Яська — гэта невялікага росту мужчына, каранасты, з моцнымі рукамі. У гэту раніцу ён адчуваў невыказнае шчасце, назіраючы за прыгажосцю навакольнага свету.
“Штосьці дзіўнае рабілася з ім у гэтую раніцу. Ён і сам добра не разумеў сябе, адно пасміхаўся разгублена, слухаючы, як трапеча, шчасліва заходзіцца ў грудзях сэрца ад усяго, што бачаць вакол вочы. Мокры па шыю, у высокай роснай траве, яшчэ больш шчуплы ад таго, што шыракаватая, вайсковага крою кашуля і галіфэ шчыльна абліпалі цела, без шапкі, з рэдкімі рудаватымі пасмамі мокрых валасоў, Яська раз-пораз спыняўся, даставаў з глыбокай кішэні мянташку і застываў так, трымаючы яе ў выцягнутай руцэ.
З-за маладога алешніку ўставала сонца. За ровам, за гэтым цыбатым алешнікам, чуў Яська, прачыналася выспа. Недзе ў самым глухім куточку яе, у ельніку, таемна застагнаў лясны голуб; мусіць, абуджаная ім, нездаволена рэзка затрашчала сарока, гулка пераклікнуліся між сабою дразды.
Востра запах валяр'яннік. Сонца разам з расою ўзнімала, цадзіла над лугам церпкі, аж кружыла галаву, водар. З высокай травы, з-пад самых Яськавых ног, шэрымі камячкамі пырхала, разляталася ў бакі дробнае птаства.
Асцярожна, як баючыся парушыць цнатлівае хараство наваколля, апускаў Яська касу. Пакорліва паддаваліся, падалі ружовыя, трапяткія маланкі, падатліва-мякка слаўся ў пракос духмяны, у зялёных, што маладыя гуркі, стручках аер, купчаста клалася густая, як сцягнуць касою, балаціна, пахла свежаю рыбаю, рачным глеем, водарасцямі.
Яська зноў нерашуча спыняўся, зноў стаяў нерухома, глядзеў, слухаў. У нейкі момант са здзіўленнем адчуў, як нараджаецца, вырастае ў душы нязгода з настойлівым цягам Паўлавай мянташкі, што адбівала касу ўжо на другім канцы лугу, з няўмела-паспешлівым, прагавіта-жадобным гукам Вінцусёвай, якая пляскала недзе зусім блізка, за круглым лазовым кустом. З'явілася ў душы неадольнае жаданне спыніць іх, крыкнуць: «Чакайце, хлопцы. Пастойце. Гляньце, хараство якое!»”
Такія пачуцці былы выкліканы прыродным характарам, асаблівым настроем касца, яго ўнутранным пачуццём прыгожага, глыбокім лірызмам, добай, уражлівай душой Яські.
Кастусь не пайшоў у кіно, таму што з самага пачатку твора ён збіраўся туды за крадзеныя яблыкі, але пасля таго, што здарылася ўвечары, яму было сорамна. Шкода дзеда, прыкра за свае паводзіны. Магчыма ён зразумеў, што дзед Агей здагадваецца пра яго, але нічога не кажа і не аблічае яго падманлівыя паводзіны.
Незразумелая ўсмешка дзеда магла азначаць, што пад ёй Агей хавае свой боль, магчыма, ён жадае паказаць, што ўсё добра і ён не пакрыўджаны на хлопца за падман, хоць і пра ўсё здагадаўся.Бо бачыў, што Кастусь добры і жаласлівы хлопчык, у якога ўсё ж ёсць сумленне.