Класічная паэзія выпрацавала ўстойлівыя віды верша — так званыя «цвёрдыя» страфічныя формы: санет, трыялет, актава і інш. Для іх характэрна дакладна вызначаная колькасць радкоў у вершы, пэўная сістэма рыфмоўкі, якую вы паспрабавалі вызначыць пры вывуіэнні канкрэтных твораў, і адметная для кожнага віда верша кампазіцыя. Так, санет, які складаецца з чатырнаццаці напісаных ямбам радкоў, выразна дзеліцца на дзве часткі: у першых васьмі радках падаецца развіццё тэмы, у наступных — кульмінацыя і развязка, падагульненне. У трыялеце (від васьмірадковага верша, у якім два першыя і два апошнія, а таксама першы і апошні радок аднолькавыя) радок, які паўтараецца тройчы, завастрае ўвагу чытача на асноўнай думцы твора. Актава — таксама васьмірадковы верш, шэсць першых радкоў у якім звязаны перакрыжаванай рыфмоўкай, а два апошнія — сумежнай, што прыцягвае ўвагу да галоўнай думкі твора. Класічныя віды верша існуюць на працягу многіх стагоддзяў ва ўсіх еўрапейскіх літаратурах, апрацаваны талентам выдатных майстроў слова і заключаюць у сабе законы пры-гажосці і гармоніі. Таму яны актыўна ўжываюцца і ў сучаснай лірыцы.
Объяснение:
Санет, трыялет, актава
1.Q(кол-во тепла)=(сила тока)I*r(сопротивление)*(сила тока)i*t(время прохождения заряда) --> 1.1)
2.Q=I*r*i*t Q=55*2*2*60=13200 Дж
3.U=I*R R=Q/(i*t*i) R=192000/(16*120)=100Ом U=4*100=400