М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
DmdmdmA
DmdmdmA
10.10.2021 06:54 •  Беларуская мова

10.Адзначце складаназалежныя сказы з сузалежным неаднародным
падпарадкаваннем даданых частак: 1) Я раскажу табе, як прыходзіць сюды
вясна, як слаба і хвалююча пахнуць тады на дрэвах пупышкі, як чарнее сад на
вечаровай ружовасці неба; 2) Калі доўга назіраць за адным і тым жа ўчасткам
неба, асабліва ў сярэдзіне жніўня, лістапада або снежня, можна ўбачыць, як
метэоры з’яўляюцца на небе адзін за адным, веерам вылятаючы з аднаго
месца; 3) Валера ўстае, каб зачыніць дзверы, а заадно і паглядзець, што там у
лазні; 4) Даніла яшчэ трошкі пастаяў, правёў позіркам Тамаша, які хутка знік
у густым алешніку, і рушыў да чародак маладых бяроз, што бялелі наперадзе;
5) Праўда, ёсць адна аўтаручка, якая захоўваецца ў мяне ўжо дваццаць гадоў
і якой я цяпер пішу гэтыя радкі.
11.Пабудуйце гарызантальную схему 3-га сказа з задання 10:

12.Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба
паставіць коску: 1) І вось тут баба першыню задаволена ўсміхнулася,
калі ўбачыла_ як у яе ўнучкі спрытна ходзяць рукі, месячы цеста; 2) Каб
хлопчык трохі падцягнуўся_ настаўніца параіла часцей пісаць дыктанты
дома; 3) А вы чулі, што_ калі хто наглядзіцца ў азёрную ваду і памыецца ёю,
дык прыгажэйшым становіцца? 4) Ад бярозы, што пад ветрам раз-пораз
прыпадала да акна, адарваўся і прыліп жоўты лісток; 5) Калі сціхаюць
самалёты, чуваць, як клепяць у вёсцы косы, бразгаюць у некага ля студні
вёдры_ і кудахчуць на ўсё горла куры.

13.Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх правільна пастаўлены
знакі прыпынку паміж часткамі: 1) Якія ў нас дзверы нізкія – чуць шыю не
звярнуў; 2) Я чысціў рыбу, Руслан абіраў бульбу, Валодзька збіраў галлё для
кастра, дапамагаў ва ўсім; 3) Расплюшчыла Натка вочы, глядзіць – сонейка ў
пакоі; 4) Радасна віталі новы дзень птушкі – звінелі ў вышыні жаваранкі,
мітусіліся каля шпакоўніц у садах і пад стрэхамі шпакі; 5) Уздыхнуў Алёшка:
давялзецца стрыгчыся.
14.Адзначце складаныя сказы з бяззлучнікавай і падпарадкавальнай
сувяззю частак: 1) Я нават узрадаваўся: ёсць магчымасць прайсціся па
знаёмых мясцінах, пабыць сам-насам з прыродай, якая памятае цябе яшчэ
малечай; 2) Ляжыць гэты белы камень тут з незапамятных часоў, і старыя
кажуць, што ад яго і назва вёскі пайшла – Белая; 3) Падвал, у якім
размяшчаўся штаб брыгады, быў надзвычай прасторны, з нізкай, літай з
бетону столлю, якую надзейна, строга па адной лініі падпіралі масіўныя
квадратныя калоны; 4) У калідоры стаяў мігатлівы паўзмрок: закаханыя
парачкі, якія занялі падаконнікі і зацішныя куточкі на лесвіцы, загадзя
паклапаціліся аб эканоміі электрычнага святла; 5) Дзень выдаўся пагодлівы,
сонечнае святло праз вокны з вітражамі напаўняла залу плямамі ўсіх колераў
вясёлкі, а пад столлю ў святле, адбітым ад чырвонай мэблі і залацістага
паркету, вітражным шклом у чырвона-залацістай гаме казачна гарэлі
плафоны.
15.Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх
правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі: 1) Перад тым як
сесці за стол, Міканор запрасіў і Васіля, але той адмовіўся; 2) Мерна
ўздрыгваў вагон, прыглушана гудзелі колы ды ў такт вагону хісталіся
палахлівыя цені ад лаў, ад паліц, ад здранцвелых людзей, што спалі, храплі;
3) Стомлена апусціліся моцныя спрацаваныя рукі, а пальцы, што цэлы дзень
трымалі рукаяткі сахі яшчэ ніяк не могуць разагнуцца; 4) У гаспадарчых
будынках глыбока ўздыхалі і варочаліся валы і час ад часу ржаў конь, якога
нашы салдаты пакінулі ў час наступлення: ён тады быў паранены і вельмі
слабы; 5) Памятаю, што, хоць і стаяў яшчэ люты, той дзень выдаўся на дзіва
цёплы, адліжны, дзе-нідзе нават капала са стрэх.
16.Пабудуйце схему 4-га сказа з задання 15


17.Адзначце сказы, у якіх мову абавязкова трэба браць у
двукоссе:
1) Кажа ён старэйшаму сыну, Сцяпану:
Ідзі ты, сынку, пільнаваць яблыкі.
2) Колькі людскім пакаленням свяцілі гэтыя зоркі, – разважаў сам з сабою
настаўнік.
3) Сонейка на тую пару, праз акно ўлезшы, блудзіла па хаце і, убачыўшы
Міхася, падумала:
Бедны хлопчык!
4) Дзед стаяў пануры, злосны, з жандарамі лаяўся:
Што вы тут шукаеце, чаго не палажылі?
5) Давай, – думае, – дабяруся ўжо да яго...бадай, ці дацягну да
вясны...Шмат дакучаць я яму не буду.
18.Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі пры афармленні чужой
мовы: 1) – Дрэвы, сынок, – гаварыла маці. – Упрыгожваюць наша жыццё,
дораць чалавеку радасць, робяць яго шчаслівейшым; 2) Крушынскі пазірае на
неба і думае: “Няўжо пойдзе дождж?”; 3) – Любіш кніжкі чытаць, –
запыталася Зоська; 4) – Сёння вельмі важны дзень, – прызнаўся Мікалай. –
Мяне запрасілі на сустрэчу з роднай зямлёй, з тымі людзьмі, з якімі я жыў,
быў шчаслівы; 5) Настаўнік сказаў: “Не пакідай, Сцёпка, навукі: у цябе
вялікія здольнасці да яе”.

Очень важно! Спаибо!

👇
Открыть все ответы
Ответ:
Илья2519
Илья2519
10.10.2021
Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых маладых і прыгожых гарадоў Беларусі - у Салігорску. Пра яго я і хачу Вам расказаць.
У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты.
Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада.
Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд.
Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе.
Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат".
У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі.
На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры.
Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
4,5(31 оценок)
Ответ:
Anastasiya12377
Anastasiya12377
10.10.2021
пока ждала ответа сделала сама) 
З гісторыі можна ўзяць мноства ўрокаў. Мінулае падобна ружы - прыгожай, але з шыпамі. Мінулае - гэта тое, чаго не вярнуць і не выправіць, чаго не забыць і не наладзіць! Мінулае - яго няма, але яно ЕСЦЬ, і нікуды ўжо не падзенецца! У кожнага яно свае, у кожнага яно рознае - часам, аб ім хочацца забыць назаўседы, і нікога не прысвячаць ў падрабязнасці даўно мінулых дзен. У каго-то, гэта мінулае поўна дасягненняў і перамог, такому чалавеку хочацца ганарыцца сабой, у каго-то яно поўна смуткаў і страт, няслушных учынкаў і памылак, а ў каго-то за плячыма жыцце, якая поўная клопатаў, радасцяў і смуткаў, як у іншым, у большасці з нас.

Наша мінулае - наша гісторыя, гісторыя нашых узлетаў і падзенняў, як гісторыя кожнай краіны - розная, напоўнена шматлікімі здзяйсненнямі і проступками, але яна есць, і нікуды ад яе не дзецца. Мінулае вучыць нас сваімі памылкамі ці памылкамі нашых сяброў, яно дае нам бясцэнны вопыт. Хто-то становіцца смялей і упорней, хто-то дабрэй і справедливей, хто-то больш жорсткім і хладнокровней, але якім бы адбіткам не лягло мінулае на нашу далейшую жыцце, яно, несумненна, змяняе наша будучыня.

Але есць адзін важны момант - гэта, як пабочны эфект, ўласцівасць жыць мінулым. І гэта есць няправільна, нават больш таго - небяспечна! Трэба жыць тут і цяпер, у гэтым часе, будаваць свае жыцце дзень за днем, кожную хвіліну. Бо, толькі за сапраўдныя заслугі цэняць чалавека. Працягваючы жыць мінулым, ніколі не пачнеш жыць па-новаму!А бывае і так, што чалавек дамогшыся пэўных мэт у жыцці, так і застаўся на тым адным месцы. Не выключана, што будучыня такога чалавека асуджана на правал. Бо, трэба ўвесь час удасканальваць сябе, ісці наперад, а не жыць тым, што было калі-то. За мінулыя заслугі доўга ніхто паважаць не будзе, так як мінулае - гэта мінулае, якое мы пражылі для таго, каб чаму-небудзь навучыцца, чаго-то дамагчыся і з упэўненасцю ісці далей!
4,7(38 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ