АЗ. Адзначце правільна ўтвораныя формы ступеней параўнання:
1) Самы смачнейшы яблык;
2) Найноўшы арфаграфічны слоўнік;
3) Наймацнейшы ў свеце;
4) Дуб вышэй за клён;
5) Настольнік васільковейшы, чым сурвэткі;
A4. Адзначце правільна ўтвораныя і запісаныя дзеепрыметнікі:
1) Разгорнуты сшытак;
2) Разгубленны хлопчык;
3) Засеенае поле;
4) Сплючы чалавек;
5) Пажаўцелае лісце.
A5. Адзначце дзеепрыслоўі, перакладзеныя правільна:
1) Согнув - сагнуўшы;
2) Смеясь - смеючысь;
3) Дразня - дразнячы;
4) Укрыв - укрыўшыся;
5) Держа - трымая.
Вера Вярба
Я не глытала па акопах дыму
І франтавых не ведала дарог.
Калі я нарадзілася, Радзіма,
Ты святкавала свята перамог.
І не выццё варожых самалётаў,
І не агонь , што пёк тваю зямлю, −
Чаромху помню, як цвіла ля плота,
Як падалі зярняты на раллю.
Цябе, вясняная, я помню ў цвеце,
Люблю з маленства, родная, люблю.
І за таго, каго няма на свеце,
Хто ўсё аддаў за родную зямлю.
Мае сябры ў жыцці дасхочу бралі
Усё, чым навучаеш даражыць.
Мы за цябе яшчэ не паміралі,
Мы за цябе, Радзіма, будзем жыць!