаму кахае Якіма. Дакажыце тэкстам. 8. Як ставіцца да Адольфа Быкоўскага. Пакажыце прыкладамі, як яна ставіць яго ў камічнае становішча. 9. Зачытайце, як Паўлінка з панам Быкоўскім гуляе ў карты. Што яна гэтай гульнёй хоча паказаць? 10. Прааналізуйце мову гераіні. 11. Пакажыце, што з кожным героем п'есы Паўлінка паводзіць сябе па-рознаму. 12. Крытыкі параўналі вобраз Паўлінкі з вобразам Маладой Беларусі. Паспрабуйце знайсці гэту паралель у вобразах. Вобраз ляхты (4 урок) 1.Чаму Сцяпан хоча выдаць дачку за Адольфа Быкоўскага? 2. Зачытайце словы Сцяпана, якія перадаюць першае ўяўленне Сцяпана пра "багатага жаніха". 3. Чаму аўтар смяецца са шляхетнасці Сцяпана? 4. Чаму планы Крынічнага разладзіліся і ён вымушаны прызнаць паражэнне? 5. Хто з маладога пакалення таксама не прымае нічога новага і прагрэсіўнага? 6.Зачытайце, як адбываецца наша першас знаёмства з панам Быкоўскім? 7.Які ён гаспадар? 8. Як паводзіць сябе пан Быкоўскі ў гасцях у Крыніцкіх? 9. Дакажыще творам яго адносіны да усяго народнага? 10. Дакажыце творам яго сутнасць праз яго мову? 11.У чым камічнасць вобраза пана Быкоўскага?

👇
Открыть все ответы
Ответ:
Никитар456
Никитар456
20.03.2023
Я хачу расказаць вам пра сваю сяброўку. Яе завуцьТаня.
Таня - вельмі прыгожая дзяўчынка. Яна высокая, зграбная. У яе светлая скура і светлыя прамыя валасы. Вочы ў яе блакітныя, як азёры, з густымі вейкамі. Нос у Тані прамы. На румяных шчоках - ямачкі.
Таня заўсёды прыгожа апранаецца. Яе адзенне ідэальна падкрэслівае яе прывабную знешнасць.
Але Таніна знешнасць - гэта не галоўнае. Акрамя таго, яна вельмі добры чалавек. Яна добразычлівая да ўсіх людзей. З ёю заўсёды весела. Я вельмі шчаслівы, што ў мяне ёсць такая сяброўка.
4,6(100 оценок)
Ответ:
3667
3667
20.03.2023
Дуб і сасна
Увагу ўсіх, хто едзе ў горад па старой дарозе Гарадзея-Нясвіж, прыцягвае незвычайны помнік прыроды: дуб і сасна стаяць абняўшыся, ях закаханыя на ўсё жыццё. Вакол помніка - агароджа і надпіс: "Аберагаецца дзяржавай". У нашы дні тут пабудавана арка з заручальнымі пярсцёнкамі. Сюды прыязджаюць маладыя ў дзень рэгістрацыі шлюбу, каб прысягнуць на каханне, і абяцаюць зберагаць адзін аднаго так, як робяць гэта дуб і сасна на працягу стагоддзяў.

Шмат легенд звязана з гэтымі дрэвамі. У іх абавязкова прысутнічаюць закаханыя, якіх разлучылі сілаю. Адна з легенд апавядае пра тыя часы, калі ў Нясвіжы быў створаны прыгонны тэатр.

Падзеі адбываліся ў другой палове XVIII стагоддзя. У Слуцку таксама існаваў у той час прыгонны тэатр. Браты Міхал і Геранім Радзівілы часта пазычалі адзін аднаму артыстаў. На слуцкай сцэне балет развіваўся значна раней, чым у Нясвіжы, дзе спачатку аддавалі перавагу драматычнаму мастацтву. Калі ў Нясвіжы задумалі паставіць некалькі балетных спектакляў, са Слуцка прывезлі артыстаў-танцораў у абмен на таленавітых нясвіжскіх музыкантаў.

Паданне расказвае, што сярод балерын вызначалася талентам і прыгажосцю семнаццацігадовая Гануся. Стройная, з вялікім блакітнымі вачыма, якія ў танцы запальваліся агнём незвычайнага натхнення, яна пакарала сэрцы гледачоў. Не маглі застацца раўнадушнымі да вялікага таленту простай дзяўчыны нават князі і іх шматлікія знакамітыя госці. Некаторыя з гасцей спадзяваліся знайсці спагадлівы адказ на свае заляцанні і былі пакрыўджаны, калі артыстка рэзка і рашуча адмаўляла ўсім, нягледзячы на паходжанне і званні. Гэта абражала фанабэрыстых паклоннікаў, якія нават спрабавалі скардзіцца самому князю і патрабавалі адправіць яе на канюшню. Каб пазбегнуць прызнанняў у каханні, зневажальных падарункаў, танцорка вымушана была пасля спектакля хавацца ў патаемных месцах. Часта для гэтай мэты яна выкарыстоўвала старыя дэкарацыі за сцэнай.

Нясвіжскі мастак, малады прыгажун Язэп, які не аднойчы рыхтаваў дэкарацыі да спектакляў, ведаў, дзе хавалася дзяўчына. У яго сэрцы агонь кахання гарэў яшчэ з таго моманту, калі ён першы раз убачыў Ганусю ў замку. Гануся таксама марыла аб вялікім каханні, якое часта павінна была перадаваць у танцы, але ніколі яшчэ не перажывала ў сапраўдным жыцці. Яна даўно звярнула ўвагу на маладога мастака і чакала прызнання толькі ад яго. Язэп жа лічыў сябе недастойным увагі такой таленавітай балерыны. Дзяўчына здавалася яму недасягальнай зоркай, ідэалам. Больш за ўсё ён баяўся словамі прызнання абразіць, напалохаць каханую і страціць яе давер і прыхільнасць.

Такое становішча цягнулася амаль два гады. Хутка закончваўся тэрмін дагавору, і Гануся павінна была вярнуцца ў Слуцк. Адчай, які перажываў юнак пры думцы аб расставанні, дапамог яму перамагчы нерашучасць і прызнацца любай у сваім вялікім каханні. Доўгачаканыя словы ўсхваляванага хлопца знайшлі водгук у сэрцы дзяўчыны. Шчаслівыя закаханыя вырашылі звярнуцца да князя Міхала за дазволам на шлюб. Нясвіжскі князь даў згоду на вяселле, але патрэбна было ведаць яшчэ, што скажа слуцкі Радзівіл. Тут трэба зазначыць, што слуцкі князь вызначаўся хваравітай жорсткасцю ў адносінах да прыгонных. Для яго найвялікшай асалодай было слухаць енкі паднявольных, якіх сурова каралі за самую нязначную правіннасць. Здарылася самае страшнае: жорсткі князь у вялікім гневе загадаў закаваць дзяўчыну ў кайданы і даставіць яе назад у Слуцк. Пачуўшы гэта рашэнне, закаханыя вырашылі ўцякаць. Але салдаты злавілі ўцекачоў недалёка ад Нясвіжа. Апошні абдымак іх і роспач былі такімі адчайнымі, што нават сэрцы салдатаў не вытрымалі: яны плакалі разам з тымі, каго павінны былі разлучыць. Закаваную ў кайданы Ганусю павезлі ў Слуцк, а праз некалькі дзён у Нясвіжы даведаліся, што дзяўчына загінула. Ніхто дакладна не мог сказаць, што з ёй здарылася: ці яна сама дабравольна пакінула гэты свет, у якім не магла жыць без каханага, ці загінула ў страшэнных пакутах у змрочным падзямеллі.

3 той пары Язэп у любое надвор'е хадзіў на месца іх апошняга расстання і праводзіў там цэлыя гадзіны. Можа гэта ён пасадзіў і выгадаваў у памяць аб сваім адзіным каханні незвычайныя дрэвы. Фактам з'яўляецца тое, што ён адрокся ад свету, пайшоў у манастыр і ўсё жыццё аддаў мастацтву.

Дуб і сасна дажылі да нашых дзён. Расказваюць, што ў час апошняй вайны немцы хацелі вывезці гэты цуд прыроды ў Германію, але не паспелі. Неразлучныя дрэвы неаднойчы прыцягвалі ўвагу мастакоў, паэтаў, музыкантаў. На жаль, сасна ў 1999 годзе загінула.
4,7(73 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ